Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 198
Перейти на страницу:

У вядомым рамане В. Костылева «Иван Грозный» намаляваны вобраз царабацюхны, які аддана служыць Богу і народу, клапоцячыся пра вызваленне аднаверцаў з чужынскай няволі.

                     Іван IV. З гравюры XVI в.

Які ж быў «вызваліцель» напраўду? Каб не здавацца занадта старонным, спачатку дам слова славутым расійскім гісторыкам. М. Кастамараў называў Івана ГѴ «чудовищем, которое лжет в каждом слове», В. Ключэўскі — «зверем от рожденйя», a С. Салаўёў пісаў што гісторык ніколі не прамовіць такому чалавеку слова апраўдання.

У дзяцінстве цар любіў бавіцца, скідваючы з высокіх дахаў катоў і здзекуючыся з дробнай жывёлы. Гадоў з пятнаццаці пачаў «упускаць» з вышыні таварышаў сваіх дзіцячых гульняў і з асалодаю глядзеў як тыя канаюць. Павянчаўшыся на царства, семнаццацігадовы валадар учыніў нялюдскую расправу над пскоўскімі пасламі, што прыехалі скардзіцца на намесніка, — загадаў сарваць з сямідзесяці немаладых шаноўных людзей адзенне, пакласці іх на каменную паддогу, а сам паліваў ім галовы спіртам і свечкаю падпальваў валасы. Калі цару прывезлі з Персіі слана, ён закамандаваў таму стаць перад памазаннікам Божым на калені. Няшчасная жывёліна, не разумеючы расійскай мовы, не паслухалася і была за гэта пасечаная на кавалкі.

Садызм зрабіўся ддя цара жыццёвай патрэбаю. Ён катаваў колйпніх сяброў, уласнаручна зарэзаў у застоліцы князя Абаленскага-Аўчыніна, абарваў жыццё свайго сына… У часы так званай апрычніны царовы слугі цэлы месяц забівалі ў Ноўгарадзе штодня па 500 чалавек. Людзі шэптам перадавалі адзін аднаму, што цар рукі з кішэняў прылюдна не дастае, бо не можа з іх кроў адмыць.

Тады ж на нядаўна захопленых Масковіяй ноўгарадскіх і пскоўскіх землях нарадзілася песня:

У того царя да у Собаки А окол двора да тын железный, А на каждой-то на тычинке По человечей-то сидит головке.

Крывавая тыранія напоўніла краіну даносчыкамі і катамі. «Няхай цар пакажа нам сваіх здраднікаў, а мы самі вынішчым іх», — крычалі памазаніку сталічныя купцы і мяшчане. «На рабы своя, от бога данныя ему, жестокосерд вельми, й на пролитие крови и на убиение дерзостен й неумолйм, множество народу от мала й до велйка прй царстве своем погубй», — сказаў пра цара маскоўскі летапісец. I побач таксама пра яго: «Муж чюдного рассужденйя, в науке кнйжного поученйя доволен й многоречйв зело».

Багата прысвечаных цару захопленых слоў знойдзецца і ў расійскім фальклоры. Рэкі крыві, войны і захопы чужых земляў успрымаліся як доказы богаабранасці Івана IV, што, маўляў змагаецца з ворагамі ў дзяржаве і за яе межамі. Манархічныя ілюзіі тады канчаткова зрабіліся рысаю расійскага нацыянальнага характару. Менавіта гэты цар пакінуў Расіі ў спадчыну ўжо цалкам сфармаванае самаўладдзе, што трымалася на тэроры супроць свайго народа. (Нядзіва, што Іванам ГѴ захапляўся Сталін.) Нават князёў і баяраў ён прымусіў называць саміх сябе «халопамі». Перабегшы ад свайго гаспадара ў ЛітвуБеларусь, Андрэй Курбскі пісаў Івану, што той «затворйл землю русскую, сйречь, свободное естество человеческое, акй в адовой твердыне».

Еўропа глядзела на маскоўскага ўладара як на дэспата, роўнага якому не было ні ў Старым, ні ў Новым свеце. Смешна чытаць у некаторых расійскіх гісторыкаў што цар быў выдатны дыпламат. Наўрад Масковія заваявала ў еўрапейскіх краінах павагу ад таго, што Іван ГѴ абвяшчаў сябе найвышэйшым з усіх каранаваных валадароў Англійскую каралеву Лізавету «выдатны дыпламат» ахрысціў «пошлою девицей». У свайго суседа шведскага караля Юхана, бацька якога быў просты дваранін, Іван Васільевіч пагарддіва дапытваўся ўлісце: «Аты скажи, отец твой Густав чей сын, и с какймй государямй был в братстве, й какого ты роду государьского?»

Пра нашага манарха Жыгімонта Аўгуста цар казаў: «Паче худейша худейших рабов суща». Тым болып, што маскоўскія сваты атрымалі ад вялікай князёўны літоўскай адмову, і цар мусіў ажаніцца з чэркескай князёўнаю, якая, паводле М. Карамзіна, меладзікінораўіжорсткаесэрцаіяшчэ болейумацоўвала ў дупіы ў цара зло.

Не Грозным, а Жахлівым называлі яго на паняволеных землях.

Будучы «вызваліцель» павёў палкі з Мажайска на Тарапец, потым на Вялікія Лукі і Невель, а адтуль лясной і цеснай дарогаю — на Полацк.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)