Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Ён возьме шлюб з удавою аднаго з сяброў і фундатараў Маргарытай Адвернік і праз чатыры гады пахавае яе, застаўшыся з малым сынам.
Імкнучыся пашырыць святло навукі сярод усходніх суседзяў, ён прывязе вялікую партыю сваіх выданняў у Маскву, прапануе тамтэйшым свецкім і духоўным уладарам наладзіць кнігадрукаванне і замест удзячнасці ўбачыць, як на загад маскоўскага князя з яго кніг раскладуць вялізнае вогнйпча.
За братавы даўгі крэдыторы пасадзяць Скарыну ў турму, адкуль яго вызваліць сам кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары.
На знак прызнання заслуг вучонага палачаніна перад Айчынаю манарх дасць яму адмысловы прывілей: «Няхай ніхто, апрача нас саміх або спадкаемцаў нашых, не мае права прыцягваць яго да суда і судзіць, якой бы ні была важнай ці нязначнай прычынаяго выкліку ў суд… Няхай ніхто не адважыцца затрымліваць або арыштоўваць яго самога ці ягоную маёмасць пад страхам цяжкага пакарання… Дайце названаму доктару Францішку, якога мы прынялі пад сваю апеку, магчымасць карыстацца і валодаць прыгаданымі вышэй правамі, льготамі і прывілеямі. Забараняю наогул умешвацца ў яго справы, учыняць яму якінебудзь гвалт, змушаць да выканання нейкіх павіннасцей ці гарадскіх службаў нароўні з іншымі жыхарамі таго горада, які ён сам абярэ для жыцця».
Такім горадам неўзабаве пасля вяртання Францішка Скарыны з вязніцы на волю стане Прага. Тут ён скончыць свой зямны шлях знаным лекарам, тут будзе пахаваны. Тут у 1996 годзе, у самым цэнтры старой Прагі, непадалёк ад каралеўскага замка на Градчанах, яму будзе адчынены помнік, трэці ў свеце пасля помнікаў у Полацку і Лідзе. (Чацвёртым стане манумент у КалінінградзеКёнігсбергу, пятым — нарэшце! — у Мінску.)
Найзнакаміцейшы з палачанаў пакіне па сабе мноства таямніц.
Дагэтуль дакладна невядома, ні калі ён прыйшоў на свет, ні калі навекі заручыўся з зямлёю.
Невядома, у каго ён служыў сакратаром перад экзаменам у Падуі — у караля Данй ці ў гаспадара Дакіі (Валахй).
Невядома, хто ствараў да яго кніг гравюры. (Некаторыя скарыназнаўцы лічаць, што першадрукар быў і выдатным мастаком.)
Вучоныя спрачаюцца пра яго веравызнанне, пра час паступлення ў Кракаўскі універсітэт, пра тое, хто ж у сапраўднасці займаў у чэшскага караля пасаду садоўніка — Францішак Скарына ці італьянец Франчэска Банафардэ…
Дагэтуль у розных краінах знаходзяць невядомыя раней экзэмпляры Скарынавых выданняў Перад Калядамі 1997 года выдатны падарунак атрымала лонданская Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны: яе дырэктар Аляксандр Надсон на сусветна вядомым аўкцыёне «Крысці» набыў пяць сабраных у адным пераплёце пражскіх выданняў нашага першадрукара — кнігі Іова, Прыпавесцяў Саламонавых, Ісуса Сірахава і Прамудрасці Божай. А адшукаў гэты зборнік дзякуючы «Інтэрнэту» беларускі перакладчык і журналіст Сяргей Шупа.
Што да спрэчак — Францыск ці Францйпак? — дык трэба памятаць, што гэта дзве формы аднаго і таго ж імя, толькі першая — афіцыйная, лацінізаваная, а другая — беларуская. Сам Скарына, пражыўшы болыпую частку сталагажыцця далёка ад Бацькаўшчыны, карыстаўся абодвума, ддя бацькоў жа і землякоў ён, безумоўна, заўсёды быў Францйпкам.
Пра найвыдатнейшага сына Полацка напісаны дзесяткі кніг і тысячы артыкулаў на розных мовах, аднак загадак скарыназнаўцам хопіць яшчэ не на адно стагоддзе. Багата наперадзе працы і ў аднаўленні гістарычнай справяддівасці. Мы заслужана ставім Скарыну ў адзін шэраг з Мікеланджэла, Дзюрэрам або Сервантэсам, а ведаюць пра яго ў свеце непараўнана меней.
Геніяльны палачанін толькі пачынае вяртацца да нас, выступаючы ва ўсёй сваёй велічы з туману забыцця і бяспамяцтва.
Гарыць свечка ў падуанскай гасподзе. Не ідзе сон да доктара медыцыны і вольных мастацтваў.
Дзе ён распачне выпуск кніг? Хто дасць патрэбныя грошы? Як паглядзіць на яго чыннасць царква? Пытанні, пытанні…
Як чалавек эпохі Адраджэння, ён марыць пра славу — не любую, а такую, што можна заслужыць, толькі ахвяраваўшы жыццё вялікай справе.
Ён абраў гэтую справу. Ён не адступіць, і слава знойдзе яго — і на радзіме, і тут, у Італй.
Роўна праз 430 гадоў на заказ Падуанскага універеітэта мастак Джакома Форна размалюе фрэскамі ў традыцыях Рэнесансу залу, дзе адбываліся ўрачыстыя пасяджэнні высокай калегй. Там з’явяцца сорак партрэтаў выдатных людзей, што некалі вучыліся ці выкладалі ў Падуі. У верхнім ярусе фрэсак у доўгай, аздобленай залатой ніткаю і футрам гарнастая мантыі падымецца на поўны рост чалавек, твар якога на вохрыстабрунатнай асноведзі будзе свяціцца розумам, рашучасцю і духоўнай чысцінёю. Над галавой у яго мастак напіша на лаціне: «Францыск Скарына з Полацка. Беларус. 1512». Тут, у «Зале сарака», яму не будзе самотна. Побач — партрэт выдатнага польскага паэта Яна Каханоўскага, далей — Галілео Галілей, Мікалай Капернік…