Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 260
Перейти на страницу:

На незагароджаным ад вуліцы падворку Ляплеўскага нікога не было відаць, але на паркане каля сенцаў віселі поруч дзьве касы з блішчастымі лёзамі, згледзеўшы якія, Снайпер-Іван зразумеў, што гаспадар дома. I яшчэ нехта апроч, які, мяркуючы па ўсім, памагаў яму на касьбе. Снайпер-Іван паціху перайшоў зарослы лапухамі падворак, зайшоў на той бок хаты і адразу ўбачыў двух мужыкоў. Пад глухой сьцяной ля старой разгалістай грушыны быў змайстраваны невялічкі столік з лаўкай, за якім цяпер сядзеў маладжавы, хоць ужо лысы Ляплеўскі і ягоны госьць Дубчык. Гэты апошні быў дужа падобны на дачасна састарэлага хлопчыка з худой шыяй і зморшчаным, бы печаны яблык, тварыкам. Абодва моўчкі ўтаропіліся ў нечаканага заходжага. На засланым газэцінай стале валяліся калівы сарванай з градкі цыбулі і стаялі дзьве шклянкі. Бутэльку, вядома, яны засьцярожліва пасьпелі прыхінуць у траву побач, што, аднак, адразу згледзеў Снайпер-Іван.

— П’ем! — замест прывітаньня строга канстатаваў той.

— А што — нельга? — з выклікам азваўся Ляплеўскі. У ягоным паглядзе, аднак, мільгануў цень занепакоенасьці — ці мала што? Усё ж Ляплеўскі нядаўна ўступіў у партыю, чаго дамагаўся шмат гадоў, як, зрэшты, і Снайпер-Іван, таму зьявілася падстава асьцерагацца. — I табе можам наліць. Дубчык, дай шклянку.

Дубчык, нешта жуючы поўным ротам, не адразу пасунуў сваю пустую шклянку, у якую Ляплеўскі ашчадна адмерыў роўна палову. Затым трохі пляснуў у сваю.

— Во дакасілі, дык надумалі адмеціць, — сьціпла патлумачыў гаспадар.

Снайпер-Іван выпіў тыя паўшклянкі — адным спраўным глытком, заядаць нічым ня стаў, узяў са стала пачак «Прымы». Зацягнуўшыся пару разоў, расслаблена апусьціўся на вузлаватыя карані грушы, што вытыркаліся побач зь зямлі.

— А вы ведаеце, хто да Касатага прыехаў?

— Ну, а хто? Пляменьнік? У яго ж у Воршы племяшы жывуць, — спакойна зазначыў гаспадар, таксама закурваючы.

— Пляменьнікі!.. Вусаў, во хто прыехаў. Той самы. Чэкісты НКВД. Які твайго брата змыліў. I тваіх, Дубчык. А то — пляменьнікі…

За столікам ураз зьнерухомелі, Ляплеўскі на момант нібы праглынуў язык, а Дубчык нават перастаў жаваць.

— Гэта што ж яму трэба? — вымавіў нарэшце Ляплеўскі.

— А во нешта трэба. Можа, у свой час не дабраў?

— Дык не дабраў. Мы ж во засталіся.

— Мы дык засталіся. А колькі не засталося? У мяне — бацька. У цябе брат. Такі слаўны дзяцюк быў, граматны чалавек, усё вучыўся, вучыўся. I парцейны. У яго вунь, — Снайпер кіўнуў на Дубчыка, які амаль са спалохам на дзіцячым твары нерухома сядзеў, адхінуўшыся да бёрнаў сьцяны. — У яго во, лічы, уся сям’я ляснула.

— Бацька, — тонкім голасам сьціпла ўдакладніў Дубчык.

— Бацьку ўзялі. А матка памерла. Чаму памерла — ня знаеш? Бо надарвалася, адна з кучай малых. Ты во добра — старэйшы. А трое малых тваіх дзе?

— Пад крыжамі…

— Во, пад крыжамі. Бо з голаду дайшлі. Помню, як жабравалі. Малыя. Па вёсках. Праўда, малым хоць давалі…

— Жабравалі, — паныла пагадзіўся Дубчык.

— Дык рэабіліціравалі, — уставіў сваё Ляплеўскі і завучана бадзёрым тонам дадаў, як усім вядомае: — Парція дапусьціла памылкі, яна іх і выправіла.

— Што? Выправіла? — настырчыўся Снайпер-Іван. — Па шэсьцьсот пяцьдзясят рублёў заплаціла? За чалавечую душу. Гэта кампэнсацыя?

— Гэта — адчэпнае, — ціха ўдакладніў Ляплеўскі.

— Вот іменна — адчэпнае. Каб адчапіцца ад людзей.

— Але ж ты ўзяў? I ён во ўзяў, — кіўнуў Ляплеўскі на змарнелага пад сьцяной суседа.

— А то — ня ўзяць? Ты ня ўзяў?

— Мне не плацілі. За брата не паложана, — сказаў Ляплеўскі.

— А я ўзяў. Бо паложана. Па закону. Я на тыя грошы кухвайку купіў.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)