Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 85
Перейти на страницу:

XXІX. На Замкавай гары

— Ну, што ж? — пытае дзядзька Грышку. Хіба дзе выпіць па кілішку Ды падкрапіцца б мала-мала? Я з дому ўзяў кавалак сала, І хлеба ёсць крышан са мною, Чаго ён сохне сіратою? — Падмацавацца б не мяшала, Бо ў жываце штось заспявала, А нашча чарачку кульнуць — Усё адно што ў рай зірнуць.
Сябры ўстаюць, ідуць спавагу І на прашпект нясуць сярмягу, Дзе панства ўсякага багата Ідзе і едзе, як у свята. І скуль набраліся яны? І ўсё важнецкія паны, І так адзеты, так убраны, Што той Ракоўскі надзіманы — Няхай яго там возьме боль — У параўнанні з імі — ноль — Ну, проста так, звычайны Лыска: І не стаяў каля іх блізка! Зірнеш і ўнікнеш: прад табою Мо князь з графіняю якою! Так далікатна спацыруюць І не гавораць, а варкуюць! Або спаткаеш генерала, — Яго ўся Вільня, пэўна, знала: У медалях уся грудзіна! І што за погляд! што за міна! Ну ж і паноў! не дай ты Божа! Антось стрымацца ледзьве можа — Няхай ім дрэннае прысніцца, — Каб тым панам не пакланіцца. Ды Верас з дзядзькі тут смяяўся. — Ты не ўважай, што ён убраўся, Гальштук павесіў і манішку, А каб раздзець яго, брацішку, То пэўна ходзіць без кашулі, На ланцужку — кусок цыбулі. Па віду пан і ходзіць панам, А спіць напэўна пад парканам, Таго й глядзіць, каб што ўварваць... Такіх паноў — хоць гаці гаць! Чым болей дзядзька разглядаўся, Ён тым мацней тут захапляўся. Які тут рух і беганіна! Як ззяюць вокны магазінаў! І колькі тут дабра, багацця! А колькі слёз у ім, пракляцця? Якія брычкі і карэты! А для каго ўся роскаш гэта? Антосю стала чагось смутна. Ці гэта роскаш так атрутна, Што голас зайздрасці ўзбудзіла І свой адбітак палажыла? Ці то пратэст, бунт проціў здзеку, Які пануе тут адвеку І дзеліць люд на дзве галіны, На дзве няроўныя часціны: На багачоў і на галоту? Адным — сланяцца каля плоту Сваіх задворкаў цёмна-брудных У мыслях-думках шэра-будных, Жыць у гразі, хадзіць сляпымі Ў імгле пустой і ў едкім дыме, Цярпець пакорліва, маліцца І з гэтай доляю гадзіцца, А ўсе надзеі на збавенне І на канец таго мучэння, Які настане ўсё ж нарэшце, На той бок смерці перанесці! Другім — тут рай і панаванне І ўсіх дабротаў спажыванне. Ты ім служы, ты ім працуй І нейкі страх прад імі чуй.
— Ото, брат, горад! от дамішчы, Ото дзе сыпалі грашышчы! Якія вежы і касцёлы! Як толькі іх трымаюць долы!.. Зірні, зірні: гара якая! На ёй і будка цагляная... Ото б адтуль зірнуць на горад! — Забыўся дзядзька і пра голад І падбівае сябра Грышку Ўзысці на тую гару-вышку. Яна так пышна, так высока І так ласкае тваё вока! А гэты скат такі зялёны! Там каштаны, там ліпы, клёны Глядзяць здалёк адным кустом, Адным вялізарным шатром.
Прашпект, касцёл сябры мінулі І ў сквер зялёны павярнулі. Ў цяньку развесістых галінак Дарожкі ўюцца між раслінак, Такія чыстыя, аж міла. І люду мноства тут хадзіла, Найболей моладзь гарадская, Ды худасочная, благая, Ўсё панічы-зухі, паненкі, А станік іх, бы ў восак, ценкі;
~ 78 ~ Предыдущая страница Следующая страница var width = window.innerWidth || document.documentElement.clientWidth || document.body.clientWidth; if (width > 768) { (function(w, d, n, s, t) { w[n] = w[n] || []; w[n].push(function() { Ya.Context.AdvManager.render({ blockId: "R-A-430869-4", renderTo: "yandex_rtb_R-A-430869-4", async: true }); }); t = d.getElementsByTagName("script")[0]; s = d.createElement("script"); s.type = "text/javascript"; s.src = "//an.yandex.ru/system/context.js"; s.async = true; t.parentNode.insertBefore(s, t); })(this, this.document, "yandexContextAsyncCallbacks"); } var width = window.innerWidth || document.documentElement.clientWidth || document.body.clientWidth; if (width
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)