Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мінскі напрамак. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мінскі напрамак. Том ІІ

Электронная книга - «Мінскі напрамак. Том ІІ». Краткое содержание книги:

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 170
Перейти на страницу:

Не даязджаючы да ўзлесся, генерал-маёр убачыў свае перадавыя падраздзяленні. Сержант, якога гукнуў генерал, сказаў, што гэта пехацінцы Сібірака і што камандзір палка наперадзе. Камандзір дывізіі злез з «газіка» і пайшоў пешкі.

Генерал-маёр знайшоў камандзіра палка Сібірака на ўзлессі, у неглыбокім, нядаўна выкапаным акопчыку. З Сібіраком быў камандзір батальёна Паўлоўскі, а ў акопчыку побач уладзіліся некалькі пехацінцаў.

— Ну, што, Сібірак? Добра ўчапіўся?

— Трымаемся. Але вельмі ж контратакуе, таварыш генерал,— адказаў камандзір палка, рудаваты, з вялікімі, грубымі рысамі падпалкоўнік.

— Чые там людзі?

— Паўлоўскага.

Паволі, нібы вяла азірнуўшыся, генерал-маёр убачыў справа байцоў, якія, прыгнуўшыся, асцярожна ішлі да прырэчных кустоў, між якіх паблісквала вада. Тады ж Шчарбацюк заўважыў другую такую групку крыху далей...

— Артылерыі мала... Адстае «бог вайны»...

— Дай «Амур», — сказаў генерал радысту Сібірака.

Амаль не чуючы адказаў — ад страляніны, ён загадаў падтрымаць пехацінцаў на тым баку штурмавікамі.

Лес поўніўся трэскам і грукатам, які ўжо амаль не ўціхаў. Снарады ірваліся і на беразе і далей у лесе,— тут у неглыбокім акопчыку, дзе стаяў Шчарбацюк, было таксама небяспечна, але генерал нібы не адчуваў небяспекі, так ён спакойна трымаўся.

У гэты час на другім баку ўскінулася чырвоная ракета.

— Замацаваліся! — сказаў задаволена Паўлоўскі.

Там ішла частая страляніна, чуліся крыкі, — відаць, гітлераўцы контратакавалі, спрабуючы ачысціць бераг.

— Давай перапраўляй падмацаванне, — сказаў Паўлоўскаму камандзір палка.

— Не трэба, — спыніў Паўлоўскага генерал-маёр.— Пачакай. Спяшайся, але з розумам! Спяшацца без галавы, друг мой, можна толькі пры адным занятку. А тут — людзі,— трэба з развагай, беражліва... Пачакаем.

— Ёсць, таварыш генерал-маёр.

— Сібірак, — Шчарбацюк вяла павярнуўся да камандзіра палка. — Перапраўляцца будзем на світанні. Рыхтуйся, ды глядзі — добранька, старанна. А плацдарм — перадай загад — трымаць любой цаной.

— Ёсць!

Пачынала вечарэць. Гром бітвы не толькі не паслабеў, а нават нібы ўзмацніўся. Ляскат кулямётаў і выбухі снарадаў памножваліся рэхам, якое разносіла іх не толькі ўсцяж берага, але і далёка ў глыбіню лесу, у каторым ужо добра прыкметна збіраўся вячэрні прыцемак.

— Ну, грымім!..— прагаварыў генерал. Ён пачуў, як у раптоўным, на секунду, зацішку прашалясцела ўгары некалькі снарадаў,— у наступны міг блізка і злосна зацыркаў нямецкі кулямёт, потым на тым баку сталі выбухаць снарады.— Цяпер да гэтага грому прыслухоўваецца ўвесь свет...

— Што кажаце, таварыш генерал? — нахіліўся да камандзіра дывізіі доўгі Паўлоўскі, думаючы, што генерал дае распараджэнне.

— Кажу, што... за нашай бітвай сочаць усе... увесь свет... Спачатку — за Сталінградам... потым за Курскай дугой... за пераправай цераз Дняпро... А цяпер за намі, за беларускай бітвай... За вось гэтай Бярэзінай...

— Гэта точна. Толькі ім не ў навіну — сачыць...

— Не ў навіну?.. Так, не ў навіну. Даўно слухаюць — ад першага стрэлу з «Аўроры»... Даўно сочаць. Адны — з надзеяй, другія — са страхам...

Ён зірнуў на камандзіра палка, потым на камбата, збіраючыся, відаць, адыходзіць.

— Цу што ж, тварцы сусветнай гісторыі, рыхтуйцеся! Падвядзеце — літасці не прасіце.

Вяртаючыся ў штаб дывізіі, генерал-маёр заўважыў, што пяхоты пабольшала. Ён бачыў, як між дрэваў размяшчаюцца купкі пехацінцаў, якія толькі што падышлі, бачыў, як тыя, якія прыбылі раней, ядзяць сухары, кураць, аб нечым мяркуюць.

У адным месцы пілавалі дрэвы, абчышчаючы іх ад сукоў.

— Што збіраецеся майстраваць? — запытаўся генерал у пажылога салдата.

— Плыты, таварыш генерал-маёр...

Крыху далей на паляне салдаты ўстанаўлівалі палкавыя гарматы, расчышчалі сектары абстрэлу, капалі раўкі. На траве каля раўкоў шарэла сыпучая лясная зямля. Група афіцэраў рабіла нейкія запісы ў кніжачках і сшытках.

Побач з «Кацюшамі» асталяваліся танкі, да якіх падыходзіла некалькі новых. Поблізу дамавога дымелі дзве кухні. Кухар сыпаў у кацёл белыя бульбіны.

Чапляючыся за галлё, з-за павароту выплылі няўклюдныя машыны з пантонамі... Войскі прыбывалі.

4...

Насустрач імчала шасэ.

Яно часта было забіта калонамі машын, павозкамі, і тады пярэдняму бронетранспарцёру прыходзілася сігналіць, каб расчысціць дарогу. Так было ўвесь час — то шлях вольны, і ўсюдыход, беручы разгон, ляціць наперад, то зноў на дарозе ўзнікне затор, і прыходзіцца прабівацца, паўзці з хуткасцю пешахода.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 170
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)