Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 199
Перейти на страницу:

— Што іменна ты ўмееш рабіць?

— Рознае, — выдыхнуў Рэддл. Яго твар заліло чырванню, пачаўшы ад шыі і ўзнімаючыся да запалых шчок. Ён быў як у ліхаманцы. — Магу перасоўваць рэчы, не датыкаючыся да іх. Магу прымусіць жывёл рабіць тое, што я пажадаю, без усялякай дрэсіроўкі. Калі мяне хтосьці раззлуе, я магу зрабіць так, што з ім здарыцца што-небудзь дрэннае. Магу зрабіць чалавеку балюча, калі пажадаю.

У яго падгіналіся ногі. Спатыкаючыся, ён вярнуўся да ложку і зноў сеў, утаропіўшыся на свае рукі, схіліўшы галаву, як быццам у малітве.

— Я ведаў, што я не такі, як усе, — прашаптаў ён, звяртаючыся да ўласных дрыжачых пальцаў. — Я ведаў, што я асаблівы. Я заўсёды ведаў, што нешта такое ёсць.

— Што ж, ты быў цалкам правы, — сказаў Дамблдор. Ён больш не ўсміхаўся і ўважліва глядзеў на Рэддла. — Ты чараўнік.

Рэддл падняў галаву. Твар яго змяніўся. Зараз на ім адлюстроўвалася ступленая радасць, але чамусьці гэта яго не ўпрыгожвала; наадварот, прыгожыя точаныя рысы сталі як быццам грубей, у выразе твару выступіла штосьці амаль звярынае.

— Вы таксама чараўнік?

— Так.

— Дакажыце! — запатрабаваў Рэддл тым жа ўладарным тонам, якім толькі што загадаў:”Гаварыце праўду!”

Дамблдор узняў бровы.

— Калі, як я спадзяюся, ты згодны паступіць у Хогвартс…

— Канешне, згодны!

— …то ты абавязаны, звяртаючыся да мяне, называць мяне “прафесар” ці “сэр”.

На самае кароткае імгненне твар Рэддла зрабіўся жорсткім, але ён зараз жа сказаў ветлівым да непазнавальнасці голасам:

— Прабачце, сэр. Я хацеў сказаць— калі ласка, прафесар, ці маглі бы вы паказаць мне…

Гары быў перакананы, што Дамблдор адмовіцца, скажа Рэддлу, што для практычных дэманстрацый будзе дастаткова часу ў Хогвартсу, што яны знаходзяцца ў будынку, дзе поўна маглаў, і патрэбна захоўваць асцярожнасць. Але, да яго вялікага здзіўлення, Дамблдор выцягнуў з унутранай кішэні сурдута чарадзейную палачку, накіраваў яе на пацёртую адзежную шафу, якая стаяла ў куце, і няўважна ўзмахнуў.

Шафа загарэлася.

Рэддл ускочыў на ногі. Гары не мог яго вінаваціць за працяглы крык жаху і злосці;мабыць, уся яго маёмасць знаходзілася ў гэтай шафе. Але ў гэту ж секунду, як Рэддл кінуўся на Дамблдора, полымя згасла. Шафа стаяла некранутая, без адзінай меты.

Рэддл утаропіўся на шафу, потым на Дамблдора, потым з прагным бляскам у вачах паказаў на чарадзейную палачку.

— Калі я атрымаю такую?

— Усяму свой час, — сказаў Дамблдор. — Па-мойму, з тваёй шафы нешта ірвецца наверх.

На самай справе, з шафы даносілася нейкае брынканне. У першы раз на твары Рэддла прамільгнуў страх.

— Адчыні дзверцы, — сказаў Дамблдор.

Рэддл, павагаўшыся, перасёк пакой і расчыніў дзверцы шафы. Над аддзяленнем, дзе вісела некалькі паношаных касцюмчыкаў, стаяла маленькая кардонная скрынка. Скрынка грымела і падрыгвала, як быццам у ёй калаціліся ашалелыя мышы.

— Дастань яе, — сказаў Дамблдор.

Рэддл з наяўнай апаскай зняў скрынку, якая трэслася, з паліцы.

— У ёй ёсць што-небудзь такое, чаму не належыць быць у цябе? — спытаў Дамблдор.

Рэддл паглядзеў на Дамблдора доўгім разважлівым позіркам.

— Так, напэўна, ёсць, сэр, — сказаў ён нарэшце нічога не выражаючым голасам.

— Адчыні, — сказаў Дамблдор.

Рэддл зняў вечка і, не гледзячы, вытрас змесціва скрынкі на ложак. Гары, які чакаў убачыць нешта ашаламляльнае, убачыў кучку самых звычайных прадметаў, у тым ліку цацку ё— ё, сярэбраны напарстак і пацьмянелы губны гармонік. Вызваліўшыся са скрынкі, яны мігам спынілі падскакваць і зараз нерухома ляжалі на тонкай коўдры.

— Ты вернеш іх уладальнікам і папросіш прабачэння, — спакойна сказаў Дамблдор, хаваючы чарадзейную палачку за пазуху. — Я даведаюся, калі ты гэтага не зробіш. І май на ўвазе:у Хогвартсу крадзяжу не выносяць.

Рэддл ніколькі не засаромеўся;ён усё так жа холадна, ацэньваючы глядзеў на Дамблдора. Нарэшце ён сказаў бескаляровым голасам:

— Так, сэр.

— У нас у Хогвартсу, — працягваў Дамблдор, — вучаць не толькі карыстацца магіяй, але і трымаць яе пад кантролем. Да гэтай пары ты— безумоўна, па няведанню— ужываў свае здольнасці такімі метадамі, якім не навучаюць і якіх не дапускаюць у нашай школе. Ты не першы, каму здарылася не ў меру захапіцца вядзьмарствам. Аднак, да твайго ведама, з Хогвартса могуць і выключыць, а Міністэрства магіі— так— так, ёсць такое Міністэрства — яшчэ больш сурова карае парушальнікаў. Кожны пачынаючы чараўнік павінен зразумець, што, уступаючы ў наш свет, ён абавязуецца прытрымлівацца нашых законаў.

— Так, сэр, — паўтарыў Рэддл.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)