Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 260
Перейти на страницу:

— I каб усе разам! Каб ніхто не сачкануў, — папярэджваў Снайпер-Іван.

— А чым мы яго? — прастадушна запытаўся Дубчьж.

— А хто чым. Бяры кол або камень. Нажа няма?

— Нажа няма, — сказаў Ляплеўскі бязь ценю гумару.

— Дык прынясі! Ужо ж у хаце нож ёсьць?

— Не, няма.

— Ну і хазяйства! Нават нажа ня маюць. А калі зарэзаць каго?

Дубчык аж дробненька засьмяяўся ад таго Іванавага досьціпу, а можа, успомніўшы, што і ў яго не было нажа. Можа, гады чатыры, як зламаўся бацькаў саморобны, выкуты ў местачковай кузьні, з драўлянымі тронкамі. У сваёй бабыльскай гаспадарцы Дубчык абыходзіўся сякерай, праўда, таксама старой і заржаўленай, зь нязручнай і кароткай расхістанай ручкай. Яшчэ ягоны бацька, калгасны вартаўнік, зьбіраўся яе паправіць, маці ўсё лаяла яго за няздатны інструмэнт, ды так і не сабраўся да арышту. Тупаючы марознай зімой ля калгаснага сьвірану, ён усё сьпяваў прыпеўкі — недзе пачутыя, а таксама ўласнага сачыненьня, часам бязглуздыя, а часам з пэўным дужа надзённым сэнсам. I хтосьці яго ўчуў. Ці адмыслова падслухаў. Як арыштавалі ўначы, дык гэты Вусаў, мабыць, не стрымаўшыся, працытаваў адну, якая на ўсё жыцьцё ўрэзалася ў памяць падлетка-сына: «У калгасе добра жыць, хто на могілках ляжыць». Бацька тады аж заўсьміхаўся з радасьці ад увагі да ягонай творчасьці. Тады наўрад ці ён прадбачыў, што і сам хутка ляжа на нейкіх могілках, і паўміраюць малымі ягоныя тры дачушкі, састарыцца сынок, а тая сякера-інвалід з раструшчаным тронкам усё будзе служыць. Несьмяротная сякера.

— Я гэта — па тапор зьбегаю, — ціха прапанаваў Дубчык.

— Давай, толькі хутка. А, ядры яго зьвер, — няўжо сьвітае?

— Аднак сьвітае, — пагадзіўся Саўчанка. — А ў мяне ў Кутах яшчэ пайка ня скошаная…

— Скосіш, пасьпееш! Ат, матары яго, давай разьлівай, дап’ем, і годзе, — раптам вырашыў Снайпер-Іван. — А то… Сумленьне не дазваляе.

— Не дазваляе. Сумленьне — яно тонкая рэч, — пагадзіўся Ляплеўскі, ужо бразгаючы бутэлькай аб пустую шклянку.

— Мне годзе, — сказаў Саўчанка.

— Годзе, дык годзе, — ахвотна пагадзіўся разьлівака.

— Нам болей дастанецца. Ага, вучыцель? — падхапіў Снайпер.

— Я ўжо пас!

— Што так? Ці брата не шкада? Я ж твайго Сяргея во як учора помню. Граматны мужык быў.

— Да, граматны.

— I дужа парцейны. Тожа ў калгас заганяў, — сказаў Саўчанка.

— Што ж, такая палітыка была.

— Ну, і яго загналі. Каб ня крыўдна было, — зноў зь нейкім намёкам сказаў Саўчанка.

— Каму ня крыўдна? — зьдзівіўся Ляплеўскі.

Усё ж яны добра выпілі, і думкі ў іхных галовах роіліся густа, блыталіся словы, што ня ў лад з думкамі ішлі зь языка.

— А ўсім — і камуністам, і беспартыйным, — няпэўна тлумачыў Саўчанка.

— Мой брат быў чэсны бальшавік, — пачынаў злаваць Ляплеўскі. — Гэта яго энкавэдэшнікі згубілі.

— Ён тут дваццаць чалавек згубіў, — удакладніў Снайпер-Іван, маючы на ўвазе Вусава. — I яшчэ мае нахабства сюды прыяжджаць на госьці. Ці ня ведае, што ўсіх рэабілітавалі?

— А, можа, ён мяркуе, што рэабілітавалі няправільна. Інакш гэта ж — брак у рабоце, — сказаў Саўчанка.

— Мы яму пакажам брак! Я яму самалічна чарапок раскрою! — лютаваў Снайпер-Іван, ускочыўшы з-за стала. Але ўпаў, зачапіўшыся гумавікамі за траву, зноў з натугай ускараскаўся на ногі. У той час з пашарэлага падворку сунуўся Дубчык зь сякерай у руках, якую ў яго адразу выхапіў Снайпер.

— Во гэтай сякерай галаву зьнясу!

Наглядна дэманструючы астатнім, як ён зробіць гэта, Снайпер-Іван шырока замахнуўся ў паветры, і сякера, зьляцеўшы з тронка, недзе тупа шпокнулася ў гародзе.

— Што гэта? Што ты мне прынёс, паскуда! А ну, шукай!

Дубчык моўчкі палез у гарод, поўзаў там пад плотам і ў градках, але знайсьці ня мог. Тады Снайпер-Іван выламаў бліжні кол з плоту, адкінуў на траву рэшту ссохлых лазовых перавязкаў.

— Пайшлі!

Ён быў ужо на добрым падпітку, але, мабыць, не заўважаў таго. Астатнія, відаць, цьверазейшыя за яго, напэўна, ужо сталі разумець сур’ёзнасьць сытуацыі і не адразу кінуліся за самазваным камандзірам. Хоць і не стрымлівалі яго. Першым з гатоўнасьцю скіраваў за Снайперам-Іванам Дубчык, пасьля з-за стала ўстаў Саўчанка. Ляплеўскі спрабаваў нешта намацаць на газэціне, ды кінуў і таксама падаўся сьледам за ўсімі.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)