Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 245
Перейти на страницу:

Кнігаробы ўсё яшчэ стаялі, памкнуўшыся ў кучу, вакол Манка-Дэтанатара, які працягваў дыміцца і выдаваць слабыя гукі.

Гары паспяшаўся ў калідор, пачуўшы, як маладая ведзьмачка сказала:

— Спрачаемся, гэта штука пракралася сюды з Эксперыментальных Чар, яны такія неасцярожныя, памятаеце тую атрутную качку?

Спяшаючыся да ліфтаў, Гары абдумаў свае варыянты дзеяння. Наогул не было падобна на тое, што медальён знаходзіцца тут, у Міністэрстве, і не было ніякай надзеі высвятліць чарамі яго месцазнаходжанне ў Амбрыдж, пакуль яна была ў судзе, дзе досыць народа. Для іх зараз лепш за ўсё было пакінуць Міністэрства, пакуль іх не вылічылі, і паспрабаваць яшчэ раз у іншы дзень.

Спачатку трэба было знайсці Рона, тады яны разам змаглі б прыдумаць што-небудзь, каб выцягнуць Герміёну з залы суда.

Ліфт прыйшоў пусты. Гары заскочыў унутр і сцягнуў Плашч-Нябачнік, бо ён пачаў спадаць. Да яго неверагоднага палягчэння, калі ліфт даімчаўся да другога паверху і спыніўся, у яго ўвайшоў увесь мокры і з вар’яцкім поглядам Рон.

— Д-дабрыдзень, — заікаючыся сказаў ён, звяртаючыся да Гары, як толькі ліфт зноў крануўся.

— Рон, гэта я, Гары!

— Гары! Каб мне праваліцца, забыўся, як ты выглядаеш! А чаму Герміёна не з табой?

— Яна адправілася ўніз, у залу суда разам з Амбрыдж, яна не магла адкруціцца, і…

Перад тым як Гары паспеў скончыць, ліфт зноў спыніўся. Дзверы адчыніліся і ўвайшоў містэр Уізлі, размаўляючы з пажылой ведзьмай, чые белыя валасы былі зачэсаны так высока, што нагадвалі мурашнік.

— … я, увогуле, разумею, пра што вы кажаце, Ваканда, але я баюся, што не магу прыняць удзел у…

Містэр Уізлі не скончыў; ён заўважыў Гары. Было дзіўна бачыць містэра Уізлі, які глядзеў на яго з такой непрыязнасцю. Дзверы ліфта зачыніліся і ўсе чацвёра зноў крануліся ўніз.

— О, прывітанне, Рэг, — сказаў містэр Уізлі, аглядаючыся на гук раўнамернага капання з мантыі Рона, — няўжо твая жонка сёння не на допыце? Э-э, што здарылася? Чаму ты такі мокры?

— Дождж у офісе Якслі, — адказаў Рон. Ён казаў, гледзячы на плячо містэра Уізлі, і Гары зразумеў, што ён баіцца, што бацька зможа распазнаць яго, калі яны паглядзяць адзін аднаму прама ў вочы. — Я не магу спыніць гэта, таму яны паслалі мяне за Берні… Пілсворт, па-мойму так яны яго назвалі…

— Так, у многіх офісах у апошні час ідуць дажджы, — сказаў містэр Уізлі, — вы спрабавалі Метэалоджынкс Рэканто? Блетчы гэта дапамагло.

— Метэалоджынкс Рэканто? — прашаптаў Рон. — Не, не спрабаваў. Дзякуй, та… Артур.

Дзверы ліфта адчыніліся, старая ведзьма з мурашнікам на галаве выйшла і Рон кінуўся міма яе і знік з поля зроку. Гары жадаў рушыць услед за ім, але зразумеў, што яго шлях перагароджаны Персі Уізлі, які вялікімі крокамі зайшоў у ліфт, утыкнуўшыся носам у нейкія паперы, якія ён чытаў.

Спачатку, пакуль дзверы з ляскам не зачыніліся, Персі не ўсведамляў, што ён у ліфце з уласным бацькам. Ён зірнуў, убачыў містэра Уізлі, счырванеў як рэдыска і выйшаў з ліфта адразу, як толькі дзверы зноў адчыніліся. Гары паспрабаваў выйсці ў другі раз, але цяпер яго шлях заступіла рука містэра Уізлі.

— Хвіліначку, Ранкорн.

Дзверы ліфта зачыніліся і як толькі яны ляснулі ў наступнага паверху, містэр Уізлі сказаў:

— Я чуў у цябе ёсць інфармацыя аб Дырке Крэсвілу.

У Гары стварылася ўражанне, што злосць містэра Уізлі не стала менш з-за сустрэчы з Персі. Ён падумаў, што самы лепшы варыянт паводзін зараз — прыкінуцца дурачком.

— Выбачце? — вымавіў ён.

— Не прыкідвайся, Ранкорн, — люта сказаў містэр Уізлі. — Ты высачыў чараўніка, які падрабіў яго родавае дрэва, ці не так?

— Я… Ну дапусцім так яно і ёсць, што тады? — спытаў Гары.

— Тое, што Дырк Крэсвіл — у дзесяць разоў больш чараўнік, чым ты, — сказаў містэр Уізлі ціха, пакуль ліфт апускаўся яшчэ ніжэй, — І калі ён выжыве пасля Азкабана, табе прыйдзецца адказваць перад ім, не кажучы ўжо аб яго жонцы, сыне, сябрах…

— Артур, — перапыніў яго Гары, — За табой сочаць, ведаеш аб гэтым?

— Гэта пагроза, Ранкорн? — спытаў містэр Уізлі гучна.

— Не, — адказаў Гары. — Гэта факт! Яны сочаць за кожным тваім рухам…

Дзверы ліфта адчыніліся. Яны дасягнулі Атрыюму. Містэр Уізлі кінуў на Гары знішчальны погляд і памчаўся з ліфта.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)