Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Што трэба ведаць кожнаму беларусу
Што трэба ведаць кожнаму беларусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Электронная книга - «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Краткое содержание книги:

Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя.
У гэтай кнізе Вацлаў Ластоўскі — беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзеяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня — распавядае пра сябе і свой народ, пра беларускую зямлю, пра сваю мову, пра гісторыю Беларусі, пра веру беларуса, пра Бацькаўшчыну, пра нацыянальныя адзнакі беларуса, пра патрыятычныя павіннасці, пра беларускую сям'ю, пра беларусаў на чужыне, пра нашую годнасьць.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

Нашыя прашчуры — славяне, якія належалі да плямя крывічоў, да часу прыйма хрысьціянскае веры абагаўлялі сілы прыроды. У іх быў бог сонца, які адначасна быў богам ураджаю, і называўся ён Ярыла. Бог грому і дажджу называўся Пяруном і шмат іншых было багоў з рознымі назовамі.

У найбольшай пашане быў бог сонца Ярыла, бо сонца зьяўляецца найбольшьш дарам прыроды, таму што дае сьвятло і цяпло, а праз гэта і усё жыцьцё на зямлі. У чэсьць бога Ярылы былі сьвяты і урачыстасьці, народ складаў яму песьні і ахвяры. Бог Ярыла сымбалізаваўся белым канём, на якім сядзеў юнак. Гэты знак белага каня э маладым ездаком сымбалізаваў тады рэлігію, як, прыкладам, цяпер крыж сымбалізуе рэлігію хрысьціянскую. Нашыя прашчуры і ужывалі гэты знак для азначэньня прыналежнасьці да плямя і рэлігіі крывічоў.

У пазьнейшыя часы, калі нашыя прадзеды увайшлі у сувязь з заходня-эўрапэйскімі рыцарамі, якія былі коньнікамі, закутымі у панцыр з шчытом у руцэ і з шаломам на галаве, яны пачалі пераймаць ад гэтых рыцараў іхнае узбраеньне, бо на тагочасную ваенную тэхніку яно было шпмат лепшае. Яны, узброіўшыся самі у сталёвыя панцыры і шаломы, узброілі таксама і свой пляменны знак — юнак на белым кані, апранаючы яго у панцыр і шалом. У правую ж руку улажылі меч, а у левую — шчыт. Яшчэ пазьней, прыняўшы хрысьціянства. крывічы пад уплывам духавенства, зрабілі яшчэ адну зьмену — на шчыце дадалі шасьцёхканцовы крыж. Гэтая зьмена ужо была апошняю. У такой форме сымбаль бога сонца, названы «Пагоняй», застаўся беларускім дзяржаўным гэрбам.

Гэтым гэрбам адзначаліся даўней усе беларускія землі, падзеленыя на ваяводзтвы. Гэтым гэрбам адзначалася Вялікае Княства Літоўскае, гуртуючы каля сябе ня толькі беларусаў, але украінцаў і ліцьвінаў. І таму і на сёньняшні дзень «Пагоню» ужываюць за свой гэрб і Ліцьвіны.

— Як выглядае беларускі нацыянальны сьцяг?

— Беларускі нацыянальны бела-чырвана-белы сьцяг выглядае у форме простакутнага даўгога палотнішча, зложанага з трох палосак удаўжкі: белай, чырвонай і зноў белай.

— Якая гісторыя беларускага нацыянальнага сьцягу?

— Вось-жа беларусы даўней зваліся крывічамі, ад слова «кроў». Крывіч — значыцца блізкі з крыві, сваяк. Крывічы жылі у цеснай сувязі між собку, тварылі як-бы адну вялікую радзіму-сям'ю. Відавочным знакам гэтай кроўнай сувязі быў чырвоны колер крыві. Дзеля гэтага аж дагэтуль чырвоны колер зьяўляецца улюблёным і пераважным колерам ува усім беларускім народным мастацтве. Няма, здаецца, аніводнай беларускай мастацкай рэчы народнага паходжаньня, дзе-б ня было чырвонага колеру. Вышываныя кашулі, паясы, ручнікі, сьвіткі — усюды пануе злучэньне белага і чырвонага колераў, часамі уплятаецца яшчэ колер зялёны, чорны.

Асноўным-жа колерам беларускім зьяўляецца колер белы. Яшчэ у пачатках гісторыі нашыя прашчуры навучыліся сеяць і вырабляць лён, ткаць з яго белае палатно, з якога шылі сабе адзежу. Таксама і сукно, тканае з воўны белых авечак, беларусы насілі у прыродным, нехварбаваным выглядзе. І суконныя і лянныя белыя вопраткі беларусы заўсёды прыбіралі чырвонымі узорамі або чырвонымі паясамі. Гэткія вопраткі можна і цяперака бачыць у некаторых мясьцінах Беларусі. Белыя нагавіцы, белая кашуля, белая сьвітка, падперазаная чырвоным паясом — вось сыльвэтка беларуса. Зразумела, што і нацыянальны сьцяг беларусаў бел-чырвона-белы. Ен прыгадвае нам нашую белую сьвітку з чырвоным паясом.

Беларускі нацыянальны сьцяг і беларускі гэрб «Пагоня» — гэта вялікі нацыянальны скарб для усіх Беларусау.

— Ці можна і ці трэба насіць свае нацыянальныя беларускія адзнакі?

— Пры бальшавіцкай і польскай уладзе насіць або вывешваць беларускія нацыянальныя адзнакі было забаронена. Кажны беларус павінен свой гэрб «Пагоню», свой бел-чырвона-белы сьцяг шанаваць. Гэтыя адзнакі павінны красавацца у нашых хатах, школах, урадах, фабрыках і іншых установах. Адзнакі гэтыя мы павінны насіць і ганарыцца імі.

VIII. ПРА ПАТРЫЯТЫЧНЫЯ ПАВІННАСЬЦІ

— Што такое патрыятызм?

— Патрыятызм — гэта шчырая любасьць да свайго роднага народу і да свайго роднага краю. А патрыёт — гэта той чалавек, які стараецца дапамагчы свайму народу і працуе у гэтым кірунку як мага.

— Чаго мы хочам для свае Бацькаўшчыны?

— Кажны з нас любіць Беларусь і хацеў-бы бачыць яе шчасьлівай. А гэта стасцца тады, як усе беларусы будуць сьведамымі сынамі свайго народу і калі самі беларусы будуць добра гаспадарыць на сваёй зямлі. Дзеля гэтага ня толькі самым трэба любіць Бацькаўшчыну і працаваць для ейнага дабра, але трэба яшчэ навучаць і прыхіляць да гэтага усіх беларусаў, з якімі спатыкаешся, будзіць у іх гэтыя высокія добрыя пачуцьці.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)