Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 228
Перейти на страницу:

— Ты даруй мне, Кубко, прабач мне за тую нашу першую сустрэчу.

— Ды чаго ўжо там,— не чакаў, пэўна, такога і сам Куб.— Я тады больш вінаваты быў перад вамі.

— Не тады. Сёння...

— Сёння не...— Кубко, які пачаў ужо, здаецца, прачынацца, трохі разгаварыўся, зноў заснуў, зацяўся.

— Як гэта не, як гэта не...— перайшоў зноў на крыкі Мар'ян, таму што верх у ім узяло тое нявыказанае, пра што ён да гэтага думаў. Ведаў, што нельга, нядобра так думаць — абражаць сабе, сваю памяць, і ўсё роўна не мог адбіцца ад прыкрых думак. Крык яго, здаецца, вымусіў Куба зноў прачнуцца, у вачах яго прамільгнула тое радаснае і далёкае, чым ён браў шкетаў. Куб варухнуўся, як парываючыся нешта спытаць, і Мар'ян прымусіў сябе замоўкнуць. I Куб спытаў яго, але спытаў пра такое, што ў Мар'яна перасеклася дыханне:

— А праўда, што ваш бацька таксама?..— I напружыўся, усім целам падаўся да Мар'яна, чакаючы адказу.

— Хто табе сказаў?

— Значыць, таксама,— з палёгкаю вымавіў Куб.

— Ну, а калі і таксама, дык што? — Мар'ян і сам не заўважыў, як памяняўся з Кубам ролямі. Ён заводзіў Куба ў кабінет, каб выгаварыць яму, ці, кажучы дзетдомаўскаю мовай, прачытаць яму натацыю. Мар'ян падумаў, але ўсё ж не паддаваўся гэтай думцы, захаваў у сабе дырэктара:

— Мой бацька быў разведчыкам, каб ты ведаў. Мой бацька загінуў, як Іван Сусанін.

Гэта было на самай справе так, да таго часу Мар'ян ужо ўсё ведаў пра смерць бацькі і дзядзькі, але цяпер ён, здаецца, апраўдваўся перад Кубам, пахваляючыся жыццём і смерцю свайго бацькі, выгароджваў іх і сябе, таму, што не мог дазволіць, не мог дапусціць, каб нехта з дзетдомаўцаў, яго выхаванцаў, той жа самы Куб, думаў пра яго бацьку нешта нядобрае. Але лгаць не хацеў.

— Так, хапіла і майму бацьку, але не за тое, што як ты, смаркач, смеціў мацюкамі.

— Мацюк — гэта так, па прывычцы,— змрочна перабіў яго Куб. I яны абодва і адначасова замоўклі. I маўчалі доўга. Мар'ян — адвярнуўшыся да акна, за якім ужо наліваўся вечаровай сінню снег. Куб — пераступаючы з нагі на нагу ў куце дырэктарскага кабінета. Дырэктар, здавалася, забыў аб ім, знерухомеў, прыглядаючыся да бачнай з акна рэчкі пад зеленавата-сінім вясновым ужо лёдам, той самай рэчкі, цераз якую ў свой час хадзіў на той бераг яго бацька. Але Куб пра гэта нічога не ведаў, нічога не ведаў і пра свайго бацьку, акрамя таго, што ён загінуў пры фарсіраванні Дняпра. Не ведаў, таму што яго пры жыцці не бачыў — калі нарадзіўся, бацька ваяваў. А ў перапынках паміж войнамі сядзеў.

— Кім бы ты хацеў стаць, Кубко, калі вырасцеш? — нарэшце прыкмеціў свайго выхаванца Мар'ян.

— А кім не стану — не супраць, толькі салдатам не хачу,— і цокнуў у сваім куце падкоўкамі на ботах, нібы ўжо быў салдатам.— Ты садзіся, садзіся ты. Не дзействуй мне на нервы... А ці ведаеш ты, кім можаш стаць?

— Трохі здагадваюся...

— Дык ідзі зараз жа, неадкладна, і прасі прабачэння ў настаўніцы.

— Не пайду.

— Пойдзеш. Пойдзеш як міленькі. На каленцах папаўзеш, перад усім класам на каленцы станеш, сукін ты кот. Рукі-ногі будзеш цалаваць.

