Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мінскі напрамак. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мінскі напрамак. Том ІІ

Электронная книга - «Мінскі напрамак. Том ІІ». Краткое содержание книги:

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 170
Перейти на страницу:

Ледзь толькі абагналі некалькі важкіх грузавікоў і цыстэрн, як бронетранспарцёр, які ішоў наперадзе, падляцеўшы да групы машын, што сабраліся на дарозе, зусім спыніўся.

— Даведайся, чаго сталі? — павярнуўся незадаволены Чарняхоўскі к Камарову.

Паручэнец вылецеў з машыны і, прытрымліваючы планшэт, з выглядам рашучым і строгім, пабег туды. Чарняхоўскі нецярплівым позіркам сачыў за ім.

Камароў неўзабаве, бегам жа, вярнуўся і далажыў, што дарогу перасякае група немцаў.

— Вялікая?

— Не, з папярэдніх дадзеных, таварыш генерал, невялікая. Але дакладна пакуль цяжка сказаць.

— Вышлі два бронетранспарцёры, разведай, мабілізуй на дапамогу салдат з грузавікоў і — расчысць дарогу!

— Ёсць, таварыш камандуючы,— прывычна казырнуў Камароў, ён намерыўся бегчы, але прыпыніўся на міг у роздуме.— А вы пакуль... вярніцеся, таварыш камандуючы...

— Не затрымлівайся!

Камароў кінуўся зноў к бронетранспарцёру. Чарняхоўскі, выгнаўшы з машыны, бачыў, як дзве зялёныя браніраваныя машыны пачалі прабівацца праз затор.

Да Чарняхоўскага падышлі тры грузавікі з працітанкавымі гарматкамі на прычэпах, і ён загадаў ім ісці таксама туды.

Чарняхоўскі стаяў з членам Ваеннага Савета Емяльянавым і прыслухоўваўся да гукаў бою, сярод якіх вылучалася знаёмая скорагаворка кулямётаў з бронетранспарцёраў.

Ён нецярпліва чакаў, калі наперадзе сціхне і можна будзе ехаць далей. Ледзь страляніна спынілася, ён сеў у машыну.

Камароў, якога яны падабралі з бронетранспарцёра, што ішоў насустрач, седзячы ў машыне камандуючага, увесь час насцярожана азіраўся па баках, непакоячыся, як-бы немцы не паявіліся зноў.

Але да ВПУ дабраліся без прыгод. Сяло, у якім падрыхтавалі домік для камандуючага, здалося незвычайна ціхім і спакойным; яно ўсё зелянела садамі, імёнамі і ліпамі. Домік стаяў недалёка ад ускраіны, за якой бегла дарога і віднелася некалькі жоўта-зеленаватых палосак збажыны.

На двары і на ганку было чыста падмецена.

— Тэлефоны ўстаноўлены? — запытаўся Чарняхоўскі ў юнага лейтэнанта, які выбег з хаты насустрач яму.

— Так точна, устаноўлены, таварыш генерал!

У першым пакоі справа стаяла руская печ з адбітай на вуглу пабелкай.

Генерал, не спыняючыся, увайшоў у свой пакой, хутка азірнуўся: чыста, светла, на вокнах кветкі ў гліняных гаршках.

Зняўшы трубку тэлефона, звязаўся з начальнікам штаба і начальнікам аперупраўлення, запытаўся пра абстаноўку.

Вышаўшы зноў на двор, гукнуў ардзінарца, зняў кіцель і з асалодай змыў густы пласт дарожнага пылу. І тут, калі паружавелы, вясёлы, адзяваў кіцель, выбег з хаты ўзрушаны Камароў.

— Радыёграма ад Абухава, таварыш камандуючы!.. Толькі што атрымалі. Танкісты ўжо за Бярэзінай!

Чарняхоўскі, не зашпільваючыся, узяў радыёграму.

У ёй гаварылася, што з поўначы возера Палік партызаны збераглі мост цераз Бярэзіну, і абухаўцы, не спыняючыся, адразу пераправіліся на другі бераг і вядуць баі ўжо на заходнім беразе.

— Вось і пераскочылі, Лёша! — Чарняхоўскі стаў паспешліва зашпільваць кіцель.

Гэтая ўдача вельмі ўзрадавала камандуючага, таму што Бярэзіна была вялікім водным рубяжом, зручным для абароны ворага. Заходні, вышэйшы бераг ракі, якая звілістай істужкай цягнулася з поўначы на поўдзень не адну сотню кіламетраў, быў загадзя немцамі ўмацаваны і падрыхтаваны да баёў. Як казалі палонныя, немцы збіраліся тут затрымаць наш наступ на Мінскім напрамку.

Чарняхоўскі з удзячнасцю падумаў пра партызан: дапамаглі! У гэтыя дні ён яшчэ больш палюбіў сваіх «памочнікаў», што праводзілі многія часці ў абход немцаў, цераз балоты, гушчары, папярэджвалі пра засады фашыстаў, зберагалі масты...

Камандуючы звязаўся з генералам Крыловым, пяхота якога хутка падыходзіла да ракі, прыспешыў:

— Крылоў?.. Чарняхоўскі. Толькі што атрымаў радыёграму — Абухаў за Бярэзінай. Так, перабраўся... Паўночней возера Палік... Адстаеш! Як жа — не адстаеш? Ужо адстаў... Хутчэй прабівайся і фарсіруй!..

Трэба было замацаваць тое, што зрабілі танкісты, утрымацца на занятай на другім баку тэрыторыі. І не толькі ўтрымацца, але і пашырыць яе.

У той жа дзень Крылоў далажыў, што пяхота падышла да Бярэзіны ўсцяж на шэсцьдзесят кіламетраў і пачала з боем перапраўляцца цераз яе.

— Які настрой у пяхоты? — запытаўся камандуючы.

Крылоў сказаў, што байцы проста ірвуцца на заходні бок ракі. Хто не можа плаваць, набіваюць палаткі сенам, збіваюць плыты — і на той бераг, у бой!..

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 170
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)