Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 107
Перейти на страницу:

Пасля такіх пераканаўчых аргументаў першаму Старцу застаецца адно падзякаваць сябру за адкрыццё шматлікіх радасцяў старасці, а заканчваецца твор супольнай малітвай двух герояў да Бога: “Tobie dzięki dawami, że wieku takiego / Raczyłeś nam uzyczyć z miłosierdzia swego” (Protasowicz,. Konterfet 1597: 33).

Увядзенне постацяў двух старцаў у якасці герояў-прамоўцаў прыкметна ажыўляла кнігу, спрыяла лепшаму ўспрыманню яе рэлігійна-філасофскіх ідэяў, таксама як і наяўнасць дзвюх гравюраў. У мастацкіх адносінах больш цікавая першая частка твора, якую ўмоўна можна назваць маральна-дыдактычнай паэмай, у той час як другая – усяго-толькі вершаваны кампілятыўны трактат, старанна нашпігаваны шматлікімі аргументамі і прыкладамі. У плане зместу выразна відаць, што пачаўшы з суцяшэння чалавека ў старасці, Я. Пратасовіч скончыў яе гарачым услаўленнем, а фактычна – услаўленнем універсальнай філасофскай мудрасці і хрысціянскіх цнотаў наогул.

Наступнае сачыненне Я. Пратасовіча – “Kształt poczciwey Białogłowy” (Вільня, 1597) – таксама можна разглядаць як своеасаблівае суцяшэнне: “суцяшэнне” ў няпростай долі жанчыны. Паэт засяроджваецца на ўслаўленні цнотаў “белагаловай”, малюе ідэальны ўзор тагачаснай пані – жонкі, маці, гаспадыні; падмацоўвае свае ўласныя ўяўленні выказваннямі пра жанчын Саламона і Эклізіяста, прыкладамі з цнатлівага жыцця біблейскіх і антычных гераіняў (Сары, Руфі, Сузаны; Гіпсікраты, Хілоніі, Валерыі і інш.).

Прысвечаны “Узор сумленнай белагаловай” Кацярыне з Ласкіх, жонцы Фёдара Скуміна і матцы Януша Скуміна – прыяцеляў і добразычліўцаў паэта ( з нагоды вяселля Януша, як мы памятаем, напісаны “Паранімфус”). На адвароце тытульнай старонкі кнігі змешчаны герб Ласкіх і эпіграма на яго, а перад асноўнаю часткай твора – дэдыкацыйны верш, у якім аўтар звяртаецца да жонкі наваградскага ваяводы як да сваёй “міласцівай сястры”. На пачатку кнігі выразна бракуе гравюры з выяваю ідэальнай Пані, (накшталт гравюры з выяваю Старца ў “Вобразе старога чалавека”), бо пачынаецца твор уласна з алегарычнага апісання жанчыны, якая сядзіць пад вінаграднай лазой у вянку з зёлак і працягвае свайму мужу духмяную кветку. Характэрна, што ў гэтым слоўным партрэце адсутнічаюць указанні на прыгажосць кабеты; далей Я. Пратасовіч таксама ні разу не згадвае знешнюю прыгажосць сярод рысаў узорнай “белагаловай”. Можа, Кацярына з Ласкіх не вылучалася гожай знешнасцю і аўтар наўмысна не закранаў небяспечную тэму? Многія тагачасныя паэты ўслаўлялі ў сваіх вершах дзявочую прыгажосць (Я. Каханоўскі, М. Семп-Шажынскі) і нават такія строгія маралісты як М. Рэй і Л. Гурніцкі лічылі хараство жанчыны важнай умовай для сямейнага шчасця (Wyrobisz 1992: 405 - 421).

У астатнім погляды Я. Пратасовіча на жанчыну, на яе месца ў грамадстве не вылучаліся арыгінальнасцю, супадалі ў цэлым з поглядамі аўтара паэмы “Апісання смерці і пахавання княгіні Альжбеты Радзівіл” Ц. Базыліка і фактычна адлюстроўвалі стэрэатыпныя ўяўленні эпохі: “Адпаведна з галоўнай грамадскай роляй, якая прызначалася старапольскай кабеце – роляй жонкі і маці – вымаганні, што перад ёй ставіліся , датычылі, акрамя агульнага пастулату набожнасці, у асноўным гэтых дзвюх функцыяў” (Bogucka 1998: 153).

Каталог жаночых цнот, укладзены Я. Пратасовічам, не выклікаў, напэўна, пярэчанняў у тагачасных чытачак, але ўжо ў эпоху Асветніцтва наўрад ці задаволіў бы такіх паняў як Францішка Уршуля Радзівіл і Саламея Пільштынова-Русецкая: 1) багабаязнасць; 2) працавітасць; 3) плоднасць; 4) разважлівасць; 5) сціпласць; 6) лагоднасць; 7) паслухмянасць. Пад паслухмянасцю разумелася выкананне загадаў не толькі мужа, але і ягоных бацькоў. Сваёй лагоднасцю і пакорлівасцю жанчына мусіла дабратворна ўздзейнічаць на мужа, суцішваць раптоўныя прыпадкі ягонага гневу:

Ona od utrat marnych męża pohamuie,

Kiedy z brzegow wylewa, a w tym się nie czuje.

A chocia czasem będzie o co rozgniewany,

Przed się od oney bywa rychło ubłagany.

Gdy go zmiękczy swoimi łagodnymi słowy,

Nie biorąc przed się iego popędliwey mowy.

(Protasowicz, Ksztalt 1597: 7)

Сярод пералічаных у творы жаночых цнотаў мы не знойдзем такіх як смеласць, цвёрдасць духа, любоў да Бацькаўшчыны – тыпова мужчынскіх, на думку аўтара. Праўда, згадваючы старажытных гераінь – Дэбору, Гіпсікрату, якія праславіліся сваімі воінскімі подзвігамі, Я. Пратасовіч адзначае іх мудрасць, адвагу, спрыт. Але, напрыклад, Юдзіф для яго – найперш увасабленне багабаязнасці, праведнасці і аскетызму, а не любові да Бацькаўшчыны, мужнасці і адвагі:

Judith ta też nie mnieyszą ma w piśmie pochwałę

Za swe uczynki dobre i za cnoty stałe.

To iest: będąc wdową mieszkała w czystości

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)