Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч
- Автор: Брэдбэры Рэй
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Переводчик: Валерыя Далевіч
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч». Краткое содержание книги:
Аўтаркай перакладу ёсць Валерыя Далевіч — маладая дзяўчына з Магілёва, якая захапляецца літататурай, мастацтвам і аўтаспынам. Валерыя займаецца перакладам творчасці Рэя Брэдбэры ня так даўно, але ўжо плануе выдаць цэлую кнігу яго твораў у перакладзе на беларускую мову.
- Імя зь пяці літар. Свой у шчэнт, лепшы сябра, узорны муж, скрыпач-віртуёз.
- Гэнры?
- Адгадаў. Гэта Ты. – Стыў Ральфс, усьміхаючыся, паднес да вуснаў шклянку.
- У такім выпадку мне застаецца толькі апрануць капялюш і разьвітацца. Аднак, я прыйшоў без капелюша. Ну, не істотна.
У Стыва Ральфса вырваўся нейкі прыглушаны гук.
- Што гэта было? – захваляваўся Гэнры, нахіліўся да яго і прыслухаўся.
- Ня вытрымаў сьлёз, Гэнры.
- Малайчына! Мне ўжо лепей. Павер, гэта грэе маё зьнявечанае сэрца. Калі ласка…
- “… паўтарай гэтую спробу хаця б некалькі разоў на тыдзень цягам наступнага года”. Я не памыліўся?
- Мне, сапраўды, няёмка…
- Паспрабую, Гэнры. – У Стыва Ральфса зноў засеў ком у горле. Ён пасьпяшаўся заліць яго глытком віскі. – Ведаеш, што мне надумалася? Патэлефоню-ка я Эвеліне. Скажу, што пішу пра Цябе кнігу і жадаю атрымаць Твае дзёньнікі, нататкі, клюшкі для гольфа, акуляры і астатнюю дробязь, а сам буду раз на тыдзень і праглядваць ды скарбець па Табе. Ня супраць?
- Да Ты галава! Вось што значыць сапраўднае сяброўства. – Гэнры Гросбак зазьзяў. На ягоных шчаках нават праступіў ірдзень. Дапіўшы віскі да апошняе кроплі, ён узьняўся з фатэлю.
Каля дзьвярэй нешта прымусіла яго абярнуцца і пільна паглядзець на Стыва Ральфса.
- А Божухна, няўжо гэта сьлёзы?
- А што ж яшчэ, Гэнры?
- Давай, давай. Ужо лепей. Да Эвеліны, вядома, далёка, ды й рыданьні глухаваты. Але сыйдзе і так. Прымай маю падзяку.
- Не кажы лухты, Гэнры.
- Ну, добрага пакрысе. – Гэнры адчыніў дзьверы. – Да хуткага.
- Ня будзем падганяць падзеі, Гэнры.
- У якім сэньсе? Ах вось Ты аб чым? Вядома ня будзем. Шчасна, Дружа.
- І Табе шчасна, Гэнры. – З горла маладзейшага вырваўся яшчэ адзін падазроны стогн.
- Працягвай у тым жа духу, – усьміхнуўся Гэнры. – Каб я спакойна прайшоў па калідоры. Ну, як казаў Граўча Маркс…
З гэтымі словамі ён зьнік. Дзьверы зачыніліся.
Павольна падышоўшы да тэлефона, Стыў Ральфс прыладзіўся на крэсла і набраў нумар.
На другім канцы проваду прагучала пстычка; па тэлефоне загучаў голас.
Стыў Ральфс выцер вочы тыльным бокам ладоні і, памаўчаўшы, вымавіў:
- Эвеліна?