Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 107
Перейти на страницу:

Характэрнаю рысаю “пасольскай паэмы” Г. Пельгрымоўскага з’яўляецца тэматычная шматпланавасць: апісанні бясконцых спрэчак і дыскусіяў канцлера Л. Сапегі з баярамі і прыказнымі дзякамі паэт перамяжоўвае з паказам штодзённых цяжкасцяў жыцця паслоў у Маскве, з замалёўкамі побыту і звычаяў вялікакняскага двара і рускага народа на мяжы XVI - XVII cтст. З гневам і агідаю піша паэт пра крывавыя публічныя пакаранні па загадзе Барыса Гадунова – спадчыну тыраніі Івана Грознага. Абурае яго пагардлівае стаўленне маскоўскіх уладаў да навукі і асветы, адсутнасць школ і друкаваных кніг:

A wy co, mili Moskwa? Gdzie swój rozum macie,

Żeście to zarzucili i oto niedbacie?

Tatarskie obyczaje, ich pogańskie sprawy:

To wasz rozum i mądrość i wasze zabawy.

Gdy o szkolach mawiają i o nich słychacie,

Ledwo nie za truciznę, za powietrze macie.

(Brückner 1896: 440 - 441)

Шмат увагі прысвечана ў паэме апісанню ўрачыстых цырымоніяў і абедаў пры двары маскоўскага ўладара. Цікаўнае вока пана пісара заўважае шмат каларытных дэталяў і асаблівасцяў, а скептычны розум дае ім паблажліва-іранічную альбо здзекліва-саркастычную ацэнку. Са здзіўленнем адзначае Г. Пельгрымоўскі адсутнасць на сталах талерак, нажоў, лыжак і заморскіх вінаў. Не падабаецца яму мясцовы звычай падаваць стравы на стол халоднымі, нібы іх толькі што дасталі са склепу. Заўважаецца, аднак, і пэўная тэндэнцыйнасць у стаўленні пана пісара да маскоўскага побыту і звычаяў. Вынікала яна з характэрнага для XVI - XVII cтст. уяўлення пра падзел Еўропы на краіны цывілізаваныя і краіны варварскія, прычым кожны аўтар адносіў сваю радзіму да ліку першых, а суседзяў – да ліку другіх. Літвіна Гальяша Пельгрымоўскага здзіўляюць і абураюць парадкі ў Маскве, паляк Ян Пасак здзекуецца і кпіць з варварскіх звычаяў у Літве, французу Генрыху Валуа Польшча бачыцца з Вавельскага замку краінай адсталай і дзікай.

Безумоўна, паўплывалі на стаўленне Г. Пельгрымоўскага да маскоўскіх парадкаў таксама і цяжкія ўмовы жыцця паслоў, доўгае знаходжанне на чужыне, агрэсіўныя паводзіны баяр у працэсе перамоў і блазенская пазіцыя Барыса Гадунова. Некалькі месяцаў маскоўскі князь не прымаў паслоў Рэчы Паспалітай з прычыны “хваробы пальца на назе”, а тым часам аказаў прыём паслам Швецыі, надзяліўшы іх багатымі падарункамі і дэманстратыўна загадаўшы пасяліць навідавоку ў польска-літоўскіх паслоў. Г. Пельгрымоўскі наракае на дрэннае харчаванне, на недалікатнае абыходжанне і на забарону выходзіць у горад і размаўляць з яго жыхарамі (падобныя наракані гучаць і ў “Размове аднаго паляка з маскалём...”, створанай творчай фантазіяй зняволенага паэта). Думкі пра пакутніцкую смерць у маскоўскай вязніцы неаднойчы агортвалі пана пісара.

Але перамовы са шведамі не прынеслі баярам чаканых вынікаў, а 11 лютага 1601 г. у Маскву прыбыў ганец ад караля Жыгімонта ІІІ з навінай аб перамозе гетмана Яна Замойскага над Міхалам Мультанскім. Г. Пельгрымоўскі прысвяціў трыумфу “польскага Уліса” вялікі ўрывак у сваёй “пасольскай паэме”, нібы нагадваючы чытачу, што хоць услаўляе ён гэтым разам цярністы шлях да міру, але і ваенныя подзвігі апяваць умее.

Зброя Замойскага аказала дзейсную падтрымку красамоўству Сапегі: здароўе Барыса Гадунова адразу паправілася і ён міласціва пагадзіўся прыняць паслоў Рэчы Паспалітай. Змяніліся і паводзіны баяр, перамовы сталіся больш плённымі, і хоць Масква не прыняла ні дзяржаўнай уніі, ні вечнага міру, але пагадзілася на дваццацігадовае перамір’е. З радасным, але трывожным настроем пакідалі паслы Маскву: некалі Іван IV двойчы парушаў падобныя перамір’і і распачынаў ваенныя дзеянні, не было даверу і да цяперашняга маскоўскага ўладара. Супярэчлівыя настроі паслоў выдатна адлюстраваў у сваім творы Г. Пельгрымоўскі:

Daj Boże byśmy rychło braterstwo przyjęli,

Z tym narodem moskiewskim przyjaźń wieczną wzięli.

Bodaj w szczęsną godzinę zgodę zawierano

I traktatów zaczętych koniec udziałano.

Lecz że jeszcze są trudne zawady do tego,

Słuchaćby przypowieści: patrzaj każdy swego.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)