Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 199
Перейти на страницу:

Яна зноў паглядзела на Дамблдора, і, хоць шчокі яе палалі, позірк быў адкрыты і ясны.

— Я думаю, аб ім тут няшмат якія будуць сумаваць.

— Вы, вядома, разумееце, што мы не можам забраць яго назусім? — сказаў Дамблдор. — Прынамсі, ён павінен будзе вяртацца сюды на лета.

— Добра ўжо, і на тым дзякуй. Усё ж лепей, чым хрась па сапатцы іржавай качаргой, — ікнуўшы, заўважыла місіс Коўл. Яна ўзнялася на ногі, і Гары захапіўся тым, як яна цвёрда стаіць на нагах, хоць узровень джына ў бутэльцы панізіўся на дзве трэці. — Вы, пэўна, хаціце пагутарыць з ім?

— Вельмі хацеў бы, — сказаў Дамблдор і таксама стаў.

Місіс Коўл правяла яго па калідоры і наверх па каменнай лесвіцы, на хаду выкрыкваючы ўказанні і раздаючы вымовы сваім памочнікам і выхаванцам. Сіраты ўсе былі апранутыя ў аднолькавыя цьмяна-шэрыя куртачкі. Яны выглядалі цалкам здаровымі, але, трэба прызнацца, у гэтым панурым доме дзецям было зусім не месца.

— Прыйшлі, — абвясціла місіс Коўл на другой лесвічнай пляцоўцы і спынілася ў першых дзвярэй у доўгім калідоры. Яна пастукала і ўвайшла.

— Том, да цябе госці. Гэта містэр Данданбор. Ён хоча табе сказаць…наогул, няхай сам і распавядзе.

— Гары і два Дамблдоры ўвайшлі ў пакой, і місіс Коўл зачыніла за імі дзверы. У маленькім пакою амаль не было мэблі, толькі адзежная шафа і жалезны ложак. На ложку ўзверх шэрай коўдры сядзеў хлопчык, выцягнуўшы ногі перад сабой, і трымаў у руках кнігу.

У твары Тома Рэддла не было зусім ніякага падабенства да Мраксаў. Перадсмяротнае жаданне Мяропы споўнілася:хлопчык быў паменшанай копіяй бацькі— красуна. Высокі для сваіх адзінаццаці гадоў, цёмнавалосы і бледны, ён ледзь прыжмурыў вочы, ацэньваюча аглядваючы экзатычны ўбор Дамблдора. Надышла хвілінная паўза.

— Добры дзень, Том, — сказаў Дамблдор і ступіў наперад, працягваючы руку.

Хлопчык пасля кароткага хістання паціснуў яму руку. Дамблдор падсунуў да ложка цвёрды драўляны стул і сеў. Стала падобна на тое, як быццам ён прыйшоў наведаць хворага.

— Я прафесар Дамблдор.

— Прафесар? — засцярожана перапытаў Рэддл. — У сэнсе— доктар?Навошта вы прыйшлі?Гэта яна вас запрасіла паглядзець мяне?

Ён кіўнуў на дзверы, за якімі толькі што знікла місіс Коўл.

— Не— не, — усміхнуўся Дамблдор.

— Я вам не веру, — сказаў Рэддл. — Яна хоча, каб вы мяне агледзелі, так?Гаварыце праўду!

Апошнія два словы ён вымавіў так гучна і ўладарна, што Гары стала не па сабе. Гэта прагучала як загад, прычым адчувалася, што Рэддл ужо шмат разоў паўтараў яго. Вочы Рэддла пашырыліся, ён пільна глядзеў на Дамблдора. Той у адказ толькі працягваў прыемна ўсміхацца. Праз некалькі секунд Рэддл перастаў свідраваць Дамблдора позіркам, хоць глядзеў зараз яшчэ болей насцярожана.

— Хто вы такі?

— Я ўжо сказаў. Мяне завуць прафесар Дамблдор, я працую ў школе, якая завецца Хогвартс. Я прыйшоў прапанаваць табе вучыцца ў маёй школе— тваёй новай школе, калі ты пажадаеш туды паступіць.

Рэакцыя Рэддла на гэтыя словы была зусім нечаканай. Ён ускочыў з ложка і шарахнуўся ад Дамблдора, пазіраючы на яго з лютасцю.

— Не падманеце! Вы з вар’яцкага дому, так?”Прафесар”, ага, ну яшчэ бы!Дык вось, я нікуды не паеду, зразумела?Гэту старую мымру саму трэба адправіць у вар’яцкі дом!Я нічога не зрабіў маленькай Эмі Бэнсан і Дэннісу Бішопу, спытайце іх, яны вам тое самае распавядуць!

— Я не з вар’яцкага дому, — цярпліва сказаў Дамблдор. — Я настаўнік. Калі ты сядзеш і супакоішся, я табе раскажу пра Хогвартс. Вядома, ніхто цябе не прымусіць там вучыцца, калі ты не пажадаеш…

— Няхай толькі паспрабуюць! — скрывіў вусны Рэддл.

— Хогвартс, — працягваў Дамблдор, як быццам не чуў апошніх слоў Рэддла, — гэта школа для дзяцей з асаблівымі здольнасцямі…

— Я не вар’ят!

— Я ведаю, што ты не вар’ят. Хогвартс— не школа для вар’ятаў. Гэта школа чараўніцтва.

Стала вельмі ціха. Рэддл застыў на месцы. Твар яго нічога не выяўляў, але позірк мітусіўся, перабягаючы з аднаго вока Дамблдора на другое, як быццам спрабуючы злавіць адно з іх на хлусні.

— Чараўніцтва? — паўтарыў ён шэптам.

— Зусім правільна, — сказаў Дамблдор.

— Дык гэта…гэта чараўніцтва — тое, што я ўмею рабіць?

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)