Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
Немагчыма было ўгадаць, што ён думае. Усё з тым жа нічога не выражаючым тварам ён злажыў жменьку крадзеных прадметаў назад у скрынку. Скончыўшы, ён павярнуўся да Дамблдора і сказаў яму проста:
— У мяне няма грошай.
— Гэта лёгка выправіць, — сказаў Дамблдор і выняў з кішэні скураны мяшэчак з грошамі. — У Хогвартсу існуе спецыяльны фонд для вучняў, якія не могуць самастойна набыць сабе падручнікі і форменныя мантыі. Магчыма, табе давядзецца купляць ужываныя кнігі заклінанняў, але…
— Дзе прадаюцца кнігі заклінанняў? — не даслухаўшы, перапыніў яго Рэддл.
Ён узяў цяжкі мяшэчак з грашыма, не падзякаваўшы Дамблдору, і зараз разглядваў тоўсты залаты галеён.
— У Касым завулку, — сказаў Дамблдор. — Я дапамагу табе знайсці ўсё, што патрэбна…
— Вы пойдзіце са мной? — спытаў Рэддл, узняўшы вочы ад манеты.
— Безумоўна, калі ты…
— Не трэба, — сказаў Рэддл. — Я прывыкнуў усё рабіць сам, я пастаянна хаджу адзін па Лондану. Як патрапіць у гэты ваш Косы завулак…сэр? — дадаў ён, наткнуўшыся на позірк Дамблдора.
Гары думаў, што Дамблдор будзе настойваць на тым, каб пайсці з Рэддлам, але ён зноў памыліўся. Дамблдор уручыў Рэддлу канверт са спісам неабходных рэчаў, растлумачыў, як дабрацца ад прытулку да “Дзіравага катла”, затым сказаў:
— Ты зможаш убачыць шынок, хоць навакольныя табе маглы— значыць нечараўнікі— яго ўбачыць не могуць. Спытай бармэна Тома — лёгка запомніць, яго клічуць так жа, як і цябе…
Рэддл неспакойна тузануўся, як быццам хацеў сагнаць дакучлівую муху.
— Табе не падабаецца імя Том?
— Томаў вакол гаць гаці, — прамармытаў Рэддл. І раптам, быццам не змог устрывацца, як быццам пытанне вырвалася ў яго мімаволі, спытаў:— Мой бацька быў чараўніком? Мне сказалі, што яго таксама звалі Том Рэддл.
— На жаль, гэтага я не ведаю, — мякка сказаў Дамблдор.
— Мая маці ніяк не магла быць чараўніцай, інакш яна б не памерла, — сказаў Рэддл, звяртаючыся хутчэй да самога сябе, чым да Дамблдора. — Відавочна, гэта ён. А пасля таго, як я набуду ўсё, што патрэбна, калі я павінен з’явіцца ў гэтым Хогвартсу?
— Усе падрабязнасці выкладзены на другой паперы пергамента ўканверце, — сказаў Дамблдор. — Ты павінен выехаць з вакзала Кінгс— Кросс першага верасня. Там жа ўкладзены і білет на цягнік.
Рэддл кіўнуў. Дамблдор устаў і зноў працягнуў руку. Паціскаючы яе, Рэддл сказаў:
— Я ўмею размаўляць са змеямі. Я гэта заўважыў, калі мы ездзілі за горад. Яны самі прыпаўзаюць да мяне і шэпчуцца са мною. Гэта звычайная рэч для чараўніка?
Гары адразу зразумеў, што ён знарок прыхоўваў самую дзіўную сваю здольнасць пад канец, для найбольшага эфекту.
— Не, незвычайная, — сказаў Дамблдор пасля секунднай замінкі, — але гэта сустракаецца.
Ён гаварыў няўважным тонам, але з цікавасцю затрымаў позірк на твары Рэддла. Так яны стаялі, мужчына і хлопчык, гледзячы адзін на аднаго. Затым рукапацісканне распалася. Дамблдор пайшоў да дзвярэй.
— Да пабачэння, Том, да сустрэчы ў Хогвартсу.
— Думаю, дастаткова, — вымавіў сівавалосы Дамблдор.
У наступнае імгненне яны з Гары ўзняліся наверх, у цемру, і зноў прызямліліся ў сённяшнім кабінеце.
— Сядай, — сказаў Дамблдор, моцна устаючы на падлогу побач з Гары.
Гары падпарадкаваўся;ён увесь быў яшчэ поўны тым, што бачыў.
— Ён паверыў значна хутчэй, чым я— ну, калі вы сказалі яму, што ён чараўнік. Я спачатку не паверыў Хагрыду.
— Так, Рэддл быў цалкам гатовы паверыць, што ён, як ён выразіўся, “асаблівы”, — сказаў Дамблдор.
— А вы ўжо ведалі — тады? — спытаў Гары.
— Ці ведаў я, што бачу перад сабой самага небяспечнага чараўніка ўсіх часоў? — спытаў Дамблдор. — Не, я і разумення не меў, што з яго вырасце. Але ён, безумоўна, мяне ззаінтрыгаваў. Я вярнуўся ў Хогвартс з намерам уважліва за ім прыглядаць. Я зрабіў бы гэта ў любым выпадку, бо ён быў адзінокі, без родныхі сяброў, але я адчуў, што гэта неабходна не толькі дзеля яго, але і дзеля іншых.
Як ты чуў, яго здольнасці былі дзіўна моцна развітыя для такога юнага ўзроста, а цікавей за ўсё— і болей усяго ўнушала апаскі, — што ён у нейкай меры ўжо навучыўся кіраваць сваімі магчымасцямі і карыстаўся імісвядома. Як ты бачыў, гэта не былі бязладныя эксперыменты, характэрныя для большасці пачынаючых чараўнікоў;ён ўжо выкарыстоўваў магію супраць навакольных, каб з яе дапамогай запалохваць, караць, падпарадкоўваць сабе іншых людзей. Гісторыі аб павешанам трусу і аб хлопчыку з дзяўчынкай, якіх ён завабіў у пячору, наводзілі на роздумы…”Магу зрабіць чалавеку балюча, калі пажадаю”…
— А яшчэ ён разумеў мову змей, — уставіў Гары.