Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 101
Перейти на страницу:

— Тое ж кажа Жан Жак Русо, вашамосць, — ціха прамовіў Алесь. — Не трэба так пераймацца. Мы пройдзем праз усе выпрабаванні разам. Вы акажаце мне гонар назвацца маёй нявестай?

Праксэда сцягнула павязку, угледзелася ў аблічча юнака — зноў нібыта пазнавала штосьці знаёмае.

— Ну, пярсцёнак вы мне ўжо дарылі.

І прыжмурылася хітравата:

— А вось каб канспекты лекцый з акадэміі… Можаце нявесце такі прэзент зрабіць?

— Хіба за першы курс. За другі ў канвенце пакінуў, — трохі збянтэжыўся дактаровіч. — Але пераказаць магу! Асабліва па прыродазнаўчых навуках. У нас чытаў пан Пачобут-Адляніцкі, у яго надзвычай цікавая тэорыя.

Вось, здаецца, і ўся рамантычная частка заручын.

А што, бачылі мы пышнейшыя, ды куды дурнейшыя.

А калядныя зоркі ззялі над разарваным краем гэтак жа зырка, як будуць свяціць, калі гэты край з’яднаецца. І будзе зноў прададзены і забраны, і зноў вызваліцца і паўстане.

Раздзел чатырнаццаты

АПОШНІ ТРЫБУНАЛ У МЕНСКУ

Стапталі снег ля Свіслачы аж да чорнай зямлі. Не цмокі. Паны-браты, жупаны-кунтушы. Цямнеюць абгрызеныя часам сцены менскага замка, пазяхае, прыкрываючыся суконным рукавом аблокаў, прывід князя Глеба, у ранішнім паветры водар гарэліцы, табакі і прадчуванне добрай бойкі. Як жа не пабіцца падчас Трыбуналу!

Дый для злосці падстава ёсць. Расейскіх жаўнераў нагналі — сінія мундзіры паўсюль, як чарніцы ягадным летам. Ганьба якая. Але й прывычная ганьба: колькі ўжо важных соймаў прайшло пад прыглядам імператарскай арміі. Каб нязгодным языкі падкараціць.

Вось і зараз — пагаворваюць, сам староста менскі, пан Юзаф Радзівіл, гарбунок няшчасны, папрасіў даслаць войскі. Справа гучная чакаецца: мільённыя ўладанні на кон пастаўленыя.

— Чакаюць прыезду прэтэндэнта, пана Якуба Радзівіла, старостава брата, — ціха прагаварыў Давыд, які час ад часу адбягаўся ад карэты з гербам паноў Гараўскіх, каб паслухаць плёткі.

Высокі тыпус ля карэты, у нямецкім строі і насунутым нізка на лоб капелюшы, ды яшчэ ў чорнай шаўковай паўмасцы, пакрывіў фанабэрыстыя вусны.

— Не падабаецца мне гэтая ідэя, спадарства. Пакуль нас не пазналі, давайце сыдзем з гэтага віварыя.

Пранціш, які не бачыў патрэбы хаваць аблічча, ганарыста ўпёр руку ў бок — дылея, кунтуш, жупан парчовы, паяс персіянскі літы, шапка сабаліная з вялікім гузам, Гіпацэнтаўр у залачаных похвах — усё як на парадных сармацкіх парсунах.

— Яшчэ чаго! Нядаўна я прыходзіў сюды, у судовы дом, і займаў найважнейшае крэсла, і ўсе гэтыя паны-браты ручкі-ножкі мне імкнуліся цалаваць, абы на прысуд паўплываць. А зараз вунь, лыбяцца, адварочваюцца. Нізавошта не адмоўлюся ад магчымасці ім усім насы ўцерці! Усё адно ні пані Тэрэза, ні пан Міхал не наважацца штосьці беззаконнае проста тут учыніць.

— І я не баюся, я ўсё адно павінна апраўдаць пана Лёдніка!

У высокай дзяўчыны ў серабрыстым футры, якая сядзела ў карэце, твар таксама быў закрыты маскай. Чарнавокі хлопец, які не адводзіў ад яе вачэй, нахмурыўся:

— І праўда, пачакаць бы. Кадэнцыя трыбунальская яшчэ толькі пачалася.

— Кажуць, пан Міхал Брастоўскі вельмі халодна прывітаўся з пані Тэрэзай Радзівіл! — насмешна паведаміў Давыд. — Іхнія людзі ўжо прыглядаюцца, каб пабіцца між сабою. Каб не расейскія жаўнеры — счапіліся б.

Лёдніка перасмыкнула пры адным імені ягонай колішняй пацыенткі. Давыд азірнуўся на пляц:

— А вунь бачыце каралеўскіх гвардзейцаў?

Ля судовага дома, двухпавярховай камяніцы, пра нядаўні пажар у якой нагадвалі толькі навюткія дзверы і рамы вокнаў, чырванелі мундзіры малойцаў у прыкрашаных пер’ямі шлемах.

— Пан падскарбій Антоні Тызенгаўз асабіста заявіўся. Маёнткі, на якія Якуб Радзівіл прэтэндуе, зараз жа у сяквестры, імі карона карыстаецца. Таму зараз кавалак з пашчы льва… дакладней, шмат сена з пысы Цялка будуць вырываць.

Побач, на Верхнім і Ніжнім Рынку, надрываліся гандляры, прапаноўваючы свежыя булкі, гарачы мёд і пражаныя гарэхі. Цэлая армія жабракоў асцярожна сноўдгала вакол разгарачанай шляхты, бы вакол дзікай сабачай зграі, заводзячы вечныя свае лемантацыі пра міласэрнасць. Верагоднасць атрымаць срэбны шастак і выспятак саф’янавым ботам была аднолькавая. Лірнікі гарлалі адразу ў некалькіх месцах пляца, таму спевы пра сіротку Дароту, малойца Байду, беднага Лазара і абарону Крычава зліваліся ў адну вісклівую літанію, ад якой вараннё над замчышчам віхурыла, нібыта гуляла ў нябёснага яшчара.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)