Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1990 год ЮНЕСКА абвесціць годам Скарыны. Яго 500-годдзе будзе адзначацца паўсюль, дзе жывуць беларусы, дзе ведаюць пра подзвіг палачаніна — у Беларусі, Літве і Латвіі, у Расіі і Полыпчы, у Аўстраліі і ЗІПА, дзе нашы суайчыннікі Вітаўт і Зора Кіпелі разам з вядучым аўтарытэтам у Скарыніяне на Захадзе Вітаўтам Тумашам сабралі ў НьюЁркскай публічнай бібліятэцы найбагацейшы фонд скарыназнаўчых выданняў.
У першыя вераснёўскія дні на полацкія вуліды прыйдзе свята, якога горад яшчэ не ведаў. 3 урачыстымі набажэнствамі і канцэртам званоў 3 кірмашом старадаўніх рамёстваў, дзе сівавусыя ганчары выштукуюць любому ахвочаму адмысловы збанок, а маладыя барадатыя хлопцы з Саюза беларускіх кавалёў выкуюць кандэлябру ці ружу з дваццаццю пялёсткамі. 3 адкрыццём Музея беларускага кнігадрукавання. I нават — на ўцеху дзятве — з рыцарскім турнірам.
На мове Скарыны з палачанамі будуць гаварыць прафесары універсітэтаў з Лондана, Берліна, Прагі і яшчэ добрага дзесятка еўрапейскіх гарадоў 3 Манрэаля прыедзе прапрапра… праўнук першадрукара, вядомы ў Канадзе вучоны Станіслаў (Стэнлі) Скарына, які, у адрозненне ад нас, створыць музей свайго знакамітага родзіча гадоў за дваццаць да юбілею.
У Полацку спадар Станіслаў між іншым, раскажа, што яны з калегамі займаліся праблемаю геннай памяці і заўважылі ў радаводах вядомых асоб цыклічнасць таленту. Іначай кажучы, Божы дар таленту не знікае, а абавязкова (хоць звычайна і не надта хутка) праяўляецца ў нашчадкаў Сам манрэальскі Скарына будзе жывым сведчаннем гэтага. Як і яго слынны продак, ён стане двойчы доктарам навук, у тым ліку і медыцынскіх. Як і палачанін Францішак, ён народзіцца са шматстайнымі здольнасцямі і захапленнямі: будзе вывучаць філасофію і архітэктуру, пісаць кнігі па медыцыне і музыку да балета, гаварыць на сямімовах…
(Праз некалькі гадоў дырэктар Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францішка Скарыны Адам Мальдзіс атрымае нечаканы ліст са сталіцы далёкай Мексікі. Высветліцца, што там, у Мехіка, жыве яшчэ адзін нашчадак славутага палачаніна — Ежы (Юры) Скарына, які, дарэчы, даводзіцца стрыечным братам жыхару Манрэаля Станіславу. Юры Скарына таксама не абдзелены талентамі, што найболып выявіліся ў журналістыцы. Мексіканскі Скарына піша паіспанску і папольску, пэўны час выдаваў уласную газету, дзе часта з’яўляліся яго публікацыі. Адна з галоўных тэмаў спадара Юрыя — гісторыя і культура Беларусі, якімі ён здаўна цікавіцца, падтрымліваючы духоўную лучнасць з радзімаю продкаў).
А ў Полацку будзе стаяць з кнігаю ў руках бронзавы Скарына. Стаяць, зажурана думаючы, што ў яго родным горадзе на яго роднай мове вучаць дзяцей толькі ў адной школе.
I ўсё ж у яго будуць падставы не толькі для смутку.
Але ўсё гэта здарыцца потым, праз стагоддзі, а пакуль
ПОЛАЦКАЯ ВАЙНА
Рака беларускай гісторыі не давала Полацку спачываць у ціхай завоіне, зноў і зноў выносячы яго на самую строму. Так здарылася і ў сярэдзіне XVI стагоддзя.
1558 год. Маскоўскае войска з агнём і мячом уварвалася ў Інфлянты (Лівонію). Напачатку фартуна спрыяла маскавітам, і ім удалося захапіць Нарву і Тарту. Шукаючы падтрымкі, лівонскі магістр прызнаў сябе васалам Вялікага Княства Літоўскага. Палкі гетмана Радзівіла Рудога рушылі на дапамогу лівонцам. Вялікі князь і кароль Жыгімонт Аўгуст прапанаваў цару Івану ГѴ узаемна адвесці войскі, ды той меў іншыя планы. «Мы з’яднаем свае сілы, каб Полыпча і Літва не выслізнулі ад нас», — пісаў ён нямецкаму імператару. Вайна Інфлянцкая (Лівонская) ператварылася ў вайну Літоўскую.
Царскія ваяводы пляжылі Беларусь, неслі смерць і здзекі. Князь Андрэй Курбскі хадзіў на Віцебск. «Острог взяли й пожглй, — апавядае маскоўскі летапісец, — й посады у города у Витебска все пожгли и наряд в остроге поимали й людей в остроге многих побили и села, й деревнй около Вйтебска пожгли й повоевалй». Апрача касцёлаў Курбскі спаліў дваццаць чатыры праваслаўныя храмы і люта расправіўся з беларускім палонам, але цар усё адно пазіраў на яго скрыва, бо пад Невелем князь, маючы пятнаццаць тысяч ваяроў, не здолеў разбідь чатырох тысяч ліцвінаў.
«Уся Літва ёсць вотчына гасудароў маскоўскіх!» — абвясціў Іван IV на саборы, а дваране сказалі: «Мы, халопы царскія, за адну дзесяціну зямлі Полацкага або Азярышчанскага павета галовы скласці гатовыя». Масковія рыхтавалася да вялікага паходу. Напрыканцы 1562 года палкі сабраліся ў Мажайску, і да іх выехаў цар. Яму сніўся Полацк, ютрань у святой Сафіі, срэбныя берагі і залатое дно Дзвіны.
11
Радкі з верша Наталлі Арсенневай.