Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 198
Перейти на страницу:

Гісторыкі падлічылі, што да пачатку XVI стагоддзя ў Заходняй Еўропе выйшла не меней за 40 тысяч друкаваных кніг агульным накладам 12 мільёнаў. Друкарні існавалі ў 260 гарадах, у адной Венецыі іх налічвалася паўтары сотні. Выходзілі і кірылічныя кнігі на царкоўнаславянскай мове. Яшчэ ў Полацку і потым, ва універсітэце, да Скарынавых рук траплялі «Актоіх», «Часаслоў» і «Трыёдзі» — кракаўскія выданні немца Швайпольта Фіёля на кірыліцы.

Можа, якраз там, у падуанскай гасподзе, падарожнік з горада асветніцы Еўфрасінні канчаткова ўмацаваўся ў рашэнні: ён дасць свайму народу магутную духоўную зброю — друкаваную кнігу на зразумелай мове.

Наперадзе ў Скарыны было яшчэ чатыры дзесяцігоддзі жыцця.

Праз пяць гадоў, 6 жніўня 1517 года (гэты дзень павінен стаць у незалежнай Беларусі адным з галоўных святаў) у Празе ён разгорне «Псалтыр» са свежым пахам друкарскай фарбы. У яго прадмове да першай друкаванай беларускай кнігі будзе напісана: «И вйдечй таковые пожйткы в так малой кнйзе, я, Францишек, Скорйнйн сын с Полацка, в лекарскйх науках доктор, повелел есми Псалтырю напред ко чти й к похвале богу в троици единому и пречистой его матери Марйй… а потом к пожитку посполитого доброго, наболей с тое прйчйны, иже мя мйлостйвый бог с того языка на свет пустйл».

Ён пакіне нашчадкам 23 біблейныя кнігі, перакладзеныя на блізкую да народнай мову, і гэтым увядзе Беларусь у агульнаеўрапейскую цывілізаваную сям’ю.

Ён застанецца ў гісторыі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

Як наш першы пісьменнік — празаік і паэт, што служыў не эліце або нейкаму аднаму стану, а ўсяму народу.

Як гуманіст, што пакінуў сугучны і нашаму часу запавет: «То чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех. И того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных йметй. Сей закон прйроженый, напйсан ест в серддй едйного кажного человека».

Застанецца як выдатны перакладчык з некалькіх старажытных і новых моваў.

Як рэдактар і выдавец, што дасягне сапраўднай суладнасці слова і друкарскага мастацтва.

Як патрыёт, пяру якога належыць самы прачулы ў беларускай гісторыі, геніяльна просты хваласпеў любові да Бацькаўшчыны. Памятаеце? «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по воздуху, ведають гнезда своя, рибы, плавающие по морю й в реках, чують вйры своя, пчелы й тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися й ускормлены суть по бозе, к тому месту велйкую ласку ймають».

Як волат усяго еўрапейскага Адраджэння, што не толькі стане ўпоравень са сваімі выдатнымі сучаснікамі, але ў нечым і перасягне іх.

Скарынава Біблія выйдзе ў свет раней за нямецкі пераклад Лютэра. Кніга кніг выдатнага палачаніна будзе першай друкаванай Бібліяй ва ўсходнеі паўднёваславянскіх народаў Яна амаль на паўстагоддзя апярэдзіць польскую Біблію і на 47 гадоў — «Апостала» Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, першую датаваную друкаваную кнігу ў Расй.

У 1925 годзе пасля наведвання Вільні службовец Брытанскага Біблейнага таварыства Уайзман са здзіўленнем, павагай і спачуваннем напіша ў справаздачы: «Беларусы — адзін з першых народаў, якія надрукавалі Святое Пісьмо на сваёй мове. Гэта было ў 1517 г., за восем гадоў да першага друкаванага выдання паанглійску. Можна ўявіць, кім беларусы былі б цяпер, калі б пераслед і ўціск не прывялі іх да заняпаду».

Сын народа, што жыве на еўрапейскім памежжы, Скарына геніяльна знітуе ў сваёй творчасці традыцыі візантыйскага Усходу і лацінскага Захаду.

Ён аздобіць свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі, па якіх можна вывучаць тагачаснае жыццё беларусаў — побыт, адзенне, тэхніку будоўлі (у драўляным палацы цара Саламона на адной з гравюр мастацтвазнаўца Генадзь Лебедзеў «пазнае» дом Скарынаў у іх загарадным маёнтку). Смела адступаючы ад канонаў, ён дасць у Бібліі ўласны партрэт. Нават самога Госпада чытачы ўбачаць без узаконенага духоўнымі ўладамі німба.

За парушэнне царкоўных правілаў выдання Бібліі Скарыну маглі б не меней за трынаццаць разоў спалідь на вогнішчы як ерэтыка.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)