Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 85
Перейти на страницу:
Зрабіўшы два-тры павароты, Людзей спытаўшы раз мо ў соты, Спыніўся дзядзька каля банка, Дзе ўсходы чыстыя, як шклянка, Шырокі крок яго стрымалі І ў душу страх яму нагналі.
Стаіць наш дзядзька ў задуменні, Не смее ўзняцца на ступені: Баіцца ён мужычым ботам, Прапахлым дзёгцем, здорам, потам, Тут наслядзіць або напляміць, Лепш іх не знаць, няхай іх цяміць! Ступі не так, падымуць сварку Ды на барыш дадуць па карку. І гэта «іх», як здань ліхая, Спакой ад дзядзькі адганяе; «Іх» — нешта злое, цемень-сіла, Што душу дзядзькаву муціла; «Іх» — гэта тое, што варожа І ў рог барані сагнуць можа. Ды дзядзька страх перамагае, Ён шапку загадзя знімае, Па ўсходах чыстых, як мурашка, