Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч
Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч

Электронная книга - «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч». Краткое содержание книги:

У кнізе ўтрымліваюцца чатыры апавяданні розных гадоў выдання: Падарунак (1959), Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (1984), Заданне на падзел (1988), Вітаю, мне трэба ісці (1997)
Аўтаркай перакладу ёсць Валерыя Далевіч — маладая дзяўчына з Магілёва, якая захапляецца літататурай, мастацтвам і аўтаспынам. Валерыя займаецца перакладам творчасці Рэя Брэдбэры ня так даўно, але ўжо плануе выдаць цэлую кнігу яго твораў у перакладзе на беларускую мову.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:

- Няхай, Ты мае рацыю. Але гэта яшчэ ня самая вялікая непрыемнасьць.

- Што яшчэ?

- Яна ўсьцешылася. Раней плакала днём і ноччу: за сьняданкам – абавязкова, потым па два разы да абеда, потым перад вячэрай. Кладзецца спаць, вымкне сьвятло – і зноўку румзае.

- Безь Цябе Ёй было самотна, Гэнры.

- А зараз туга зьнікла?

- Як кажуць, час лякуе старыя раны.

- Не, прабач, я не прасіў лекаваць гэтыя раны. Мне ўсё падабалася. Хай бы ўволю рыдала на сьвітанку, потым – можна ўпаўсілы – гадзіне а пятай, і яшчэ надосталь – бліжэй да ночы. Толькі сёньня і гэтае дробязі не дачакаешся. На мяне не зьвяртае ўвагі.

- Гэта можна параўнаць зь мядовым месяцам. Ён жа ў Вас з Эвелінай таксама скончыўся ў належны тэрмін.

- Не кажы. Іскрынкі ўспыхвалі ўсе сорак гадоў.

- Але Ты разумееш, аб чым я кажу?

- Мядовы месяц скончыўся. Жыцьцё скончана. Тое, што засталося – ужо не для мяне. – Тут Гэнры Гросбак ахінуўся. Ён раптам паставіў шклянку. – Пачакай, ці не ўблытаны тут хтосьці іншы?

- Хтосьці…

- …іншы! Ці няма ў Яе?...

- Няхай і ёсьць?

- Як Яна пасьмела?!

- Прайшло чатыры гады, Гэнры, цэлых чатыры гады. Але Яна… павер, у Яе нікога няма. Яна да канца сваіх дзён застанецца ўдавой.

- Падобна да праўды. Добра, што спачатку я завітаў да Цябе. Ты мяне пераканаў. Значыцца, Яна як і раней адна і… не, пачакай. Чаму ж Яна больш ня плача – ні ўночы, ні раніцай?

- Толькі не рабі выгляд, быццам Ты разлічваў на невычэрпны фантан сьлёз.

- Каб яго, мне гэтага вельмі не стае. Мусіць жа чалавек мець нейкую аддуху!

- Хіба ў Цябе няма сяброў… сярод?.. – Стыў Ральфс зьбянтэжыўся, пачырванеў ды даліў віскі ў абедзьве шклянкі.

- Ты хацеў сказаць – “сярод нябожчыкаў”? Ад іх толку не даб’ешся. Зануды. Слова прамовіць няма зь кім.

- А Ты ж быў непараўнаным апавядальнікам, Гэнры.

- Чаму “быў”? Я такім і застаўся, хіба не? А Ты – самы ўдзячны слухач.

- Распавядай, Гэнры. Я Цябе слухаю.

- Здаецца мне, самае галоўнае ўжо было сказана. Яна перастала да мяне прыходзіць. Гэта дрэнна. Перастала плакаць. Гэта яшчэ горш. Сьлёзы – бальзам, які дае магчымасць… такім, як я… існаваць далей. Як Ты лічыш, калі я да Яе завітаю, Яна будзе па мне плакаць, як і раней?

- Навошта Табе да Яе хадзіць?

- Па-твойму, няма патрэбы?

- Ты Яе толькі напалохаеш. Гэта будзе неадпусна.

- Ад каго, скажы калі ласка, я павінен чакаць дараваньня?

- Ад мяне, Гэнры. Я Табе гэтага не дарую.

- Та-а-ак. Вось яно як. Ну-ну. Лепшая парада ад лепшага сябра.

- Менавіта так, ад лепшага сябра. – Стыў Ральфс падаўся наперад. – Ты, аднак, і сам не жадаеш, каб Яна адолела сваю бяду?

- Не! Так. Не. Цьфу ты, ня ведаю, што і сказаць. Так, напэўна, жадаю.

- Памятай: Яна па Табе смуткавала і плакала дзень пры дні амаль чатыры гады.

- Я памятаю. – Гэнры Гросбак пагайдаў у руцэ сваю шклянку. – Што змагла, яна зрабіла. Напэўна, час Яе адпусьціць.

- Гэта высакародны ўчынак.

- Няма ў мяне высокародзтва, не жадаю быць высакародным, але, відаць, прыйдзецца. Надта я Яе кахаю, маю Любую.

- Пагадзіся, Гэнры, у Яе наперадзе яшчэ доўгія гады жыцьця.

- І то слушна. Ат д’ябал. Мужчыны старэць не сьпяшаюцца, а паміраюць раней. Жанчыны старэюць раней, а паміраць не сьпяшаюцца. Цудоўна распарадзіўся Бог. Які ў гэтым сэнс?

- Вось Яго і спытай. Ты ж цяпер у Яго пад бокам.

- У каго? У Бога? Я, нікчэмны харахоня? Ну-ну. Скажаш яшчэ чаго. Ммм… – Гэнры прысёрбваў віскі. – Ладна, вырашана. Але чым Яна будзе займацца? Раз’язджаць зь кімсьці ў адчыненых лімузінах? Куды Ёй дзецца?

- Будзе браць урокі танцаў, Гэнры. Займецца разьбярствам. Мастацтвам.

- Яна заўсёды аб гэтым марыла, але неяк усё не атрымлівалася. У мяне то канцэрт, то вячэра са спонсарамі, то сольны выступ, то лекцыя, то гастролі. У Яе нават была прыказка: куды сьпяшацца, усяму свой час.

- І гэты час прыйшоў, Гэнры.

- А я і не заўважыў, вось яно як. Урокі танцаў, кажаш? Разьбярствам? Хіба ў Яе атрымаецца?

- Танцуе Яна пасрэдна. А скульптуры робіць проста выдатна.

- Пахвальнае захапленьне. Альбо лепей сказаць “правальнае”? Так альбо іначай. Ну што, можна толькі нарадавацца. Так-так, мяне гэта цешыць. Прынамсі, хоць які-небудзь занятак. А мне самому што застаецца? Вырашаць крыжаванкі.

- Чаму крыжаванкі?

- Каб яго! А што Ты прапануеш у маім-та выпадку? На шчасьце, я памятаю ўсе крыжаванкі, што былі надрукаваныя ў “Ню Ёрк Таймс” і “Сэтэрдэй Рэв’ю”, – і разумныя, і дурныя. Так, крыжаванкі. Егіпецкі фараон, знакаміты сваімі скарбамі, дзесяць літар. Тутанхамон. Адно зь вялікіх азёраў, тры літары. Эры! Ну, гэта лухта. А вось, напрыклад, пятнаццаць літар – старажытная сталіца ў Міжземнамор’і. Тут трэба паварушыць мазгамі! Канстантынопаль.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)