Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Што трэба ведаць кожнаму беларусу
Што трэба ведаць кожнаму беларусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Электронная книга - «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Краткое содержание книги:

Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя.
У гэтай кнізе Вацлаў Ластоўскі — беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзеяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня — распавядае пра сябе і свой народ, пра беларускую зямлю, пра сваю мову, пра гісторыю Беларусі, пра веру беларуса, пра Бацькаўшчыну, пра нацыянальныя адзнакі беларуса, пра патрыятычныя павіннасці, пра беларускую сям'ю, пра беларусаў на чужыне, пра нашую годнасьць.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:

— Так, дзеля таго, што над беларусамі панавалі даўжэйшы час чужынцы, беларусы ня раз змушаныя былі пакідаць сваю Бацькаўшчыну, ды выціраць чужыя куткі. Вельмі шмат беларусаў за часоў царскіх перасяляліся у Сібір, у Амэрыку, у Бразылію, а таксама у іншыя старонкі.

Бальшавікі-ж гвалтам высылалі беларусаў на Мурман, у Казахстан ды іншыя далёкія краіны. 3 прычыны бальшавіцкае і польскае акупацыі Беларусі, шмат беларусаў з палітычных прычынаў змушана было выяжджаць ці проста нават уцякаць за межы, у Нямеччыну, Чэхію, Францыю, Амэрыку, каб такім чынам ратаваць сваё жыцьцё і магчы далей працаваць на карысьць Беларусі і беларускага народу.

— Ці багатая беларуская зямля?

— Беларуская зямла багатая, бо у Беларусі добра родзіць збожжа, бульба, лён, каноплі, буракі, а таксама вельмі каштоўная расьліна коксагыз, з якое можна рабіць каўчук. Растуць таксама розныя травы, дзякуючы якім можа добра раэьвівацца жывёлагадоўля. Ураджайнасьць коксагызу можа прычыніцца да шырокага разьвіцьця гумовае прамысловасьці. Дзякуючы-ж таму, што растуць буракі, можа разьвівацца цукровая прамысловасьць, а збожжа, бульба ды лён — гэта галоўныя асновы сьпіртовае і тэкстыльнае прамысловасьці. У Беларусі ёсьць багата дрэва, лесу, дзе вядзецца шмат розных зьвяроў, дзе растуць грыбы і ягады. Шмат таксама на Беларусі ёсьць азёраў і рэкаў, шмат багатых рыбамі. Рэкі зьяўляюцца таксама вельмі дагоднымі камунікацыйнымі шляхамі і вельмі добра спрыяюць электрыфікацыі і разьвіцьцю прамысловасьці. Беларусь багатая на торф, які зьяўляецца ня толькі добрым палівам, але з яго можна рабіць бэнзыну і розныя іншыя вартасныя хэмічныя прадукты. Знаходзяцца на Беларусі і залежы зялезнае руды і бурага вугальля. Натраплялі ужо у нашым краі на жаролы нафты і знаходзілі соль. Агулам, аднак, бяручы, нутраныя багацьці нашага краю яшчэ дакладна не дасьледжаныя, але і тое, што ёсьць, што мы бачым, зьяўляецца вялікім багацьцем. Дасюль, нажаль, Беларусь ня мела свайго добрага гаспадара. Чужынцы, — расейцы і палякі, якія у нас так доўга гаспадарылі, — стараліся толькі эксплёатаваць наш край і вывозілі нашае багацьце, ня дбаючы аб дабры і разьвіцьці нашага краю. Калі-ж будзе добрае кіраўніцтва, калі беларусы будуць магчы спакойна працаваць на сваіх гаспадарках, у прамысловасьці, гандлі, тады у Беларусі будзе дабрабыт і дастатак.

III. ПРА СВАЮ МОВУ

— Што такое народная мова?

Народная мова гэта тая мова, якой гаворыць увесь народ. Кажны народ мае сваю родную мову і ёй усюды гаворыць. Родная мова — вялікае народнае багацьце, якое народ павінен высака цаніць і шанаваць, бо як кажа Алесь Гарун:

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, Гэта скарб нам адзін захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькі ён незабраным застаўся.

— Па чым лягчэй пазнаць, што мы беларусы?

— Найлягчэй гэта пазнаць па нашай мове. Мова злучае людзей у вадзін народ. І нашая беларуская мова злучае больш 15 міліёнаў беларусаў у вадзін народ.

— Чаму мы гаворым беларускай мовай?

— Бо яна наша родная, а кажны чалавек любіць сваю родную мову: так, прыкладам, немец любіць мову нямецкую, баўгарын — баўгарскую, а беларус — беларускую. І ўсё, што харошае, што добрае, усе мудрасьці сьвету — навуку, літаратуру — мы найлепей разумеем і любім, калі чуем у сваёй роднай мове, бо яна нам найбольш зразумелая і прыступная. У сваёй хаце мы, бывае, мала бачым сваю любасьць да нашай мовы, затое будучы на чужыне, як толькі пачуем нашую мову, дык вельмі цешымся. Бо чалавеку наймілей чуць і гаварыць сваёй роднай мовай.

— Якая нашая мова?

— Нашая мова адна з найчысьцейшых у славянскай сям'і моваў. Яна харошая, мілагучная, вельмі сьпеўная і гібкая, пра што вельмі надаецца да паэзіі і сьпеваў. Дзеля таго, што мова нашая захавала даўнейшы славянскі характар, яна — як маці у славянскай сям'і моваў. Да яе, як дзеці да маткі, падобныя усе славянскія мовы: маскоўская, сэрбская, чэская. украінская, польская і інш. Але пры гэтым яна зусім асобная, самабытная мова, як і кажная іншая. Ворагі нашага народу лгуць, што мова нашая не самабытная, калі кажуць: «гэта мешаніна маскоўскай і польскай моваў». Гэтак могуць гаварыць толькі нашыя зладумцы, або цёмныя людзі. Шмат вучоных людзей розных нацыянальнасьцяў навучаліся нашае мовы і пісалі аб ёй вучоныя кнігі, і усе яны у вадзін голас кажуць, што мова беларуская зусім самабытная, асобная мова, такая-ж самая асобная славянская мова, як польская ці маскоўская.

Даўней нашая мова была аднэй з самых культурных усходня-славянскіх моваў, ёю гаварылі князі нашыя, князі і вяльможы Вялікага Княства Беларускага (літоўскага), ды каралі польскія. Беларуская мова была мовай дыплёматычнай на усходзе Эўропы.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)