Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 101
Перейти на страницу:

— Мне амаль васямнаццаць, — упарціўся дактаровіч. — Калі мой бацька паручыцца — абвянчаюць. У нас у акадэміі адзін студэнт ажаніўся яшчэ ў чатырнаццаць гадоў — каб маёнтак не страціць. Бацька быў як бы ягоным прадстаўніком. Не ў… інтымным сэнсе, вядома. — збянтэжыўся юнак, заўважыўшы, як перасмыкнуліся Бутрым і Саламея.

— Гэта… гэта перасягае ўсе межы! Выбачайце, але я дастаткова нашкодзіла вашай сям’і. Давайце прыпынім гэты… трагіфарс.

Праксэда ўскочыла, забыўшыся, што сядзела без павязкі, і шырокім крокам — да дзвярэй…

А дактаровіч — наперарэз.

— Калі вы назавецеся маёй жонкай, усе брудныя плёткі пра нашу сям’ю і прыпыняцца. Пры дапамозе сведкаў дакажам, што з боку пана Міхала Брастоўскага адбыўся гвалт над вашай воляй. Можна спаслацца на блаславенне вашай хроснай маці, пані Тэрэзы Радзівіл, якая дапамагла вам пазбегнуць шлюбу з хворым і адпусціла з намі. Калі што — і да пана Адама Брастоўскага, вашага дзядзькі, звернемся. Ну, наважвайцеся! Для мяне гэта ні разу не ахвяра. Хутчэй — для вас.

Вырвіч пацёр лоб.

— А што, можа выгарэць. Пані Тэрэза не адмовіцца пад прысягай, што абяцала скасаваць заручыны з Якубам Радзівілам і звезла Праксэду, і пры сведках блаславіла ехаць з намі з Белакамскага замка. І пан Адам падцерці нос брату заўсёды рады. Заступіцца за пляменніцу.

Гараўскі задумліва пыхнуў кальянам.

— І статус паненкі ў вашай бандзе акрэсліцца. А то хто яна вам? Чаму за яе заступаецеся? Любы спытае. Кепска, што розніца ва ўзросце. Праўда, у наш сапсаваны час не здзівяцца, хіба трохі пасмяюцца — ажаніўся са старой. Але ёсць рознасць у паходжанні. Вы, панства Лёднікі, выбачайце, шляхціцы па патэнце. А Брастоўскія — род старажытны, магнаты. За неадпаведнасць жаніха нявесце яго могуць і пасадзіць.

— Я ніколі не лічыла сябе вышэйшай па паходжанні, — ваяўніча запярэчыла Праксэда. — Кроў ва ўсіх аднолькава чырвоная, блакітнай нават у рыб няма. Мая маці была простай дзяўчынай з Кёнігсберга. Дачкой школьнага настаўніка. Прыгажосці, казалі, неверагоднай, таму прыезджы арыстакрат і ашалеў ад кахання. На жаль, яна рана памерла. А пан Міхал пра маё існаванне і не ўспамінаў. Хлапчукі на нашай вуліцы мяне дражнілі бастардкай.

— Але з вашай маці пан Міхал вянчаўся? — удакладніў Вырвіч, бо далікатнічаць не выпадала.

— Так. У кірсе. Абрад праводзіў мой дзед, пастар. Паколькі пан Міхал каталік, не ведаю, наколькі мае вагу той шлюб. Я і з сястрой сваёй Барбарай нават ні разу не бачылася. І з бацькам… нячаста. Я ж так, вяхотка, якую дасталі для бруднай працы.

— Яшчэ перашкода — Лёднікі праваслаўныя, а паненка — каталічка.

— Уніятка. Такая была ўмова майго дзеда.

Пан Гараўскі выпусціў яшчэ адно колца вохкага кальяннага дыму.

— А ў святую праваслаўную веру не адмовілася б перайсці?

— Бог адзін, вашамосць.

Што ж, прынамсі, цяпер за такі пераход смяротнае пакаранне адмянілі. Да таго ж, не агледзешся — паны ў далучанай да імперыі дзяржаве адзін перад адным веру памяняюць, як калісьці папераходзілі ў касцёл, абы пры ўладзе застацца.

Саламея падышла да разгубленага старэйшага Лёдніка, сустрэлася з ім вачыма. Нейкі час сужонцы нібыта вялі маўклівую размову.

— Хай станецца, — важка прамовіў Бутрым. — Бласлаўляю.

Праксэду нібыта выцялі па спіне. Яна рэзка павярнулася і зірнула на доктара, нібыта сапраўды раптоўна аслепла. Яе вусны дрыжэлі.

— Вашамосць, я і пакрыўдзіцца магу, — з горкім гумарам, які нядаўна засвоіў, прамовіў Алесь патэнцыйнай нявесце ў спіну. — Вы так трасецеся ад адной думкі назвацца, хай умоўна, маёй жонкай, быццам я пацук альбо рапуха.

Праксэда сутаргава ўцягнула паветра, сціснула тонкія рукі і ганарыста задрала падбароддзе.

— Пацукі і рапухі — істоты мілыя і вельмі разумныя, ці ж вам не ведаць, вашамосць. А псаваць вам жыццё…

— Ну, гэта што лічыць за псоту, — усміхнуўся Аляксандр-дактаровіч. — Дурны хлапчыска Ланцэлот, я ўсё разумею. Але давайце як-небудзь пераадолейце сябе. Даю слова, нат не дакрануся да вас… Па ўніверсітэтах можам разам паехаць, не трэба будзе пераапранацца ў мужчынскае. А як толькі стане магчыма, шлюб скасуем.

Праксэда бездапаможна азірнулася на старэйшага Лёдніка, той ледзь заўважна кіўнуў галавою. Вучоная паненка моўчкі насунула на вочы павязку, на гэты раз — з шаўковай стракатай хусткі, якіх у доме Гараўскіх было, як сушанай плоткі ў зацятага рыбара. Нібыта лягчэй гаварыць, не бачачы.

— Я не ведаю людзей, лепшых за вас, панства Лёднікі. Я шкадую, што вы падабралі мяне аднойчы на вуліцах Гародні, і тым займелі столькі няшчасцяў. Адзінае, чым магу аддзячыць, — даверыць вам свой лёс. Мой дзед-пастар вучыў: супраць усяго можна выстаяць, акрамя дабрыні.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)