Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 199
Перейти на страницу:

— Да, сапраўды. Гэта рэдкая здольнасць, яе звычайна звязваюць з Цёмнымі мастацтвамі, хоць, як мы ведаем, сярод вялікіх і добрых чараўнікоў таксама трапляюцца знаўцы змяінай мовы. На самой справе яго здольнасць размаўляць са змеямі трывожыла мяне значна меней, чым яго наяўная схільнасць да жорсткасці, скрытнасці і тыранства.

— Час, як заўсёды, перахітрыў нас, — заўважыў Дамблдор, паказваючы на пацямнелаенеба за акном. — Але перш, чым мы растанемся, я хачу звярнуць тваю ўвагу на некаторыя моманты той сцэны, якую мы толькі што назіралі, — яны маюць самае прамое дачыненне да таго, што мы будзем абмяркоўваць на наступных уроках.

— Па-першае, спадзяюся, ты заўважыў, як рэагаваў Том на мае словы, што хтосьці іншы таксама носіць яго імя — Том?

Гары кіўнуў.

— Ён паказаў сваю агіду да ўсяго, што набліжае яго да іншых людзей, робіць яго звычайным. Ужо тады ён імкнуўся быць іншым, асобным ад усіх, быць знакамітасцю. Як ты ведаеш, усяго праз некалькі гадоў пасля гэтай размовы ён назаўсёды адмовіўся ад свайго імя і прыдумаў маску лорда Валан дэ Морта, за якой і хаваўся з той пары.

Мяркую, ты заўважыў таксама, што Том Рэддл быў абсалютна самадастатковы, не любіў ні з кім шчыра гаварыць і, відаць, у яго не было сяброў. Яму не патрабавалася дапамога, не патрэбен быў спадарожнік для падарожжа ў Косы завулак. Ён аддаваў перавагу дзеянням у адзіночку. Дарослы Волан дэ Морт застаўся такім жа. Многія Пажыральнікі смерці сцвярджаюць, быццам карыстаюцца яго даверам, набліжаны да яго і нават— што яны разумеюць яго. Яны памыляюцца. У лорда Валан дэ Морта ніколі не было сяброў. Я мяркую, што яму не патрэбны сябры.

І апошняе…Спадзяюся, Гары, ты яшчэ не занадта сонны, каб уважліва слухаць. У дзяцінстве Том Рэддл любіў збіраць свайго роду паляўнічыя трафеі. Ты бачыў скрынку, якую ён хаваў у сябе ў пакоі. У ёй ён захоўваў дробныя рэчы— калі пажадана, сувеніры— як успамін аб ахвярах асабліва непрыемных праяўленняў сваёй магіі. Запомні гэту асаблівасць, некалькі нагадваючую сарочыя звычкі, — яна будзе вельмі важная для нас у далейшым…А зараз і на самай справе прыйшоў час класціся спаць.

Гары падняўся. Па дарозе да дзвярэй на вочы яму трапіў столік, на якім у мінулы раз ляжала кольца Нарвола. Кольца там больш не было.

— Так, Гары? — сказаў Дамблдор, убачыўшы, што Гары спыніўся.

— Кольца знікла, — сказаў Гары, павярнуўшыся. — Але я падумаў, можа, там будзе ляжаць губны гармонік ці яшчэ што-небудзь...

Дамблдор прамяніста ўсміхнуўся, гледзячы на яго ўзверх сваіх акуляраў-палавінак.

— Тонка прыкмечана, Гары, але губны гармонік быў усяго толькі губным гармонікам.

На гэтай загадкавай ноце ён махнуў рукой, і Гары зразумеў, што яму час ісці.

14. “Фелікс Феліцыс” 

На наступны дзень першым урокам была гербалогія. Раніцай, за снеданнем, Гары, асцерагаючыся чужых вушэй, не змог распавесці Рону і Герміёне пра занятак з Дамблдорам, але потым, каля яны ішлі праз гарод ля цяпліц, сцісла ўвёў сяброў у курс. Пранізлівы вецер, які не сціхаў усе выхадныя, нарэшце супакоіўся, і вакол зноў вісела дзіўная смуга, з-за якой дарога да цяпліцы заняла некалькі больш часу, чым звычайна. У гэтым семестры шасцікласнікам трэба было вывучаць свірэпней. Хлопцы абралі сабе сучкаваты пень, усталі вакол яго і пачалі нацягваць ахоўныя пальчаткі.

— Фу, нават думаць агідна: маленькі Самі-Ведаеце-Хто, — ўэптам прагаварыў Рон. — Але я ўсё роўна не разумею, навошта Дамблдор табе гэта паказвае. Гэта значыць, яно, вядома, страшна цікавае, але навошта?

— Хто яго ведае, — адказаў Гары, устаўляючы зубны шчыт. — Ён кажа, гэта вельмі важна і дапаможа мне выжыць.

— А па-мойму, выдатна, — сур’ёзна сказала Герміёна. — Табе неабходна пазнаць пра Валан дэ Морта вельмі шмат. Трэба ж ведаць яго слабасці.

— Дарэчы, як прайшла апошняя вячэра з Слагхорна? — пацікавіўся Гары, з-за шчыта невыразна.

— Ведаеш, даволі добра, — Герміёна надзела ахоўныя акуляры. — Ён, вядома, успамінаў пра сваіх знакамітых вучняў і літаральна слаўся перад МакЛагенам з-за яго незвычайных сувязяў, але затое вельмі смачна накарміў і пазнаёміў з Гвенгог Джонс.

— Гвенгог Джонс? — Рон ашалела ўтаропіўся на яе скрозь акуляры. — Тая самая? Капітан “Граальхедскіх гарпій”?

— Цалкам дакладна, — кіўнула Герміёна. — Праўда, я асабіста думаю, што яна занадта задаецца, але…

— Хопіць гаварыць! — строга прыкрыкнула прафесар Спраўт, якая хуткім крокам хадзіла паміж вучнямі. — Вы адстаеце; усе ўжо прыступілі да працы; а Нэвіл здабыў першы стручок!

Рабяты азірнуліся. Сапраўды, Нэвіл, з скрываўленай губой і жудаснымі драпінамі на шчацэ, сціскаў у руках зялёны плод велічынёю з грэйпфрут, які непрыемна пульсаваў.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)