Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Галоўным жа «злачынствам» у вачах многіх быў сам яе пераклад дзеля таго, каб гэтую натхнёную Богам кнігу мудрасці мелі магчымасць чытаць усе.
Перад намі партрэт Скарыны, змешчаны ў 1517 годзе ў кнізе «Ісус Сірахаў». Угледзімся ў яго болып уважліва, паспрабуем пранікнуць у свет сімвалаў, бо ў іх сярэднявечныя мастакі зашыфроўвалі ўсе чалавечыя якасці, здольнасці і памкненні, і часам сімвалы казалі пра асобу болей за аблічча.
Мы бачым першадрукара ў кабінеце, сярод кніг і навуковых прьшадаў Пакой аздоблены гірляндамі з дубовага лісця, што ўвасабляюць сілу духу і рашучасць намераў а яшчэ нагадваюць гаспадару пра родныя мясціны з іх старажытнымі святымі дубровамі. Цішыню і глыбокі роздум вучонага ахоўваюць скульптурныя львы. Цары звяроў уладкаваліся ў яго за плячыма на падстаўкахкансолях, каля ног кожнага — тры шары, што сімвалізуюць тры хрысціянскія цноты: веру, надзею, любоў.
У лапах ільвы трымаюць шчыты з загадкавымі знакамі, якія даследчыкі тлумачаць парознаму. Адны, напрыклад, бачаць у іх схематычныя выявы медычных шаляў і друкарскага варштата — сведчанні галоўных жыццёвых заняткаў Скарыны. Асабіста мне найболып верагодным здаецца арыгінальнае тлумачэнне скульптара Алеся Шатэрніка. Левы знак ён расшыфроўвае як слова «Бог».
I сапраўды, калі мы паглядзім на палову гэтага сімвала, дык лёгка знойдзем літару Б, якая змяшчае ў сабе О і Г. (Поўны знак атрымліваецца ў выніку люстранога адбітку.) Правы знак — выява кароны, сімвала дзяржаўнае ўлады. Такім чынам, на партрэце дэвіз выдатнага палачаніна — служыць Богу і дзяржаве.
Ніжэй шчыта з каронаю, нагадваючы пра хуткаплыннасць часу, стаіць вадзяны гадзіннік — клепсідра. Леваруч Скарыны над кнігамі вісіць астралябія, неабходная ў занятках астраноміяй і астралогіяй. Пад ёю, на лаве, — мяккія падушкі ддя хвілінаў адпачынку. Яшчэ ніжэй — свечнік з люстэркам, што скіроўвае святло ў патрэбны бок. Пагаслая свечка — алегорыя марнасці зямнога жыцця, але спрэчку з ёю вядзе пчала — увасабленне таленту, ахвярнасці і працавітасці, дзякуючы якім чалавечае жыццё доўжыцца ў памяці нашчадкаў Пчолы лічыліся боскімі стварэннямі, што выкормлівалі нектарам таленавітых людзей.
Перавёўшы позірк у процілеглы ніжні куток партрэта, убачым кошыкі пад зёлкі, што былі неабходныя ў медычнай практыцы.
Сам Скарына ў доктарскіх мантыі і берэце сядзіць пры невялікім рабочым століку. У руках у вучонага пяро, перад ім — ёмісты сшытак, а праваруч — разгорнуты фаліянт на пюпітры. Скарына перакладае Біблію. Яго позірк скіраваны ўдалеч, у ім — задуменнасць і засяроджанасць. На твары ляжыць адбітак глыбокай мудрасці і стомы чалавека, што дзень пры дні займаецца цяжкай разумовай працаю.
Столік, за якім пйпа першадрукар, засланы сурвэтаю з вытканым або вышытым гербавым шчытом, на якім сонца і месяц у стане зацмення. (Тады Скарына яшчэ не меў шляхецтва, таму называць яго сімвал гербам будзе не зусім правільна.) Гэты сонечна-месяцавы знак мае шматслойны сэнс. У ім — сутыкненне дня і ночы, пераход ад ранейшых рэлігій да хрысціянства, ад Сярэднявечча да Рэнесансу. У ім — зліццё мужчынскай апладняльнай сілы Сонца з улоннем самога Сусвету, у выніку чаго пасля зацмення прадаўжаецца жыццё, а ў спрыяльных умовах можа нарадзіцца і дасканалая матэрыя — філасофскі камень… 3 мноства гэтых значэнняў часам выбіраюць нейкае адно, але Францішак Скарына відавочна глядзеў на сэнс свайго герба вельмі шырока. Знак першадрукара сімвалізуе перамогу святла над цемраю, ведаў над невуцтвам, жыцця над смерцю.
Францыск Скарына з Полацка. 1512. Фрэска ў падуанскай «Зале сарака».
Скарынава жыццё будзе напоўненае падарожжамі па Еўропе, узлётамі да вышыняў славы і горкімі расчараваннямі. У ім адаб’ецца ўся тая вірлівая, авантурная іўзнёслая эпоха.
Ён заснуе ў сталіцы Вялікага Княства друкарню і выдасць там «Малую падарожную кніжку» і «Апостала» — першыя друкаваныя кніжкі на абшары сваёй дзяржавы.
Ён будзе сустракацца з Лютэрам і дыскутаваць у Вільні з сусветна вядомым медыкам і алхімікам Парацэльсам, чалавекам, які, калі верыць паданню, мог спаліць ружу і магічным словам аднавіць яе з попелу. Будзе сакратаром і прыдворным лекарам у віленскага біскупа Яна. Будзе запрошаны на службу да апошняга гросмайстра Тэўтонскага ордэна герцага Альбрэхта Брандэнбургскага, які надасць яму шляхецтва. Будзе браць удзел у складанні Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года.