Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мінскі напрамак. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мінскі напрамак. Том ІІ

Электронная книга - «Мінскі напрамак. Том ІІ». Краткое содержание книги:

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 170
Перейти на страницу:

Не выпусціць бы гітлераўцаў, хутчэй бы закрыць шляхі іх адыходу, а пакуль — каб не затрымацца тут, пад Барысавам!..

Раздзел І

1...

Усю ноч дывізія рыхтавалася да пераправы цераз Бярэзіну. Генерал-маёр з КП сачыў, як падцягваюцца да берага роты і палкі, як рыхтуюць яны сродкі для пераправы.

Усталёўвалася артылерыя, якая таксама падыходзіла да ракі.

Шчарбацюк з начальнікам артылерыі абмеркаваў размяшчэнне яе пазіцый, паставіў задачы.

Для таго каб адцягнуць увагу ворага ад пераправы, Шчарбацюк рашыў паказваць пераправу ў іншым месцы, куды ён паслаў адзін батальён і некалькі батарэй артылерыі.

Калі ён перадаваў распараджэнні назаўтра, прынеслі вячэру. Генерал, паклаўшы трубку тэлефона, паморшчыўся незадаволена.

— Чаго тут не хапае?

Пажылы, вусаты ефрэйтар выцягнуўся, казырнуў:

— Вам не паложана, таварыш генерал!

— Як не паложана?! — не ўпершы раз з гэтага поваду абурыўся камандзір дывізіі.— Усім паложана, а мне — не?..

— Самі ведаеце, таварыш генерал!

— Нічога я не ведаю!

Шчарбацюку даводзілася пакутаваць ад дыэты — у яго быў парок сэрца. Жонка ў кожным лісце пыталася, ці трымаецца ён дыэты, і наказвала не свавольнічаць і слухацца ардзінарца...

Убачыўшы, што генерал сёння жартаваць не збіраецца, ефрэйтар падаў фляжку.

— Губіце вы сябе, таварыш генерал. Ні сябе, ні дзяцей не шкадуеце...

Ён са строгім асуджэннем паглядзеў, як камандзір дывізіі наліваў у чарачку. «Нібы жыць без гэтага яму нельга. Як дзіця».

Шчарбацюк, выпіўшы павольна, смакуючы, чарачку, павесялелы накінуўся на вячэру. Чорт пабяры, як ён прагаладаўся!

— Не судзі строга, дарагі,— жартаўліва прагаварыў ён.— Заўтра справа важная — пры такім выпадку грэх не выпіць...

З ахвотай павячэраўшы, ён завярнуўся ў бурку і паваліўся на ложак спаць.

Генерал любіў паспаць. Ён казаў, што перад справай вельмі карысна паспаць,— без сну чалавек тупее.

Спаў ён мірна і бесклапотна, як дома.

На світанні батальён завязаў бой, а крыху пазней два палкі пачалі пераправу.

Шчарбацюк, які стаяў на беразе, накінуўшы на плечы бурку, бачыў, як у тумане салдаты неслі плыты і бярвенні да вады. Немцы, якія частку сваёй артылерыі і пяхоты перакінулі супраць батальёна, хутка заўважылі, што пачалася пераправа і тут,— сталі шалёна абстрэльваць раку і бераг.

Ракеты і агонь асвятлялі ваду, дрэвы, хмызняк, постаці людзей, якія беглі да ракі і плылі на той бок.

Наша артылерыя амаль безупынна біла па варожых гарматах і кулямётах. На тым баку наводдалек і блізка ўзніклі пажары. Штосьці гарэла каля самага берага.

— Акопы гараць...— здагадаўся генерал-маёр.— Прыпякае гітлераўцам...

— Выдумалі, дубцамі аплятаць акопы...

Дубцы высахлі і цяпер лёгка загараліся.

Неўзабаве полк Сібірака пашырыў плацдарм,— страляніна стала адыходзіць ад берага. Пераправа пайшла хутчэй, але праціўнік яшчэ абстрэльваў з гармат берагі і раку.

Абстрэл гэты чыніў то там, то тут замінкі. Неспакойны, нервовы камандзір палка бегаў па беразе, выклікаў афіцэраў, пагражаў, лаяўся.

Генерал загадаў ад'ютанту перадаць яму, каб ён падышоў да камандзіра дывізіі.

— Ты што, друг мой, нервознасць разводзіш? Гэта не работа. Так працаваць нельга.

— Вінават, таварыш генерал... Але як тут інакш можна, як тут стрымлівацца!

— А ты ўсё ж спакайней, спакайней. І без лаянкі! За ласку табе кожны зробіць у сто разоў больш, як за крыкі. Страху ім і без цябе досыць, а разумнае слова — у сэрца!.. Аж ахрып! — з дакорам паківаў галавой камандзір дывізіі.

Пантанёры ўвішна будавалі мост. Яны ўжо дайшлі да сярэдзіны ракі, калі наляцелі нямецкія бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі.

У рацэ ўскінуліся стаўбуры вады. Некалькі бомб з грукатам узарваліся на беразе,— на акоп, дзе стаяў цяпер камандзір дывізіі, пасыпалася зямля.

Па самалётах білі зеніткі і кулямёты, але бамбардзіроўшчыкі ўсё кружыліся над пераправай.

Шчарбацюк убачыў, што адна бомба выбухнула каля самага моста...

Генерал-маёр звязаўся з камандзірам авіячасці.

— Зараз жа дапаможам,— адказаў лётчык.

Сапраўды неўзабаве прыляцелі знішчальнікі. У небе завязаўся бой: кружыліся, раўлі знішчальнікі, скрыжоўваліся лініі трасіруючых куль, час-ад-часу скрозь роў матораў прарываўся зацяты трэск кулямётаў.

Раптам адзін з самалётаў выпаў з гэтага люта вірлівага, поўнага рову, клубка і, бязладна перавальваючыся то на крыло, то на нос, паляцеў к зямлі. Шчарбацюк з крыўдай пазнаў: наш.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 170
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)