Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90
Перейти на страницу:

Закурыў, набраўшы нумар, зрабіў некалькі зацяжак і толькі тады націснуў выклік.

Насуперак маім думкам пра тое, што пачую механічны голас пра абанента, які знаходзіцца па-за межам дзеяння сеткі, пайшоў выклік, другі і малады мужчынскі адказаў:

— Алё, слухаю!

— Добры вечар, — я павітаўся як мог бестурботна. — Валянцін?

— Хто пытае?

— Ды знаёмы.

— Які знаёмы? Такіх многа!

— Дык гэта Валянцін?

— Ну, Валянцін, Валянцін. Кажы, хто ты такі?

І тут я зразумеў: зрабіў глупства. Мне трэба было дачакацца заўтрашняга дня, «прабіць» патрэбны мне тэлефон, пасля сабраць усю адпаведную інфармацыю пра абанента. Але ж я не ўпэўнены, што невядомы мне Валянцін згубіў свайго дракончыка падчас злачынства! Яшчэ была магчымасць выйсці з сітуацыі без турбот: назваць сябе якім чужым імем, урэшце спісаць усё на памылкова набраны нумар. А заўтра рабіць усё як след. Але я, насуперак гэтым кволым думкам, пайшоў, што называецца, ва-банк:

— З вамі размаўляе следчы пракуратуры Васіль Шайбак. Мне неабходна задаць вам некалькі пытанняў у сувязі з адной крымінальнай справай, якую я расследую, — афіцыйна паведаміў я.

— …Тваю! — нечакана прасіпеў мацюком мой суразмоўца, пасля я пачуў прыглушанае (мабыць, мікрафон прыкрылі рукой) пытанне: — Прабілі? Васіль Шайбак? — і пасля доўгай паўзы голасна, з прыкрым расчараваннем мужчына павітаўся са мной: — Здароў быў, калега!

— Не разумею. — збянтэжыўся ад нечаканасці я.

— Следчы райаддзела Горбач. Вяду праверку па заяве адной грамадзянкі па факце знікнення ў невядомым кірунку яе кватаранта, далёкага адзінага родзіча нібыта Валянціна Манько.

— Нібыта?

— Так. Гэты Валянцін жыў паўгода ў сваёй стрыечнай цёткі, як яна патлумачыла. «Пляменнік» прыехаў, папрасіўся пажыць, абяцаў добра плаціць. Яе сястра жыла ў вёсцы на Віцебшчыне, памерла больш за дзесяць гадоў таму. Цётка ад таго часу не бачыла пляменніка. У яе свой дом, некалькі пакояў, пусціла пажыць. «Пляменнік» тым вечарам пайшоў, па яго словах, да банкамата па грошы і не вярнуўся. Рэчы, тэлефон засталіся на кватэры. Дакументаў ніякіх. Сапраўдны Валянцін Манько ў бацькоўскім доме. Правяраем.

Надзея прынесла каву, паставіла кубак побач са мной, пайшла.

— Сітуацыя, — уздыхнуў я ў тэлефон. — Мне б таксама з ім хацелася пагаварыць, з гэтым «пляменнікам».

— Сур’ёзнае нешта? — больш для ветлівасці пацікавіўся Горбач.

— Пакуль і не ведаю, — самому сабе прызнаўся я. — А па «пальчыках» не спрабавалі выйсці?

— Ды ніводнага ў доме цёткі, вось дзе дзіва. Нават на яго тэлефоне. Ну, поспехаў!

Сонца зайшло. Аднекуль пацягнула холадам, я пацепнуў плячыма, узяў у абедзве рукі гарачы кубак з кавай. Выйшла Надзея, прысела побач, прытулілася. Мы маўчалі.

Я дапіў каву, паставіў кубак, пацягнуўся па цыгарэты.

— Курыш многа, — заўважыла з абвінавачваннем Надзея. — Нельга так — адну за другой, здароўе не купленае.

Я не зазлаваў. Яна мела рацыю, а да ўсяго, мне быў прыемны яшчэ і вось такі клопат. Таму не прыкурыў.

— Што задумаўся? — зазірнула мне ў вочы Надзея. — Гэткі ў цябе выгляд.

— Які?

— Разгублены нейкі. Стаміўся вельмі? Ідзі, апаласніся ды паляжы. Пачытай.

— Ведаеш, Надзюшка. — я ўзяў Надзеіну руку ў сваю, пагладжваў пальцы. — Яшчэ два месяцы таму я і ўявіць не мог, як буду казаць некалі такое іншаму чалавеку. Усё было такім звычайным, спакойным, зразумелым. А цяпер я нібыта стаю на вялікім раздарожжы. І мне трэба выбіраць. Мне сапраўды трэба выбіраць, і я разумею, наколькі важны для мяне гэты выбар.

— Тады выбірай, — ціха параіла Надзея. — Любы асэнсаваны выбар — лепш, чым плыць па цячэнні.

— Так, плыць ужо не атрымаецца.

Я сапраўды думаў над нечакана асэнсаваным раздарожжам. Мне можна было цяпер забыцца на справу, закрыўшы яе, як настойвае Тамара. Можна насуперак ёй адшукаць жонку Федарука і дзіця Насці Грыцук, дабіцца генетычнай экспертызы і адабраць дзіця. І вось цяпер гэты Валянцін і бірулька. А калі яны — нейкая нітачка? Сапраўдная, самая сур’ёзная з усіх?

Ажыў мой тэлефон, я зірнуў — нумар быў не знаёмы. Мільганула думка не адказваць, быццам я прадчуваў нешта нядобрае, але націснуў на кнопку.

— Слухаю.

— Добры вечар! Васіль Шайбак, следчы пракуратуры раёна?

— Так. Хто мяне турбуе?

— З генеральнай пракуратуры. Мяне завуць Раман. Ці можна з вамі сустрэцца і пагаварыць? Размова не зойме многа часу.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)