Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 101
Перейти на страницу:

Не, не падалося… Калі панна хвалявалася, чуваць быў лёгкі акцэнт. Значыць, і праўда гадавалася не тут. Пранціш хмыкнуў:

— А я вось нядаўна чуў, што не такі ўжо той Радзівіл нябога. Вяселле адбылося ў Нясвіжы, усё як мае быць.

Шэрыя вочы вучонай паненкі задумліва прымружыліся:

— Улада зацярушвае вочы нат пляткарам, вашамосць, за дыяментамі звыродства не бачаць. Мяне вучылі даглядаць за ягамосцю Якубам цягам двух гадоў. У яго столькі адхіленняў, да таго ж molestus, што медычная практыка проста выдатная атрымалася. З-за траўмы чэрапа ў раннім дзяцінстве пашкоджаны мозг. Фактычна, застаўся на ўзроўні немаўляці. Парушаная каардынацыя рухаў, дэфармаваныя суставы.

— Spina est laedi? — праявіў прафесійную цікавасць Бутрым, адразу забыўшыся на ўласныя мітрэнгі і дыстанцыю з паненкай.

— На шчасце, reliquit totum. Можа хадзіць, але толькі пры падтрымцы двух чалавек. Натуральна, куды ісці і навошта, не ўсведамляе. Часта праяўляе агрэсію, здараецца captio.

— Кансумацыя шлюбу была магчымая?

Ну, Бутрым. Пранціш нарэшце з задавальненнем пабачыў, як вучоная панна трошкі страціла раўнавагу і пачырванела.

— Мale munus est aure.

Ясна, дзяцей з тым калекам не зробіш.

— Моўная функцыя?

Ну ўсё, кансіліум. Лёднік жа адмыслова займаўся пашкоджаннямі мозгу, схемы старажытнага араба Альбукасіса вывучаў, манаграфіі пісаў.

— Non diam. Характэрная дэфармацыя рысаў аблічча палягае ў…

— Хопіць, хопіць… — замахаў рукамі Вырвіч, якому з навуковымі штудыямі Бутрым у свой час апрыкраў. — Зараз наша задача — адсюль вырвацца. Тое, што Грос даў узброіцца — абнадзейвае. Калі што, будзем прабівацца.

Сумніўна зірнуў на паненку, якая ў адказ ганарыста задрала падбароддзе… Прынамсі, не спалохаецца, як што… Скальпелем валодае, трэба лепш які кінжальчык ёй падабраць, куды ёй шаблю.

— Калі зараз не выберамся, гамон. Пані Тэрэза ачомаецца і ўсвядоміць, што ўваскрашэнне ейнай хросніцы адразу пасварыць яе з панам Міхалам Брастоўскім. Ваш бацька, панна, не быў пасвечаны ў спектакль з вашым забойствам.

Праксэда толькі трохі прыўзняла тонкія бровы.

— Пакуль я не засведчу ў судзе, што жывая, пан Лёднік застаецца злачынцам. Я зразумела.

Нечакана загарлаў певень, перакінуў крыклівы фант другому, той паспяшаўся далучыць трэцяга. Хутчэй за ўсё, пеўні гэтыя існавалі пры княскай кухні, і лёс іх быў акрэслены заканчэннем посту.

— Калі цябе з усіх бакоў пхаюць саф’янавыя боты, звычайна выбіраюць, да чыіх ног прыпасці. Праўду кажучы, мне ні да чыіх не хочацца, — стамлёна пацёр лоб Лёднік. — Магнаты сутыкаюць чужыя жыцці, як шары на більярдным стале, а між сабою заўсёды паразумеюцца. Вось, у той жа пані Тэрэзы — бацька, вялікі гетман Вацлаў Ржавускі, і брат Севярын сасланыя. І што бачым? Гетман сядзіць у высылцы, піша пакаянныя псалмы і лісты да расейскай імператрыцы. А ягоная дачка з тымі, хто яго саслаў, балюе. Князь Багінскі ў сваім маёнтку збірае новую канфедэрацыю супраць Панятоўскага і расейцаў. Што не перашкаджае яму радніцца з расейскім паслом Штакельбергам у спадзеве вярнуць маёнткі.

Бутрым сярдзіта адкінуў чорныя пасмы з вачэй.

— Пане Каханку гарлае за келіхам пра сваю вернасць шляхецкім ідэалам і непадкупнасць, а сам шукае, як выгадней дамовіцца з Панятоўскім і вярнуцца. А колькі людзей, якія біліся між сабою пад сцягамі названых асобаў, загінулі. Ну, і каму з іх нам належыць прадацца, га?

— Кожны шляхціц прысягае якому-небудзь уладару. Нельга іначай, — зазлаваў Пранціш, які якраз знайшоў ладунку, напалову напоўненую порахам. — Іначай будзе крышанка, а не дзяржава.

— А што, так не крышанка? — у прарэсе кашулі прамоўцы чырванеў апёк і пабліскваў крыж.

Усхадзіўся, філосаф у падранай кашулі. Не раўнуючы, старагрэцкі кінік Кратэт Афінскі, які хадзіў у лахманах, спаў на зямлі і нават гліняны кубак выкінуў, калі пабачыў, што хлопчык п’е з ручая, чэрпаючы даланёй.

— Перад Госпадам усе роўныя! А Божы запавет і інтарэсы радзімы вышэй за загад любога ўладара!

Блюзнерскую лемантацыю сына полацкага гарбара перарваў грукат у калідоры. Дзверы збройні спалохана расчыніліся.

— Збірайцеся…

Грос кіўнуў свайму жаўнеру, і той абрушыў на падлогу прынесены сумёт рэчаў: футры, шапкі, дылеі… Усё, між іншым, дыхтоўнае, з княскага гардэробу, няйначай.

— А для вас, паненка, хросная маці падрыхтавала асобны падарунак у дарогу. Яна смуткуе, што абышлася з вамі залішне жорстка, і хоча, каб вы выправіліся з яе замка ў годным радавітай паненкі выглядзе. Таму зараз прайдзіце з прыслугай, вас апрануць, зробяць фрызуру.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)