— Не буду...

— Будзеш, калі дазволяць яшчэ.— I, ужо хлусячы сабе і Кубко, прытворна, з найгрышам, злосна і гучна, а мо і без найгрышу, толькі гучна: — Распусціліся, жанчын не саромеюцца. Мацюкаюцца пры жанчынах. Па прывычцы. Ды я цябе за гэтую прывычку па адным, тым самым месцы. Не сорамна. Марш адсюль.

Але калі Кубко намерыўся выйсці, спыніў яго:

— Пачакай, дадуць званок, пойдзем разам.

I хаця абодва яны чакалі гэтага званка, бавячы час, пазбягаючы глядзець адзін на аднаго, яго медны голас прыхапіў іх знянацку. Абодва яны здрыгануліся і падхапіліся з крэслаў, быццам гэта прагучаў не звычайны званок з урока, згодна школьнаму раскладу, а нейкі іншы.

— Так нельга, нельга так,— Кубко плакаў.

— Можна. Трэба,— у голасе Мар'яна былі жорсткасць і непахіснасць.

Кубко не падвёў, папрасіў прабачэння ў настаўніцы толькі за тое, што мацюкаўся, але пры гэтым глядзеў ён не на настаўніцу, а на яго. I Мар'ян ведаў, што гэта позірк ужо ворага на ўсё жыццё. Але быў задаволены. Памыліўся інспектар. Плявок, які быў прызначаны яму заўтра, ён атрымаў ужо сёння. I добра — адзін, мог атрымаць куды больш. Пагаворка не на вобласць, а толькі па раёне ўсё ж пайшла. Знайшоўся дабрадзей, хтосьці паведаміў у раён пра тое, што адбылося ў класе. Не настаўніца, тая хоць і была шчыра прамалінейнаю, але не здольнаю на данос. Мар'ян пераканаўся ў гэтым яшчэ ў той дзень, калі Кубко прасіў прабачэння. Яны тады адпусцілі клас, засталіся адны і прагаварылі гадзіны з дзве. Настаўніца, канечне, зненавідзела Кубко на ўсё жыццё, але не за тое, што ён мацюкаўся пры ёй і на слыху ўсяго класа. Яна была ўражана зусім не тым, што абразілі яе, усё засланіла крыўда, што абразілі таго чалавека, на якога яна малілася. I гэтая крыўда была такой вялікаю і так усхвалявала яе, што ёй нават і ў галаву не прыйшло ўзяць ручку і напісаць у райана ці яшчэ куды-небудзь. Па яе разуменні, гэта было б новаю абразай таго чалавека, і абраза ўжо сыходзіла ад яе. Не, не яна дала ход той справе, а хтосьці іншы. Мар'ян ведаў хто. Разам з дзетдомаўцамі ў адным класе вучыліся і дзеці Місцюка. Місцюк рабіў у дзетдоме загадчыкам гаспадаркі, і Мар'ян цярпеў, не было выйсця — той цёрты быў чалавечак. Уладкаваўся, калі ён, Мар'ян, ездзіў на тры месяцы на курсы павышэння кваліфікацыі. I ніяк яго не ўхапіць ужо было, што там ні кажы, а франтавік, колькі б там ні было, а ваяваў, як вызвалілі вёску, прызвалі ў армію і яго. А чым займаўся, што рабіў да вызвалення, ніхто не ведаў. Зводзіў, высякаў пагранічны сад — дык дрэвы ж сек, не галовы. Загадалі — і сек. Не ён, дык хто-небудзь іншы. У партызаны не пайшоў? Так, не пайшоў, але партызаны позваў не дасылалі. Вымушалі яго, праўда, ісці ў лес. Прыхапілі, араў недзе ў лесе. Доўга ўглядаліся: здаецца, баба за плугам. Спадніца на ёй, кофта, а па спрыце, манеры — дык мужчына. Падышлі бліжэй, што за дзіва такое: мужчына, толькі пераапрануты ў бабскае, каб ад немцаў і партызан схавацца. Парагаталі, хтосьці прапанаваў забраць яго ў атрад, але не вельмі сур'ёзна.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)