Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гліна. Камень. Жалеза. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гліна. Камень. Жалеза.

Электронная книга - «Гліна. Камень. Жалеза.». Краткое содержание книги:

Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі. (Вікіпэдыя)
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
Ёсць.
39
I ключ, I замок — Сам сябе замкнуў I адмыкацца Не хочаш.
Расколюць — Нiчога ў табе няма, Апрача Зацятай каменнасцi,
Ды табою Высокiмi робяцца Горы,
I бездань Бярэ ў цябе Глыбiню.
40
Перажываю Нанава жыццi Людзей, Што жылi калiсьцi:
Усе яны — пошук, Усе — памкненне, Усе — намаганне…
I дзiўна Мне сёння бачыць, Быццам удзельнiчаць У таемстве, Як узнiкаюць
З пошуку — постаць, З памкнення — выснова I з намагання — камень.
41
Вандроўнiк выпытвае У наваколля: Дзе сцежка, Дзе камень, Дзе дом? I па iх Знаходзiць самога сябе.
Не ўдаецца Зроку адразу ўбачыць, А розуму зразумець, Што ёсць.
Але трэба Таму, хто iдзе — Супадаючы з бачным I зразуметым I выпадаючы,— Каб хто-небудзь Прысутнiчаў i пытаўся:
Куды iдзеш?
42
Цябе не кранае Просьба (няхай Сама ўдакладняецца I знаходзiць Моц у сабе), Не пужае грозьба…
Грукоча Пярун над табою I абяцае Цябе раскрышыць на мак, Ды, аднак, Не раскрышвае —
Бо тады Ты ўзыдзеш з зямлi Пераможным войскам.
43
Надыдуць Прыкрыя днi — I грунт Парушыцца пад нагамi, I гвалт Займее ключы Ад радовiшча сiлы, I зман Угнездзiцца ў розумах…
З кiм Загавораць вякi? За каго Заступiцца камень?
44
Глыбiнi з табою Знаходзяць паразуменне I далячынi — Мову.
I чалавек Вучыцца жыць У цябе, Не хаваючы Думкi сваёй Перад Богам I не змяняючы мэты, Накрэсленай iм.
Яшчэ Яго захапляе поспех I засланяе ўдача —
I камень, Якi ён мiнуў, Чамусьцi Зноў апынаецца Перад iм.
45
Круг перасёкся З кругам, Але не супаў — I зняволены раптам Камень Судакрануўся (Але не супаў) З разняволеным чалавекам.
У доўгiх Марудных днях I ў iмклiвых гадах Спрабуе Паразумецца адна Вечнасць з другою.
46
Хто чалавеку скажа: Так не рабi, Хто наставiць: Так не кажы, Хто выправiць: Так не думай?!.
Чужое Уточваецца ў краявiд, А сваё Затуляецца ў згадку.
Але на шалях Вялiкай — Зямлёю i небам Ухваленай — Раўнавагi Нячулы, Нямы, Безаблiчны камень Узважвае ўчынкi Жывых людзей.
47
Вяртаемся час ад часу У наваколле, Дзе свет Разгортваўся да небасхiлу.
Людзi Хаваюцца ў людзях, Мясцiны — Ў мясцiнах.
Аднак Знаходзяць мяне i вяртаюць Мне нанава свет, А з iм Нешта яшчэ, што ў свеце Не месцiцца,—
Арыенцiры: Вандроўнае воблака ў небе, А на зямлi — Нерухомы камень.
48
Камень застаўся Каменем, Поле — полем, Нябёсы — нябёсамi I чалавек — чалавекам. Але нiбыта Змянiлася раптам Надвор’ем надвор’е, Парою пара I змянiла, Супаўшы з кожнай iстотай I з кожнай з’явай, Iстоту i з’яву —
Адбеглася поле, Схмурнела неба, Зацяўся камень, А чалавек Пачаў сам сабе Задаваць пытаннi I не знаходзiць
Адказу.
49
Мо вырвалiся На паверхню З падземных вязнiцаў Духi пярэчання,
Мо адпала Ад вышынi, Ацяжэўшы, Нiжэйшае неба —
Зблыталася на зямлi, Што нiзка, А што высока, I заняла Зямныя абшары Прыцемная часiна:
Калi разбiваюцца Камянi, Калi разбiваюцца Аб камянi, Калi забiваюцца Камянямi.
50
Паволi цi шпарка: Ў сваiм памкненнi Ад мэты да мэты Ззаду Цябе пакiдаем I нават Не заўважаем, што насампраўдзе Пакiнулi...
Лiшак Палонiць нас, i недахопы Захоплiваюць, I камень Нас апярэджвае адпачатку На цэлы свет.
51
Кожны Змагаецца за сябе I бярэ — Нiбыта ён самы Iстотны ў свеце — Ў хаўруснiкi Самы iстотны доказ.
Але калi Спрабуюць вякi разгледзець, Хто здолеў устояць У зменлiвым, Высветлiцца ў цямнотным, Спраўдзiцца ў з’яўленым,
Дык знаходзяць На колiшнiх баявiшчах I котлiшчах адно толькi Усiмi пакiнутыя
Камянi.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)