Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 90
Перейти на страницу:

— Мы на вакзале, тут кавярня ёсць.

— Тады пятнаццаць хвілін пачакайце, калі ласка.

— Канешне.

Яны сядзелі ў напаўпустой кавярні (яшчэ не быў час для мясцовых) удваіх за столікам — Ганна і незнаёмы мне хлопец гадоў дваццаці пяці. Я павітаўся, прысеў.

— Давайце, я вазьму вам каву, а вы пакуль пагутарыце, — тут жа ўстаў хлопец.

— Дзякуй, але не каву, толькі папіў. Што-небудзь халоднае.

Ганна выцягнула з сумачкі руку, паклала яе на стол і раскрыла сціснуты кулак. На яе далоні ляжаў пластмасавы дракон. Зразумела, бірулька на ключы. На канцы хваста была дзірачка — для колца.

— Вось. Я знайшла.

— Ну, расказвайце.

Я пакруціў у пальцах бірульку. Адмысловая рэч: вельмі дэталёва зроблена, пластмаса дзіўная, не надта цвёрдая, снежна-белая, тлуставатая навобмацак. Фігурка не адліўка, выразалася ўручную, відаць адразу. Паклаў белага дракона на зялёную паверхню стала. Бірулька быццам павялічылася ў памерах — белая на зялёным.

— Я. З самага пачатку, — хвалюючыся, пачала Ганна. — Мінулагодняй вясной я сустрэлася з адным хлопцам. Яго імя Валянцін. Тады мы з сяброўкай былі ў парку ў Мінску, гулялі, і вось. Ён падышоў са сваім сябрам. Разгаварыліся. Аказалася, ён таксама захапляецца этнаграфіяй. Усё жартаваў: «Я паляўнічы на цмокаў!» Бірулька была на ягоных ключах, ён паказваў мне яе. Казаў, вось гэты белы цмок — беларускі. Мы сустракаліся. Ён быў вельмі ўважлівы, далікатны. Цікавіўся маім жыццём. Я расказвала пра нашу з мамай дачу тут, пра суседзяў, пра тое, як мы ладзім старадаўнія святы. Ён усё выбіраў час, каб прыехаць сюды, але ў яго не атрымлівалася.

— А дзе ён працуе, вучыцца?

Ганна ніякавата шморгнула носам.

— Выбачайце. Мяне Аляксей, гэта мой сябра, вунь, — яна азірнулася назад, да барнай стойкі, — таксама пытаў пра Валянціна, і я не змагла нічога ўспомніць. Так атрымалася, я нічога не ведаю пра яго. Ён паведаміў толькі, што вучыцца завочна і працуе. Але дзе, не прызнаўся, быццам яму сорамна было. Адмахнуўся, маўляў, няварты ўвагі занятак. Я нічога пра яго не ведаю. Апрача імя.

— Зразумела, так бывае, — супакоіў я Ганну. — Што было далей?

— Я так хацела, каб ён прыехаў да нас, пабачыў на свае вочы наша месца. А тут мы ладзілі абрад, рэканструкцыю рытуалу: збіраліся ахвяраваць дзяўчыну Яшчуру. Я запрасіла Валянціна. Ён загарэўся, стаў пытацца: каго, якую менавіта дзяўчыну. Я расказала яму пра Насцю, бо мы ведалі ўжо ролі. Мы з ёй амаль пасябравалі, я спадабалася ёй, ну, разумееце, я адразу заўважыла яе. незвычайнасць. Але я гэтага не спужалася, у мяне была сяброўка лесбіянка. Я спакойна аднеслася да ўвагі Насці, патлумачыла ёй, чаму не змагу быць. яе блізкай знаёмай. Яна мне давярала. І Валянціну я адкрыла гэты Насцін сакрэт. Мне хацелася яго зацікавіць, бо ж. не зусім звычайна.

 — І ён прыехаў?

— Не. Ён абяцаў: будзе абавязкова, але не прыехаў. Пазваніў толькі праз тыдзень, быў нейкі. халодны і грубы. Быццам я яму надакучыла і ён знайшоў мне замену. Я зразумела ўсё, паплакала трошкі, — Ганна злёгку пачырванела ад сваёй шчырасці. — Больш мы не сустракаліся, і ён мне не званіў. Я тады выдаліла яго кантакты.

 — І не помніце нумар, канешне? Хоць колькі лічбаў? Аператар?

— Так, сёння нічога не запамінаеш, — без ценю віны прызналася дзяўчына. — Дакладна помню, што той жа аператар, што і мой. А яшчэ ў нумары былі дзве чацвёркі побач. Вось, усё ад тых сустрэч.

Падышоў Аляксей, паставіў на стол дзве шклянкі, бутэльку колы, паверхня шкла якой паспела пакрыцца халодным туманам. Я падзякаваў, ён адышоў зноў.

— А бірулька? На памяць засталася? — кіўнуў я на пластмасавага дракона, наліў напой у шклянкі і з задавальненнем адпіў са сваёй ці не палову.

— Не. — Ганна марудзіла з адказам. Таксама адпіла колы, кранулася асцярожна, быццам жывога, дракончыка на стале. — Калі Насцю прывезлі мёртвую ў яе дом, мы прыходзілі. Мне стала дрэнна, пачало ванітаваць, я выскачыла за хату. І там знайшла.

— Знайшла? — не зразумеў я.

— Гэтага дракончыка знайшла. У траве ля самай хаты.

17.

У кожным канцы хаваецца новы пачатак.

Салон мабільнай сувязі яшчэ быў адчыненым. Цяжарная маладзіца помніла мяне, ветліва ўсміхнулася:

— Яшчэ нешта шукаць трэба?

— Так, праца такая ў мяне — шукаць. — Я пастараўся адказаць бестурботна, здаецца, атрымалася няблага, бо жанчына ўсміхнулася мне зноў, ужо спачувальна.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)