Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 139
Перейти на страницу:

Не ўсе немцы аднолькавыя. Сярод салдат ёсць рабочыя і сяляне, ім абрыдла вайна, і яны хочуць скінуць кайзера Вільгельма. Яны не толькі спачуваюць, але і дапамагаюць нам. Пастарайцеся такіх перацягнуць на свой бок. Нямецкія камуністы перадалі нам сваю газету «Ротэ фанэ», што значыць «Чырвоны сцяг». Трэба яе непрыкметна распаўсюдзіць сярод салдат. І яшчэ адно я вам хачу параіць. Солі, газы, мыла купіць у вас няма дзе. А ў Бабруйску ўсё ж дастаць можна. Праз валаснога старасту папрасіце каменданта, каб дазволіў вам сарганізавацца ў кааперацыю. Ваш надзейны чалавек будзе ездзіць у Бабруйск і прывозіць усё, што трэба.

— А сярнічкі там ёсць? — запытаў Цярэшка.— І каб хоць трохі дзёгцю, а то перады, як сабачая скура, трашчаць.

— Будуць сярнічкі і дзёгаць, дзядзька Цярэшка,— супакоіў старога Ляўкоў. А Пракоп Малаковіч хадзіў сярод людзей і раздаваў кожнаму большыя і меншыя лісткі. На адных было напісана буйнымі літарамі: «Ко всем гражданам оккупированной Белоруссии». Меншыя былі засеяны дробнымі, вельмі ж пакручастымі літарамі. Няйначай,— нямецкімі. Гэтыя трэба было падсоўваць салдатам.

Тут жа Пракоп абвясціў: хто хоча запісацца ў бальшавіцкую партыю, няхай падае заяву яму.

— А як я не ўмею пісаць? — запытаў Цярэшка.

— Папрасі граматнага, а потым і самога навучым.

— Вучыць вучы, толькі на грэчку, Пракопка, не стаў,— не сунімаўся стары.

Партызаны смяяліся з Цярэшкавых кепікаў, усміхаліся і рэўкомаўцы.

— А як пісаць, таварыш Малаковіч? — запытаў Іван Кавалевіч.

— Яшчэ і ты, смаркач, у парцію лезеш,— ускочыў Цярэшка.— Трымайся лепш за шляхцянчыны кумпякі, дык можа Ермаліцкі табе галагуцкага пеўня ў пасаг дасць.

Іван пачырванеў і апусціў галаву. Некаторыя засмяяліся, бо прывыклі смяяцца, што б ні сказаў Цярэшка, другія засыкалі на старога, каб змоўк.

Салавей нахмурыў бровы, яго тугія загарэлыя шчокі пачырванелі, нібы дзед не Івана, а яго папракнуў шляхцянкаю.

— А ці ведаеце вы, дзядзька Жулега, што тая шляхцянка выраклася багацця, кінула засценак і бацькоў. Брат — бандыт, а яна горнецца да нас. Пішы, Іван, заяву. Абедзвюма рукамі галасую за цябе. А там і першае савецкае вяселле згуляем.

Пракоп, раздаў аркушы паперы ў касую лінейку, агрызак хімічнага алоўка.

Грамацеі, прымасціўшыся хто да пянька, хто, падклаўшы стосік лістовак, пачалі пісаць заявы ў Рудабельскую ячэйку РКП бальшавікоў ад сябе і «за няграматнага... па яго лічнай просьбе».

Праз паўгадзіны Пракоп Малаковіч сабраў дваццаць восем заяў, напісаных насліненым хімічным алоўкам, падпісаных дзе прозвішчамі, дзе крыжыкамі.

— Таварышы, лістоўкі пастарайцеся да раніцы расклеіць на прысадах і платах, газеты падкіньце нямецкім салдатам. Гэта першае заданне маладым бальшавікам,— сказаў Салавей.— А цяпер разыходзьцеся па адным, па двох. Пашукайце грыбоў, пашчыпайце чарніц, каб ніводзін сабака не ведаў, дзе вы былі і каго бачылі.

Мужчыны бралі свае кошыкі, каробкі і аброці і разыходзіліся па лесе.

А на Заечым хутары яшчэ доўга раіліся рудабельскія рэўкомаўцы з Платонам Фёдаравічам Равінскім. Ён прыехаў сюды з пропускам, выпісаным Густавам Шульцам на імя Фёдара Раеўскага.

Ён тлумачыў, як павінна дзейнічаць кааперацыя, казаў, што ў Бабруйску трэба звяртацца да таварыша Ліакумовіча, а ён ужо забяспечыць усім, што трэба. А галоўнае — ствараць і ўзбройваць партызанскія атрады, перацягваць нямецкіх салдат на свой бок, а кайзеравых служак узяць у такія абцугі, каб яны і хадзіць баяліся па гэтай зямлі.

— Сувязь з павятовым камітэтам трымайце праз чайную і кніжную краму. І мы будзем час ад часу наведваць вас. Любы дакумент і пропуск вам дастанем. Так што, таварышы, вышэй галовы. Да поўнай перамогі застаецца нядоўга. А там пачнецца новае жыццё. Глядзіце, каб ні немцы, ні свае не расцягвалі і не руйнавалі маёнтка. Там жа ўсё зроблена рукамі вашых дзядоў і бацькоў і належыць вам.

— Туды нядаўна, Платон Фёдаравіч, прыехаў малады пан, барон Урангель, і спаганяе з мужыкоў усё, што забралі з яго свірнаў,— перабіў Равінскага Ляўкоў.— Грозіцца, што будзе страляць тых, хто не паслухаецца яго загаду.

— Сам ён нічога не зробіць, а немцы наўрад ці згодзяцца быць панскімі катамі. Можа варта яго пужануць, каб гэты барон паляцеў вон.

— Прыстукнуць яго, гада, трэба. Гэта ж такі выжлятнік: свет абыдзі, другога не знойдзеш. Каб даў яму волю, ён бы тут нарабіў...— загуў густым басам Максім Ус.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)