Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Але яна ж умела вядзьмарыць! — нецярпліва ўсклікнуў Гары. — Яна магла начараваць сабе і ежу, і ўсё, што трэба!
— Можа, і магла, — сказаў Дамблдор. — Аднак я перакананы— гэта зноў адні здагадкі, але я ўпэўнены, што не памыляюся, — пасля таго, як муж пакінуў яе, Мяропа перастала карыстацца чараўніцтвам. Я думаю, яна не хацела больш быць чарадзейкай. Магчыма таксама, што непадзеленае каханне і адчай пазбавілі яе чарадзейнай моцы, гэта здараецца. Ва ўсялякім выпадку, як ты зараз убачыш, Мяропа не пажадала узяцца за чарадзейную палачку нават дзеля выратавання ўласнага жыцця.
— Яна не пажадала жыць нават дзеля сына?
Дамблдор узняў бровы:
— Ці не шкадуеш ты ўжо лорда Валан дэ Морта?
— Не, — хутка адказаў Гары, — але ў яе быў выбар, ці не так? Не тое што ў маёй мамы…
— У тваёй мамы таксама быў выбар, — мякка прамовіў Дамблдор. — Так, Мярупа Рэддл аддала перавагу смерці, негледзячы на тое што была патрэбна свайму сыну, але не судзі яе занадта строга, Гары. Яна аслабела пасля доўгіх пакут, да і ніколі не валодала мужнасцю тваёй мамы. А зараз устань сюды, калі ласка…
— Куды мы патрапім? — спытаў Гары, устаўшы побач з Дамблдорам каля пісьмовага стала.
— На гэты раз, адказаў Дамблдор, — мы пабываем у маім успаміне. Я думаю, ты знойдзеш яго дастаткова падрабязным і ў неабходнай меры дакладным. Ты першы, Гары…
Гары нахіліўся над Вірам памяці, апусціў твар у халаднаватую серабрыстую масу, і вось ён зноў падае ў цемру…Цераз некалькі секунд ногі яго дакрануліся да цвёрдай зямлі, Гары расплюшчыў вочы і ўбачыў, што яны з Дамблдорам стаяць на ажыўленай старадаўней лонданскай вуліцы.
— А вось і я, — бадзёра заўважыў Дамблдор, указваючы на высокую постаць, перабегаючую цераз дарогу перад канём, цягнуўшым каляску з малаком.
У маладога Дамблдора былі доўгія каштанавыя валасы і такая ж барада. Апынуўшыся на іх баку вуліцы, ён пакрочыў па тратуару. Прахожыя з цікаўнасцю аглядваліся на чалавека ў цёмна-ліловым аксамітным касцюме вычварнага крою.
— Прыгожы касцюм, сэр, — не ўтрымаўся Гары, але Дамблдор толькі ўсміхнуўся, ідучы следам за самім сабою.
Яны стараліся не адставаць ад маладога Дамблдора і ўрэшце рэшт, прайшоўшы праз чыгунныя вароты, аказаліся ў пустым і голым панадворку перад даволі тужлівым квадратным будынкам, акружаным высокай агароджай. Малады Дамблдор падняўся на ганак і грукнуў у дзверы. Праз хвіліну дзверы адчыніла неахайная дзяўчына ў фартухе.
— Добры дзень. У мяне прызначана сустрэча з місіс Коўл— калі не памыляюся, яна тут начальніца?
— О, — сказала дзяўчына, са здзіўленнем азіраючы экзатычную фігуру Дамблдора. — Х— х— хвіліначку…Місіс Коўл! — закрычала яна цераз плячо.
Чыйсьці голас здалёк штосьці пракрычаў у адказ. Дзяўчына зноў павярнулася да Дамблдора:
— Уваходзьце, яна зараз падыдзе.
Дамблдор увайшоў у прыхожую з падлогай, выкладзенай чорнай і белай пліткай. Усё тут было беднае, але беззаганна чыстае. Гары і пастарэлы Дамблдор таксама ўвайшлі. Не паспелі за імі зачыніцца парадныя дзверы, як у прыхожую паспешна выйшла вельмі худая, відавочна стаміўшаяся ад клопатаў жанчына. Яе твар з рэзкімі рысамі здаваўся не злым, хутчэй змораным ад мноства клопатаў. На хаду яна штосьці гаварыла яшчэ адной дзяўчыне ў фартуху:
— Ёд занясі Марце наверх, Біллі Стабс увесь час расчэсвае сабе болькі, а ў Эрыка Уоллі ўсе прасціны запэцканы гноем— толькі вятранкі нам не хапала! — вымавіла яна, ні да каго ў асабістасці не звяртаючыся.
Тут яе позірк упаў на Дамблдора, і яна спынілася як укапаная, гледзячы на яго з такім здзіўленнем, быццам да яе прыбыла жырафа.
— Добры дзень, — павітаўся Дамблдор, працягваючы руку.
Місіс Коўл моўчкі вытарэшчылася на яго.
— Маё імя— Альбус Дамблдор. Я даслаў вам ліст з просьбай аб сустрэчы, і вы былі так дабры, што запрасілі мяне наведаць вас сёння.
Місіс Коўл замаргала. Відавочна вырашыўшы, што Дамблдор ёй усё— такі не мроіцца, яна сказала слабым голасам:
— Ах, так. У такім выпадку… у такім выпадку праходзьце, калі ласка. Так.
Яна правяла Дамблдора ў маленькі пакой, ці то гасцёўню, ці то кабінет. Тут было так жа бедна, як і ў прыхожай, мэбля стаяла старая і разнамасная. Начальніца прапанавала Дамблдору хісткі стул, а сама, прыкметна нервуючыся, уселася за пісьмовы стол, завалены ўсялякімі паперамі.
— Як я ўжо паведаміў у лісце, я прыйшоў да вас, каб пагутарыць пра будучыню Тома Рэддла, — сказаў Дамблдор.
— Вы яго сваяк? — спытала місіс Коўл.
— Не, я настаўнік, — адказаў Дамблдор. — Я жадаю прапанаваць Тому месца ў маёй школе.