Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 101
Перейти на страницу:

— Плёткі!

Лёднік пыхкаў агнём, як праўдзівы цмок. Задаволены Грос пакланіўся:

— Ну, рушніком дарога!

Але гладкай дарогі не атрымалася, бо на калідоры пачуўся жаночы крык, абураная лаянка і лязгат сталі.

Бутрым і Вырвіч з аголенымі шаблямі выскачылі на калідор. Алесь біўся з двума гайдукамі, захінаючы сабой збялелую Праксэду. Тую было не пазнаць — дарагая сукенка з сіняга аксаміту, брабанцкія карункі, перліны, танклявы стан, зацягнуты ў гарсэт, высокая набеленая фрызура, упрыгожаная таксама перлінамі. З дзвярэй пакоя, адкуль спрабаваў вывесці даму Алесь, высоўваліся злосныя кабеты, што намагаліся ўхапіцца за Праксэду, а тая, закусіўшы вусны, адбівалася нечым бліскучым. Пазалочанай падстаўкай для парыка, здаецца.

Раззлаваны Чорны Доктар — гэта вам не дамскі веер, адлятаюць ад яго далёка. Дый былы каралеўскі драгун — не трэсачка. Калідор увобмірг расчысцілі.

— Што здарылася?

Алесь выцер лоб. На шчацэ ў яго цямнеў свежы шнар нейкай дзіўнай формы.

— Добра, я за дзвярыма стаяў. Прымушалі панну вымыць твар адмысловай парфумай. А гэта была кіслата. Воцатная, высокай канцэнтрацыі.

— Я адразу характэрны пах учула, — задыхаючыся, прагаварыла Праксэда. — Пан Алесь на мой крык уварваўся, абараніў, дык пакаёўка мне ў твар лінула. Ён захінуў.

Вось адкуль на шчацэ дактаровіча свежы шнар, дакладней, апёк!

Грос, выслухаўшы гісторыю, не стрымаў ціхай лаянкі на лаціне. Прасіпеў паненцы:

— Зараз жа схавайце вочы.

Алесь прытуліў да сябе скурчаную дзяўчыну, накрыў з галавой сваім футрам, трымаючы ў другой руцэ шаблю напагатове.

Грос гучна абвесціў жаўнерам, што запаланілі калідор на пачцівай адлегласці, і прыслузе:

— Адбыўся няшчасны выпадак. Паненцы парфума трапіла ў вочы, яемосць аслепла. Расступіцеся, яе трэба адвезці туды, дзе яе палечаць.

Пры гэтай абвестцы злыдні-пакаёўкі, здавалася, з палёгкай уздыхнулі.

Грос жэстам намякнуў бандзе Чорнага Доктара: час сыходзіць.

Усаджваючы гасцей у карэту з гербам Ржавускіх, прамармытаў:

— Выбачайце, гэта ад пані Тэрэзы... імправізацыя. Спадзяюся, больш ніколі не пабачымся.

Коні ірванулі, бы ад ваўкоў. Неба пачало шарэць, хаця толку ад тае зімовай хмурнай раніцы... Па абодва бакі карэты — узброеныя вершнікі. Праксэда, захутаная ў дарагое бабровае футра, усхвалявана дыхала, але не плакала. Яна глядзела на дактаровіча, чый профіль у прыцемку здаваўся рыхтык бацькавым. Асцярожна пакратала яго шчаку:

— Трэба неадкладна нейтралізаваць кіслату. Утворыцца глыбокая рана.

Алесь пачціва адвёў яе руку:

— Усё роўна няма чым. Вадой нельга. Карбанату натрыя пад рукой не маецца.

Праксэда ірванула з сябе жамчужныя каралі.

— Пан Вырвіч, пазычце ваш пісталет.

Ну вось хто б мог дадумацца, што незараджаны пісталет можна выкарыстоўваць як ступку, дакладней, гэткую расціскалку для перлін? Та-ак, Пранціш сто разоў падумаў бы, перш чым падкаціцца да такой паненкі. Усе рухі вывераныя, упэўненыя, моцныя. Раз-раз — і цягнецца з утвораным парашком да параненай шчакі свайго рыцара.

— Тут якраз утрымліваецца падобнае да соды рэчыва.

А Лёднік жа спецыяльна затаіўся, не ўмешваецца. Паблісквае ў прыцемку вачыма ўхвальна, удае, што дрэмле. Ну і Пранціш далікатна стрымаў жартачкі.

Вучоная паненка ўздыхнула:

— Усё роўна шнар застанецца.

— Лухта.

А дзе ж абавязковыя для куртуазнай размовы пляценні пра тое, што шнары сведчаць пра вернае служэнне рыцара даме? Яшчэ некалькі месяцаў таму Алесь абавязкова б штось такое выдаў. Цяпер — не. Вось і паненка маўчыць ды зіркае на хлапца час ад часу. Пераводзіць позірк на старэйшага Лёдніка. Зноў на ягонага сына, які скрыжаваў на грудзях рукі ды глядзіць перад сабой. Параўноўвае?

— Вы... нядаўна перахварэлі воспай, пан Алесь? У вас пустулы. Ля скроні.

— Было. — хмыкнуў хлапец. — У горадзе Пацучынага Караля.

Пранцысь не стаў мяшацца ў размову і аздабляць яе сваім літаратарскім талентам. Вось вернецца ў Капанічы, дастане няскончаны рукапіс пра авантуры бравага рыцара Плексігласа (наконт імені аўтар яшчэ вагаўся), і страшная гісторыя пра горад пацукоў і іхняга ўладара прыкрасіць сюжэт. А пакуль хай Аляксандр распавядае…

— Нас суправаджаюць чацвёра, — адрывіста перарваў рамантычныя гісторыі ў экіпажы доктар, уважліва ўглядаючыся ў прыцемак за акном. — Фурман — пяты. Паколькі аніяк нельга, каб нас завезлі ў Падгарэцкі замак, чакаць абяцанага вызвалення будзем не да апошняга. Зброя, дзякуй Гросу, ёсць.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)