Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч
Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч

Электронная книга - «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч». Краткое содержание книги:

У кнізе ўтрымліваюцца чатыры апавяданні розных гадоў выдання: Падарунак (1959), Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (1984), Заданне на падзел (1988), Вітаю, мне трэба ісці (1997)
Аўтаркай перакладу ёсць Валерыя Далевіч — маладая дзяўчына з Магілёва, якая захапляецца літататурай, мастацтвам і аўтаспынам. Валерыя займаецца перакладам творчасці Рэя Брэдбэры ня так даўно, але ўжо плануе выдаць цэлую кнігу яго твораў у перакладзе на беларускую мову.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:

- Яшчэ чаго?! Табе – што лепей, а мне – што атрымаецца? Чывэра не кранай. Вось табе Пушкін. Нудота. Роб-Грые[11] – нудота на французкі манэр. Кнут Гамсун[12]? Нудота на скандынаўскі манэр.

- Хопіць прычэпліваць цэтлікі. Няма чаго заносіцца, нібыта я двоечніца. Разьлічваеш забраць самыя каштоўныя кнігі, а мяне пакінуць з носам?

- Можна і так сказаць. Гэтыя дутыя аўтарытэты толькі і робяць, што корпаюцца адзін у аднаго ў пупку, сьпяваюць ўзаемныя дыфірамбы на Пятай авеню і ўсю дарогу паляць халастымі!

- Дыкенс, па-твойму, таксама дуты аўтарытэт?

- Дыкенс?! На працягу гэтага стагодьдзя яму не было роўных!

- І на тым дзякуй Богу! Калі Ты заўважыў, Табе дастаецца ўвесь Томас Лаў Пікок[13]. Уся фантастыка Азімава. А гэта што, Кафка? Суцэльныя банальнасьці.

- Дык хто з Нас навешвае цэтлікі? – Ён нецярпліва перабіраў то ейныя стосы, то свае. – Пікок! Ледзь не найвялікшы гумарыст усіх часоў. Кафка? Глыбіня. Бліскучае шаленства. Азімаў? Гэні.

- Ох, скажыце, калі ласка! – Яна села ў фатэль, паклала рукі на калены і нахілілася наперад , ківаючы ў бок кніжных гор. – Здаецца, я пачынаю разумець, дзе паміж Намі прайшла расколіна. Твае ўлюбёныя кнігі для мяне – глупства. Мае для Цябе – барахло. Смецьце . Чаму Мы гэтага не заўважылі дзесяць год таму?

- Мы шмат чаго не заўважаем, пакуль ... – ён запнуўся, – ...пакуль кахаем.

Нарэшце гэта было вымаўлена ўголас. Адкінуўшыся на сьпінку фатэля, яна няёмка склала рукі на грудзях і чапурыста зрушыла калены. У вачах з'явіўся здрадлівы бліск.

Ён адвёў позірк і пачаў мераць крокамі пакой.

- Ат д’ябал, – прамармытаў ён, з асьцярогай кранаючы нагой то адзін, то другі стос. – Мне пляваць, што куды патрапіла. Якая розніца, я ж...

- Зможаш ўсё забраць за адзін раз? – ціха спытала яна, гледзячы на яго ва ўпор.

- Думаю, так.

- Дапамагчы Табе пагрузіць кнігі ў машыну?

- Не, ня трэба. – У пакоі зноў павісла доўгае маўчаньне. – Я сам.

- Сапраўды?

- Абсалютна.

Зь цяжкім уздыхам ён пацягнуў да дзьвярэй першы ахапак кніг.

- У мяне ў багажніку ёсьць скрынкі. Зараз прынясу.

- А астатняе ня будзеш праглядаць? Можа, Ты палічыш, што там шмат лішняга.

- Наўрадці, – адазваўся ён. – Ты ведаеш мой густ. Я ж бачу – усё прасартавана з розумам. Проста ня верыцца: як быццам Ты ўзяла аркуш паперы і акуратна разрэзала яго напалам.

Ён перастаў нагрувашчваць кнігі каля дзьвярэй і акінуў поглядам спачатку адзін кніжны вал, потым усе іншыя літаратурныя фартэцыі зь вежамі і, нарэшце, сваю жонку, заціснутую на нэўтральнай паласе. Недзе далёка-далёка, у процілеглым канцы.

У гэты час зь ядальні прымчаліся дзьве чорныя коткі, адна буйная, іншая меньшая; яны пачалі скокаць па шафах і паліцах, а потым гэтак жа раптам зьніклі, ня выдаўшы ані гуку.

У яго здрыганулася рука. Правая нага разгарнулася наском ў адчыненыя дзьверы.

- Не, ня трэба! – спыніла яна. – Тут коткам вальней. І Мод, і Модлін застануцца са мной.

- Але ж ... – пачаў ён.

- Не, – рэзка сказала яна.

Зноў наступіла паўза. У яго тужліва апусьціліся плечы.

- Чорт пабяры, – упаўголас сказаў ён. – Навошта мне гэтыя кнігі? Пакінь сабе.

- А праз пару дзён Ты перадумаеш і прыедзеш за сваёй доляй.

- Мне яны не патрэбны, – кінуў ён. – Мне трэба зусім іншае.

- У тым і жудас, – сказала яна, стоячы нерухома. – Я ўсё разумею, але зьмяніць нічога нельга.

- Так, відаць, так . Зараз вярнуся. Трэба схадзіць за скрынкамі. – Адкрыўшы дзьверы, ён яшчэ раз недаверліва агледзеў новы замок. Дастаў зь кішэні стары ключ і паклаў на столік у пярэднім пакоі. – Гэта можна выкінуць.

- Вядома, – пацьвердзіла яна, але так ціха, што ён не пачуў.

- Я пагрукаю, – сказаў ён і павярнуўся з парога. – Спадзяюся, Ты разумееш, што ўвесь гэты час Мы старанна абыходзілі галоўнае пытаньне.

- Якое?

Ён завагаўся, пераступіў з нагі на нагу і вымавіў:

- Зь кім застануцца дзеці?

Яна не пасьпела адказаць – за ім ужо зачыніліся дзьверы.

Вітаю, мне трэба ісьці

1997

У дзьверы ціхенька пагрукалі. Калі Стыў Ральфс выйшаў на парог, перад ім стаяў Гэнры Гросбак, вышынёй ў пяць футаў і адзін дзюйм, бездакорна апрануты, спакойны, вельмі бледны.

- Гэнры! – задыхнуўся Стыў Ральфс.

- Чаму такі тон? – папракнуў Гэнры Гросбак. – Я чымсьці правяніўся? І ўвогуле, што ў мяне за выгляд? Куды я іду?

- Заходзь, заходзь, Цябе могуць убачыць!

- Ну і што з таго?

- Ды ня стой жа Ты слупам, дзеля ўсяго сьвятога. Хопіць спрачацца.

вернуться

11

Роб-Грые, Алэн (р. 1922) — уплывовы французкі пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў «новага рамана».

вернуться

12

Кнут Гамсун (Кнут Пэдэрсан, 1859-1952) — нарвэскі пісьменьнік, на чыю раньнюю творчасьць знаяна паўплывала філязофія Ніцшэ; ляўрэят Нобэлеўскае ўзнагароды па літаратуры 1920г.

вернуться

13

Томас Лаў Пікок (1785-1866) — ангельскі сатырык, паэта і эссэіст.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)