Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90
Перейти на страницу:

— Канешне, можна, — заспяшаўся я, адчуваючы непрыемнае сцісканне ў жываце. Што трэба ад мяне генеральнай пракуратуры?

— Калі вы не супраць, то можна сустрэцца зараз. Мы тут праездам, а паразмаўляць хацелася б асабіста. Мы можам пад’ехаць. Дзе вы жывяце?

— А дзе вы зараз? — змог спытаць я.

— Каля вашай пракуратуры.

— То я падыду праз дзесяць хвілін.

— Выдатна, мы чакаем.

Я застыў у разгубленасці.

— Нешта здарылася? — устрывожылася Надзея, углядаючыся ў мой твар.

— Ды як быццам нічога, — супакоіў я яе і самога сябе. — Мне трэба прайсціся да пракуратуры. Там мяне чакаюць. Думаю, размова хвілін на дзесяць. З генпракуратуры. — дадаў я, пабачыўшы, як не на жарт устрывожылася Надзея.

— Я буду чакаць.

— Я нідзе не затрымаюся.

Калі я наблізіўся да пракуратуры, з аўтамабіля, які стаяў ля будынка, выйшаў мужчына, на выгляд — амаль майго ўзросту ці крыху старэйшы за мяне. Апрануты ў джынсы і кашулю з кароткімі рукавамі, ён ніяк не ўдаваў чыноўнікам высокага рангу. Ні вусоў, ні барады на твары, падстрыжаны амаль пад нуль, трохі вышэй сярэдняга росту і спартыўнага целаскладу. Гэткі мацак.

— Васіль? — сустрэў ён мяне пытаннем. Пабачыў мой згодны ківок, дастаў з кішэні кашулі пасведчанне, разгарнуў і паказаў мне: — Гэта я вам званіў. У мяне крыху далікатная справа. Можа пройдземся?

— Калі ласка, — адказаў я. — Можна вось вуліцай — да царквы і назад. Тут ціха зусім.

Пакуль я ішоў сюды, паспеў супакоіцца. Быў зараз больш заінтрыгаваны, чым узрушаны.

— Выдатна. Прабачце за турботы ў непрацоўны час, але справа амаль прыватная, — пачаў Раман.

— Няма праблем, — адказаў я.

— Смерць жанчыны па справе, якую вы расследуеце, як вы разумееце, выклікала немалы рэзананс у СМІ, самі ж разумееце — кідаюцца ўсе на смажанае. А тут яшчэ чуткі пра нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю. Чыталі ж?

Мы ішлі па тратуары, які быў выкладзены невялікімі бетоннымі квадратамі, якія ад часу і маразоў месцамі пакрышыліся. Надыходзіла шарая гадзіна, даводзілася ступаць асцярожна, каб не спатыкнуцца на якую калдобіну.

— Чытаў, канешне, — адказаў я Раману. — Мусіў. Мы самі рыхтавалі кароткае паведамленне для мясцовых СМІ, але ж у журналістаў і свае каналы, і свае думкі. Іншы раз і яны нешта такое адкапаюць…

— Добра. — Раман зірнуў на мяне, быццам хацеў праверыць, ці можна было мне давяраць нейкія асаблівыя тайны. — Вы закончылі расследаванне? Ёсць пэўныя акалічнасці, па якіх справах зацікавіліся на ўзроўні, значна вышэйшым за ваш раённы.

Мы дайшлі да царквы, цяпер тут было пуста і нават вусцішна: чорныя купалы яе быццам нараджалі шэрань, якая скочвалася ўніз, распаўзалася і гусцела.

— Амаль закончыў, — кіўнуў я. — Курыце?

— Закурым, — пагадзіўся Раман.

Я прыпальваў і адчуваў, як ад хвалявання трапечуцца жылкі ў мяне на скронях. Вось ён, мой шанец! Цяпер выкласці ўсе вядомыя мне факты і сумненні. І заўтра будзе дастаткова адзінага званка адтуль — і Тамара нікуды не дзенецца, будзе генетычная экспертыза! І будзе мне дазвол і час на пошукі сведкаў смерці Насці, бо не бывае так, не можа так быць, каб ніхто нічога не бачыў, не чуў. Яшчэ раз усіх апытаць! Яшчэ раз прааналізаваць званкі і месцы знаходжання кожнага з жыхароў Ляўдка. Абсалютна не распрацаваны той мёртвы паэт Дылько: хто яго сябры, чым займаўся, дзе знаёмыя? Няпраўда, адшукаецца яшчэ нітачка. І Тамары крыўдаваць не будзе чаго: я ж не скаргу напісаў, не данос — я падзяліўся сваімі сумненнямі з чалавекам, якога цікавіць следства. З такім, з якім можна і трэба дзяліцца, бо намеснік генпракурора вышэй усё ж за пракурора раённага. Толькі што за акалічнасці? Спытаць? Але ж не скажа, калі адразу не сказаў, тут сумнявацца не варта, хай сабе пра раённы ўзровень прагучала ў яго словах пагарда ледзь улоўная, ды то было сігналам для мяне: не пытайся больш, чым табе сказалі.

 — І якія высновы? — Раман зацягнуўся, выпусціў дым і стаў пільна глядзець на мяне.

Гэты позірк мяне непрыемна насцярожыў. Ён не проста глядзеў, ён быццам вывучаў мой твар. Раптам узнікла перакананне, што ён і слухаць уважліва не будзе, а будзе адсочваць мае пачуцці, якія павінны адлюстравацца на твары, аналізаваць іх, рабіць нейкія высновы.

— Выпадак насамрэч незвычайны. Ціхая вёсачка, забітая — маладая жанчына, вядомая яшчэ і нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй. Мёртвай яе знайшлі на суседнім з яе домам агародзе, цалкам аголенай, — пачаў я, адцягваючы для сябе момант, з якога мне трэба было зрабіць выбар.

— Сапраўдная завязка для трылера, — згадзіўся Раман. Ён глядзеў мне ў вочы. Пільна. Прафесійным позіркам. Ён казаў, усміхаўся куточкамі вуснаў, а вочы яго заставаліся засяроджанымі, яны нібыта падпарадкоўваліся іншай задачы, жылі асобна.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)