Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Што трэба ведаць кожнаму беларусу
Што трэба ведаць кожнаму беларусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Электронная книга - «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Краткое содержание книги:

Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя.
У гэтай кнізе Вацлаў Ластоўскі — беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзеяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня — распавядае пра сябе і свой народ, пра беларускую зямлю, пра сваю мову, пра гісторыю Беларусі, пра веру беларуса, пра Бацькаўшчыну, пра нацыянальныя адзнакі беларуса, пра патрыятычныя павіннасці, пра беларускую сям'ю, пра беларусаў на чужыне, пра нашую годнасьць.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

XII. СЫМБАЛЬ ВЕРЫ БЕЛАРУСА-НАЦЫЯНАЛІСТАГА

У імя Краю, Народу і Духу Крывічанскага, за ягоную славу, шчасьце і свабоду. Станься.

* * *

Веру у Бацькаўшчыну нашую Крывію-Беларусь і у Народ наш, сына яе адзінага, што на сьвет прыйшоў свабодным, радзіўся з Волі, нікім не паярэмленай. Замучаны быў маскалямі і палякамі, загнаны у прыгонную няволю, памёр, як дзяржаўны народ, і быў падзелены на часткі. Але зноў уваскрасае з мёртвых, узыйдзе на пасад свабоды і будзе, магутны, паводля заслугаў судзіць сваіх ворагаў і крыўдзіцеляў. Веру у творчасьць Духа народнага, у лучнасьць нашых сілаў грамадзкіх, у задзіночаньне усіх Беларускіх земляў у вадну свабодную дзяржаву і у шчаснасьць векавечную. Станься.

* * *

Вітай, Беларуская зямелька, потам і крывёю нашаю палітая, праўда з Табою. Багаслаўлена Ты паміж усімі краінамі сьвету і багаслаўлены плод лона Твайго, Крывіч. Сьвятая зямелька, Маці наша! Табе у вахвяру складаем мы усе сілы свае цяпер і у час сьмерці нашай.

* * *

Слава Беларускаму народу ува усіх ягоных гісторычных іменьнях, — Крывіі, Літвы, Беларусі,

XIII. ДЗЕСЯЦЬ ЗАГАДАЎ БЕЛАРУСА-НАЦЫЯНАЛІСТАГА

1. Любі народ і край свой родны Беларускі усім сэрцам, усёй душой, усімі мысьлямі, думамі і подумкамі сваймі.

2. Шануй мову сваю родную крывічанскую, ужывай яе усюды і заўсёды, не папускай на зьдзек нікому.

3. Памятай выслаўляць дзень сьвяты Сакавіковы.

4. Паважай тых, што змагаліся і змагаюцца за нашую лепшую будучыню.

5. Не забівай на славе тых, што працуюць для Бацькаўшчыны.

6. Ня злучай сябе зьвязкамі жанімства з чужынцамі.

7. Ня вер ні маскалём, ні паляком, ні жыдом.

8. Ня траць веры у народную справу крывічанскую.

9. Не перасаджай ні маскальскае, ні польскае культуры на грунт свой народны.

10. Ні мовы чужой, ні паэзіі, ні грамадзкіх формаў, ні звычаяў, ні абычаяў, нічога, што ня вырасла з народнага духу.

XIV. МАЛІТВА БЕЛАРУСА—НАЦЫЯНАЛІСТАГА[1]

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяй ціхой і ветлай Рассып праменьне Свае хвалы.
Дай спор у працы штодзённай, шэрай, На лусту хлеба, на родны край. Павагу, сілу і веліч веры У нашу праўду, у прышласьць — дай!
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, Учынкам нашым — пашлі ўмалот. Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай Краіну нашу, і наш народ!

XV. ПРЬІСЯГА БЕЛАРУСА[2]

Над гонар і славу, Народную справу Над чары каханьня І перакананьне, Што розум дыктуе, Заўсёды я волю, Ня здраджу ніколі.
Хай хмара навісьне Над соннай зямлёю, Хай гора прыцісьне Зялезнай рукою, — Я роднае мовы, Ня кіну ў нядолі, Ня здраджу ніколі.
Бушуе хай бура, Віхор хай злуецца. Хай вецер панура Завые на рэчцы, — Я роднага краю, Што рвецца да волі, Ня здраджу ніколі.
Хай гром з пярунамі. Грыміць і страляе, Маланка агнямі Хай бліскае, зьзяе, — Свайго я народу — Бяз хлеба і волі — Ня здраджу ніколі.
Хай срэбра, дукаты Мне сыплюць пад ногі І скажуць: «Багаты Будзь! Кінь род убогі!». Я плюну з пагардай, Народу-ж і волі Ня здраджу ніколі.
Да самага скону Усякім прымусам І сіле прыгону Скажу: «Беларусам Па век застануся». Свае ўласнай волі Ня здраджу ніколі!

XVI. БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІМН

Мы выйдзем шчыльнымі радамі на вольны родны свой прастор, — хай воля вечца будзе з намі, а гвалту мы дамо адпор!
вернуться

1

Верш Натальлі Арсеньневай.

вернуться

2

«Ніколі» — верш А. Зязюлі.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)