Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 101
Перейти на страницу:

— А цяпер кажыце, што з вамі ўтварылі!

Саламея прыкмеціла і апёк на абліччы сына, і тое, што муж паранены — хоць і стараўся не моршчыцца падчас абдоймаў. І што Праксэду не на марцыпанах гэтыя месяцы трымалі. Больш за ўсё спалохалася, што ў панны вочы завязаныя.

У тым і ёсць веліч добрых душаў — не было й цені фальшу ў тым, як Саламея абдымала асістэнтку свайго мужа, радуючыся, што жывая, што выратаваная. І нават прабачэння прасіла. Зусім увагнаўшы ў слёзы бедную дзеўку.

Пранціш нават адчуў сябе няёмка — усе пабітыя-параненыя, адзін ён мацак. Затое ён пяшчотна абдымаў свайго Гіпацэнтаўра, верную прадзедаўскую шаблю. Нават у клінок яе пры спатканні пацалаваў. Вядома, адвярнуўшыся ад хамуйлы Лёдніка, які не цэніць шляхецкіх рэліквій.

— Усё гатова да ад’езду, панове! Гэх, як жа рады вас усіх бачыць! Вой, а што такое з паннай? Вочы баляць?

Пранціш павярнуўся да дзвярэй. І ледзь не ўшчыкнуў сябе, каб упэўніцца, што не сон. А можа, Давыд зноў у нейкі балаган запісаўся? Жоўтыя штаны з ласінай скуры абцягвалі цыбатыя ногі. Боты былі чорныя, бліскучыя, высокія, таксама шчыльна па назе, збоку дзясятак залатых гузікаў. Кароткае бабровае футра, падпярэзанае літым пасам, падвітыя пудраныя валасы а-ля катаген і вялізны двухкутовы капялюш, што нагадваў перавернуты човен.

Аптэкар задаволена хмыкнуў, заўважыўшы погляды на сябе, гожага, пакруціўся з боку ў бок.

— Найноўшая ангельская мода. Ягамосць палкоўнік фон Штоле толькі ў Львоў з Лондана вярнуўся, а я якраз удала вылечыў ягоныя фурункулы, што ад парыка ўтварыліся. Вось і разлічыўся са мной сваймі абноўкамі. Ну што, рушылі, пакуль зноў якая паляндра не ўчамярылася?

Давыд і Саламея на карэту не замахваліся, але два вазкі на палазах выкупілі зграбныя. За фурманаў узяліся з радасцю быць два дзецюкі, плячыстыя ды вусатыя парубкі-браты Сцяцко ды Грыцько, якім пагражаў продаж у аўстрыйскія рэкруты. Шлях да Капаніч, куды неабходна дабрацца, даволі доўгі. Якраз паспеюцца распавесціся ўсе прыгоды і няшчасці, настаіцца віно прабачэння, выпечацца хлеб надзеі.

І прагучыць аднойчы, пад вострымі каляднымі зорамі, выпадкова падслуханая размова:

— Мне проста не пашанцавала, пан Аляксандр. Я ведаю аблічча свайго кахання. Але ў дачыненні да аднаго ягонага ўвасаблення я незваротна спазнілася, а для... магчымага другога ўвасаблення — з’явілася занадта рана.

— У такім выпадку — проста пачакайце мяне трохі, панна Праксэда. Я пастараюся хутчэй старэць.

Да Калядаў усё-ткі паспелі прыехаць у Капанічы. Пару разоў па дарозе перакуліўшыся разам са Сцяцком ды Грыцьком і шчасцем сваім дарожным.

Давыд ад кампаніі аддзяліўся. На калядныя кірмашы ў Менск ягоныя памочнікі мусілі прывезці замоўленыя тавары, парфуму на вялізныя грошы. Якраз прасочыць, як ідзе гандаль, новыя знаёмствы завяжа, тое-сёе разведае.

Пранцішу пры поглядзе на знаёмы дом з анфіладай хапіла сораму пачырванець: успомніў картачны доўг у Кракаве. Далібог, адсудзіў бы кляты Лудус уладанні цесця даўжніка. Каб не Лёднік з яго більярднымі ўменнямі.

Апранула Дамініка Вырвічава з Гараўскіх венецыянскую сукенку карункавую, мужам праз усе цяжкасці вандроўкі прывезеную. А ў падоле, усеяным бліскучымі кветачкамі — дзірка прагрызена. Як ёсць пацук пастараўся. Мусіць, з жаўнераў Пацучынага Караля, якіх Алесь шыхтаваў.

Пасмяялася разумная жоначка, дэкляравала выправіць убор такім чынам, што яшчэ прыгажэй зробіцца.

Пані Вырвічава Лёдніку пры аперацыях асістэнткай была, ці ж ёй пацучынага следу баяцца?

Сафійка Лёднічанка чарнавокая вывела за ручку Яначку Вырвічавага блакітнавокага. Важная такая, гожая, у белай сукеначцы, з цёмнымі коскамі, каронай укладзенымі. Малы кавалер вачэй не адрывае, раток адкрыўшы, загады слухае.

І таўсманы слуга Лёднікаў Хвэлька тут жа быў, прыехаў сюды з Полацка з панначкай. Бутрым строга зыркнуў: зноў у Хвэлькі нос чырвоны, а піць жа яму нельга, пасадзіў быў пячонку ў колішняга гаспадара-п’янтоса. Але ў Капанічах налівак-настоек, рабінаўкі-калінаўкі-анісаўкі цэлае возера Свіцязь.

І хоць ніколі не даглядаў пан Гараўскі грады, але гэтак жа, як ягоныя падданыя сяляне, паклікаў мароз куццю есці. Каб не памарозіў свавольнік гароды. І сена выпіралася пад ільняным абрусам — як у продкаў вялося. Мала што ты пан, які любіць турэцкую зброю і шаўковыя халаты, найперш ты — нашчадак сармацкага племя, ліцвін, які мусіць шанаваць Дзедавіцу.

Самая доўгая сцяблінка выцягнулася ў Аляксандра Лёдніка. Але хлопец толькі нахмурыўся: няўжо і тут пабачыў намёк, што прайшоў па жыццёвай дарозе менш, чым ягоная пульхра даміна? Якая, дарэчы, нават тут, за сталом, цярпліва сядзела ў павязцы на вачах — зразумела, там былі дзіркі. Але ў тое, што панна не аслепла, мусілі быць пасвечаныя толькі надзейныя людзі. Таму Сафійка ўвесь час спачувальна гладзіла панну Праксэду па руцэ і раіла ўжыць адвар чабору, якім добра прамываць вочы.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)