Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 198
Перейти на страницу:

Францішак не стрымаў усмешкі.

Тамсама, у старажытнай польскай сталіцы, пасля факультэта вольных мастацтваў у яго жыцці быў яшчэ медыцынскі. I вось ён тут, у Падуі, універсітэт якой мае права зацвярджаць вучоныя ступені ў лекарскіх навуках.

У яго дзяржавы неблагія сувязі з Італіяй. Купцы гэтай зямлі атрымалі прывілей ганддяваць у Вялікім Княстве бязмытна. Едуць у далёкую паўднёвую краіну і беларусіны. Вільнянін Ян Філіповіч ужо стаў у Балонні доктарам права, а сярод падуанскіх студэнтаў яшчэ ў мінулым стагоддзі быў ліцвін Станіслаў Падуя вабіць вальнадумствам і талерантнасцю — тут, як і ў Кракаве, могуць вучыцца і католікі, і праваслаўныя. Вабіць сваімі саборамі, размаляванымі найлепшымі італьянскімі мастакамі — Джота, Мантэньі, упрыгожанымі рэльефамі і скульптурамі Данатэла.

Гэтыя дні ў Падуі ён, Скарына, мусідь выкарыстаць на ўсю поўніцу. Заўтра ён абавязкова сходзідь у капліду Аветары. Кажуць, фрэскі Мантэньі ў ёй нагадваюць адлітых з бронзы антычных герояў…

Францішак заснуў адно тады, як пасвятлела вакно.

Увечары ў царкве святога Урбана зноў сышлася высокая калегія. Універсітэцкі сакратар запісаў: «Пан Францыск, сын нябожчыка Лукі з Полацка, на прапанаваныя яму пытанні з медыцыны бліскуча адказаў па памяці і, выдатна аргументуючы, абвергнуў усе выстаўленыя пярэчанні. 3 агульнае згоды ён быў ацэнены як падрыхтаваны і варты быць дапушчаным да асобага экзамена пад апекаю шаноўных паноў магістраў Францыска дэ Ноалі, Францыска дэ Эстэ, Гераніма Амела, Барталамео Барызона і Гераніма дэ Урбіна».

Дакументы, на жаль, не паведамляюць пытанняў падуанскай прафесуры і адказаў полацкага вандроўніка — пра гэта можна толькі здагадвацца. Медыцынская навука ў Скарынавы часы лічыла, што псіхічныя і фізічныя хваробы найперш залежаць ад Божай або д’яблавай сілы. Целу вярталі здароўе адварамі, настояміды іншым лекавым зеллем, адушуўздараўлялі святым словам. Магчыма, Францішак казаў экзаменатарам, што гаючае жыццядайнае слова найлепей браць з псальмаў цара Давіда ды з Саламонавых прыпавесцей, з пасланняў апостала Паўла ды з Евангелля ад Лукі. Пазней ён напіша пра святога Луку: «Будучй лекарем телесным досконалым, вйдяй вси речи телесные, иже суть суетны и минущи, возжале бытй лекарем дупі нашйх… Знал убо, йже не толйко жйв ест человек хлебом йлй лекарством, но более всякйм словом». Цудоўна ведаючы лекавыя ўласцівасці раслін, Скарына разам з тым быў перакананы, што галоўная мэта медыка — вярнуць хвораму спакой дуіпы.

I зноў дадзім слова дакументу: «У аўторак 9 лістапада ў Падуі, у біскупавым палацы пад старшынствам знанага доктара Фадзея Мусаці і ў прысутнасці выдатнага вучонага ў галіне мастацтваў і медыцыны пана Францыска Фульманэлі з Вероны, а таксама перад усімі дактарамі калегіі выбітны доктар мастацтваў беларус Францыск, сын Лукі Скарыны з Полацка, здаваў экзамен у адмысловым і строгім парадку па пытаннях, прапанаваных яму раніцою таго дня, і атрымаў аднадушную ўхвалу прысутных вучоных. Пан відэпрыёр абвясціў яго паводпе ўсіх адпаведных правілаў доктарам медыцынскіх навук, пасля чаго вядомы доктар мастацтваў і медыцыны пан магістр Барталамео Барызон ад свайго імя і ад калегаў паднёс яму знакі доктарскае годнасці».

Той вечар Скарынавага жыцця не абышоўся, відаць, без келіха добрага віна.

Ён — першы сярод усходніх славянаў доктар у лекарскіх навуках. Яго імя ўжо навечна запісанае ў аналы Падуанскага універсітэта. У тттмат якіх еўрапейскіх краінах доктарскае званне дае права на дваранства. Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае такой традыцыі, праўда, не маюць, ды ўсе адно перад доктарам медыцыны адкрываюцца вялізныя магчымасці. Ён можа мець добрую практыку, стаць прыдворным лекарам у кагосьці з уладароў гэтага свету.

Але, застаўшыся самнасам з сабою, Францішак болей думаў пра іншае. Так, ён будзе змагацца з хваробамі і паморкамі, што нярэдка спусташаюць на Бацькаўшчыне гарады і вёскі. Ды найболып рупіць яму духоўнае здароўе народа. На захадзе польская Карона з яе апетытамі, на ўсходзе — агрэсіўная Масковія. Розум падказвае яму, што ЛітвеБеларусі наканаваныя цяжкія выпрабаванні.

Дзе ж тыя лекі, той філасофскі камень, тыя «броні духоўныя», што ўмацуюць веру народа ў самога сябе, прымусяць паважаць яго ва ўсім свеце? Францйпак ведае: лекі гэтыя — кнігі. У свой апошні прыезд у Полацк ён бачыў фаліянт, перапісаны земляком Мацеем, дзесятым сынам у сям’і, якога маці так і называла з дзяцінства — Дзесяты. Гартаючы паўтысячы аркушаў запоўненых каліграфічнымі радкамі, шматкаляровымі застаўкамі і ініцыяламі, ён, Скарына, аддаваў належнае подзвігу Мацея Дзесятага, аднак марыў пра тысячы кніг для простага, паспалітага люду — не рукапісных, а друкаваных, якія ўжо шырока пайшлі па свеце дзякуючы вынаходніцтву Ёгана Гутэнберга.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)