Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч
Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч

Электронная книга - «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч». Краткое содержание книги:

У кнізе ўтрымліваюцца чатыры апавяданні розных гадоў выдання: Падарунак (1959), Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (1984), Заданне на падзел (1988), Вітаю, мне трэба ісці (1997)
Аўтаркай перакладу ёсць Валерыя Далевіч — маладая дзяўчына з Магілёва, якая захапляецца літататурай, мастацтвам і аўтаспынам. Валерыя займаецца перакладам творчасці Рэя Брэдбэры ня так даўно, але ўжо плануе выдаць цэлую кнігу яго твораў у перакладзе на беларускую мову.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:

Сын падскочыў, ледзь не перакуліўшы шклянку.

– Выдатна, Тату. Прывітаньне, Маці! Сядайце, што ж Вы, сядайце, божухна, сядайце!

Чамусьці яны так і засталіся стаяць. Усе зьдзіўлена глядзелі адзін на аднаго, быццам аглушаныя, пакуль...

– Не хвалюйся, тут усе свае, – сказала маці . – З таго моманту, як мы цябе паклікалі. Мы...

– Гэта быў доўгі час. – Бацька ўсё яшчэ сьціскаў ягоную руку сталёвай хваткай. Ён падміргнуў, нібы запэўніваючы, што ўсё добра. – Мы ўсё разумеем. У цябе справаў па горла. Усё добра, сынку?

– У парадку, – адказаў сын. – Мне здавалася, что я засумаваў па Вас! – Тут ён парывіста прыціснуў да сябе іх абодвух, вочы зрабіліся вільготнымі. – А вы… – ён спыніўся і пачырванеў. – Я меў на ўвазе...

– Не бянтэжся, сынку, – сказаў бацька. – У нас усё выдатна. Некаторы час гэта было жорстка. Я маю на ўвазе, што ўсё гэта было для нас упершыню. Як, чорт пабяры, гэта выказаць словамі? Вы ня можаце, таму і я ня буду...

– Джордж, богам прашу, хопіць балбатаць, і знайдзі нам столік, – сказала маці.

– Гэта і ёсць наш столік, – сказаў сын, паказваючы на ​​вольныя мейсцы. Ён раптам прыгадаў, што не запаліў сьвечку, і дрыготкімі рукамі зрабіў гэта цяпер. – Сядайце. Выпіце віна!

– Твайму бацьку піць шкодна... – пачала маці.

– Богам прашу, – сказаў бацька, – зараз гэта ня мае аніякага значэньня.

– Зусім забылася. – у маці зьявілася дзіўнае адчуваньне, быццам яна толькі што прымерыла новую сукенку і заўважыла, што ўсе швы былі накась. – Я ўвесь час забываюся.

– Гэта тое ж самае, калі некаторыя забываюцца, што жывуць! – Бацька засьмяяўся ўголас. – Людзі жывуць семдзесят гадоў і проста не заўважаюць. Яны забываюцца казаць: чорт пабяры, бо я жывы! Калі гэтак адбудзецца, ты сапраўды мусіш стацца…

– Джордж, – перапыніла маці.

– Паглядзіце на гэта зь іншага боку, – працягваў бацька, сядаючы за стол і пакінуўшы жонку і сына стаяць. – Пакуль чалавек яшчэ не нарадзіўся на сьвет – гэта адзін стан, пакуль жыве – другі, а ўжо пасьля – трэці. І кожным разам ня трэба забывацца казаць услых: Гэй, я на першай стадыі, я на другой! Нічога ня зробіш, мы, чорт пабяры, знаходзімся на трэцяй. І як твая маці прызналася, часам яна на гэта забываецца. Затое я магу піць гэтага праклятага віна, колькі ўлезе! Ён разьліў віна сабе і астатнім і пачаў піць вельмі хутка:

– Няблага!

– Як ты можаш казаць гэтак? – Вырвалася ў сына, але ён тут жа прыкусіў язык. Але бацька гэтага не пачуў і паляпаў мейсца побач зь ім на крэсле:

– Хадзем, Ма!

– Не кажы мне «Ма». Мяне зваць Эліс!

– Сядайце, Ма-Эліс!

Маці асьцярожна прысела ў крэсла па адзін бок ад яго, а сын – па другі. Упершыню, калі ўсе трохі супакоіліся, у сына выпаў шанец аглядзець, як апранутыя ягоныя бацькі.

Бацька прыйшоў у твідавым пінжаку, у нагавіцах для гульні ў гольф і ў яркіх высокіх шкарпэтках з арнамэнтам. Ягоныя чаравікі былі сьветла-памяранцавага колеру, вычышчаныя да бляску, ягоны гальштук быў чорны ў рысачку, колера мандарыну, і на галаве ён насіў кепі з шырокімі палямі, зробленым быццам бы з карычневага твіда, зусім новага і сьвежага.

– Шыкоўна выглядаеш, тату. А ты, мам...

Яна была добра апранутая для сустрэчы: ейнае файнае паліто з шэрае тонкае воўны, пад якім была бела-сіняя ядвабавая сукенка і блакітны шалік на шыі. На галаве трымаўся капялюшык – той, якія насілі калісьці модніцы, і гэты капялюшык моцна трымаў ейныя прыгожыя, непаслухмяныя валасы.

– Дзе я мог бачыць гэтую вопратку? – Спытаў сын. – Яна падаецца мне вельмі знаёмай.

Але перад тым, як яны адказалі яму, ён прыгадаў: на аматарскім фатаздымку, на якім быў ён з братам, што быў зроблены на лужцы каля хаты ці то ў Дзень Памінаньня[*], ці то ў Дзень Незалежнасьці, чацьвёртага ліпеня, шмат гадоў таму. Яны з братам, апранутыя ў кароткія нагавіцы, куртачкі і кепкі, патаемна казыталі адзін аднаго, а ззаду стаялі бацькі, якія жмурыліся ад сонца, якое, здавалася, назаўжды застыне ў тым паўдзённым небе.

[*] Дзень Памінаньня - дзень памяці загінуўшых у грамадзянскай вайне ў ЗША 1861-1865 гг., у гішпанска-амэрыканскай і іншых войнах. Адзначаецца 30 траўня.

Бацька, нібыта прачытаўшы ягоныя думкі, сказаў:

– Мы тады як раз вярнуліся з царквы – справа была на Вялікдзень, 1927 год. Я апрануў касьцюм для гольфа. Маці ледзь не згубіла прытомнасьць.

– Аб чым вы тут балмочаце? – Маці палезла ў торбу, дастала люстэрка, праверыла як нафарбаваны вусны, і падправіла памаду мезенцам.

– Нічога асаблівага, Эліс-ма. – Бацька яшчэ раз напоўніў шклянку, але на гэты раз, пад пільным позіркам сына, піў віно павольней.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)