Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85
Перейти на страницу:
А там, за горадам, так здатна І так прыгожа, так прыятна Узгоркі леглі ў сіняй далі; Па іх адложыстых уклонах Любоўна ветры па загонах Жытцо, ярынку чуць гайдалі, Як нянька добрая ці матка Ў калысцы гойдае дзіцятка. Палоскі нівак йшлі абрусам, Гаі, лясочкі здольным вусам Ў палях то тут, то там чарнелі, Як бы на сонейку гарэлі. І ў абразах тых самавітых Палёў, задумаю спавітых, Пачулісь родныя павевы І дарагія сэрцу спевы Для мужыкоў, сыноў заўзятых Палёў, лясоў, лугоў багатых; Там іх душа і там іх думы, Ім далей хочацца ад шуму Траскучых вуліц, перавулкаў, Ад пылу, смроду закавулкаў, А на гары было спакойна. Чуць далятаў сюды нястройна Далёкі шум і той змякчаўся, Сюды нейк боязна ўрываўся. Гара спакойна пазірала, Маўклівасць важную хавала, Як сведка той вялікай справы, Што для пустой людской забавы Ніколі вусн не раскрывае І моцна тайнасць ахраняе. — Ну, што, Антоні: надзівіўся? — Ад думак Верас абудзіўся. — Ці не пара б пасілкавацца, Бо трубіць чэрава, прызнацца? — Так, час ісці, глядзець даволі, Бо не нагледзішся ніколі.
Сябры назад з гары звярнулі, Шырокім крокам сціганулі. — Пастой! а там што? — Там — гармата. — Чаму ж няма пры ёй салдата? — Пытае дзядзька. — Мо старая, А мо фальшывая якая, — Не буду спрэчвацца заўзята. — З такой гаворкай да гарматы Прыйшлі яны і важна сталі, Гармату доўга разглядалі, Глядзелі ззаду і з бакоў, Аб ёй сказалі колькі слоў. Калёсы дзядзька разглядае І бліжай-бліжай падступае, Хацеў яе яшчэ пагладзіць. — Ой, не чапай, а то рассадзіць! Няхай яна, брат, лепей спрахне! Зачэпіш, падлу, ды як гахне! І вочы высмаліць, і кішкі Шпурне, глядзі, аж на Лукішкі. О, з ёю, брат, такія штукі! — Спужаўся дзядзька, борзда рукі Рвануў назад, як ад гадзюкі, Ды так, што Грышка стаў смяяцца. — Хадзем, брат, лепей сілкавацца!
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)