Што трэба ведаць кожнаму беларусу
- Автор: Ластоўскі Вацлаў
- Год: 1944
- Язык: белорусский
- Жанр: Публицистика
Электронная книга - «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Краткое содержание книги:
У гэтай кнізе Вацлаў Ластоўскі — беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзеяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня — распавядае пра сябе і свой народ, пра беларускую зямлю, пра сваю мову, пра гісторыю Беларусі, пра веру беларуса, пра Бацькаўшчыну, пра нацыянальныя адзнакі беларуса, пра патрыятычныя павіннасці, пра беларускую сям'ю, пра беларусаў на чужыне, пра нашую годнасьць.
Дык і трэба, каб усюды у грамадзкім жыцьці беларус выступаў з гонарам і развагай, а галоўнае справядліва і слушна. На сходах і нарадах — гаспадарскіх, купецкіх, духоўных, палітычных ці іншых — сьведамы беларус павінен меркаваць аб усім, выходзячы з патрэбаў і карысьці беларускага народу.
Выбіраючы людзей у урады і прадстаўніцтвы, трэба пілнавацца, каб ня выбіраць людзей чужых, ворагаў нашага народу і нашае справы. Наадварот, трэба заўсёды старацца ува усякія урады выбіраць добрых, сумленных і сьведамых беларусаў.
— Як рабіць, каб нашае становішча было ясным?
— Каб нашае становішча было ясным, мы павінны быць наскрозь беларусамі. Ня толькі ўсюды з усімі гаварыць пабеларуску, але і вымагаць, каб надпісы у крамах, дзе мы купляем тавары, былі пабеларуску, каб вуліцы называліся пабеларуску, каб усюды панавала у нас беларушчына. Мусім старацца, каб наша Бацькаўшчына наскрозь мела наш родны беларусі выгляд.
— Як захоўвацца ва ўстановах і ўрадах?
— Ва ўрадах, воласьці, судзе і ўсюды трэба нам гаварыць толькі па-беларуску і бараніць свайго на гэта нацыянальнага права.
X. БЕЛАРУС НА ЧУЖЬІНЕ
— Ці мае беларус аглядаць чужыну?
— Сьвет — гэта найлепшая школа жыцьця. Хто шмат бачыў, той шмат ведае. Кажны, хто толькі можа, няхай аглядае ня толькі свой родны край, але і замежжа.
— Як павінен трымацца беларус на чужыне?
— Беларус першым чынам павінен памятаваць, што чужынцы, углядаючыся на яго, будуць меркаваць аб усім народзе, таму на чужыне, трэба годна і паважна прадстаўляць сябе і сваю нацыю.
— Ці трэба вучыцца чужой мове?
— Трэба. Чым болей чалавек ведае, тым яму лепей, бо ён робіцца больш адукаваным. А толькі добра адукаваны чалавек можа шмат зрабіць для свае Бацькаўшчыны. Хто ведае чужую мову, той можа чытаць чужыя кніжкі і часапісы, можа даведацца з іх шмат для нас карыснага, што трэ' было-б, каб і ў нас было. Гаворачы з чужымі людзьмі, раскажа такі чалавек і аб нашым народзе і аб нашым жыцьці. Бо часам на чужыне ведаюць аб нас толькі тое, што напішуць аб нас нашыя ворагі. Але перш за ўсё, і на чужыне будучы, кажны беларус павінен добра знаць сваю мову, сваю геаграфію, гісторыю, мастацтва, літаратуру, словам — усё жыцьцё, каб будучы на чужыне, не рабіў сам сораму нам, але годна заступаў і абараняў наш народ, дзеля яго дабра працаваў, ды каб добра аб ім інфармаваў чужынцаў.
XI. НАШАЯ ГОРДАСЬЦЬ
Мы гордыя тым, што мы беларусы, крывічы, бо мы — народ здольны. 3 нашага народу выйшла багата славутых людзей, за якіх ніколі нявыплачаны доўг маюць перад намі і палякі (Касьцюшка, Міцкевіч, Сыракомля, Крашэўскі, Манюшка і шмат інш.), і маскалі (Дастаеўскі, Глінка і шмат інш.), і іншыя нашыя суседзі. Пра нашую здольнасьць сьведчаць таксама нашыя звычаі і абычаі, нашыя песьні і казкі, нашае будаўніцтва, усякія культурныя памятнікі і інш.
Мы гордыя з свае мовы, бо нашая мова мэлёдыйная, багатая і вельмі надаецца да песьні і паэзіі. А да таго-ж яна — адна з найчысьцейшых славянскіх моваў.
Мы гордыя з свае песьні. Беларусы маюць вельмі багата песьняў. Нота нашых песьняў вельмі багатая і адлюстроўвае у сабе душу нашага народу. Нашая народная песьня займаець адно з выдатнейшых месцаў між песьнямі ўсіх народаў сьвету. Ёю цікавяцца вучоныя людзі чужых народаў. Беларускія народныя песьні выкарыстоўвалі і упляталі у свае творы гэткія славутыя кампазытары-музыкі, як Рымскі-Корсакаў, Глінка, Манюшка, Мусаргскі, Карловіч, Шыманскі, Грэчанінаў і інш.
Мы гордыя з свайго народу. Усякі іншы народ, жывучы ў такіх цяжкіх абставінах, якія выпалі на нашу долю, загінуў-бы, а наш народ выказаў нязвычайную жыцьцёвую сілу. Ен ператрываў усякія злыбяды, ліхалецьці і напасьці ды перахаваў у сабе сваю родную мову і любасьць да свае Бацькаўшчыны Беларусі. Наш народ любіць праўду і красу — ён спакойны і разважны, а пры гэтым станоўкі і цьвёрды.
Мы гордыя з свае гісторыі, бо нашая гісторыя — гэта нясупыннае змаганьне за волю, змаганьне за захаваньне свае нацыянальнае душы. Пры тым, мы ніколі ня галіліся на чужое. Нашая гісторыя — гэта Гольгота нашага народу, якая чыніць яму чэсьць і славу.
Мы гордыя за сваю родную зямлю. Нашая Бацькаўшчына — прыгожы край. Багата ў ей красы: харошая у нас вясна і лета, восень і зіма. Нашыя пушчы, лясы і абшары апавітыя паэзіяй, з якое праглядае нашая мінуўшчына.
Адным словам, мы гордыя, што мы беларусы.
І мы гордыя сваймі змагарамі-беларусамі, сваймі нацыянальнымі гэроямі, якія змагаліся за лепшую долю беларускага народу, якія на аўтар Бацькаўшчыне злажылі сваё жыцьцё, як Кастусь Каліноўскі, Ігнат Грынявіцкі, як Слуцкія Паўстанцы, як Усевалод Ігнатоўскі, Язэп Лёсік, і багата-багата іншых. Мы гордыя іхнай працай, мы усе будзем працаваць і змагацца для дабра свайго краю. Мы будзем адначасна так, як і яны, верыць у тое, што народ наш беларускі будзе шчасьлівым, радасным, што абмінець яго доля ліхая і будзе час, калі зажыве ён у дастатку, у дабрабыце, спакойна, сваім беларускім жыцьцём.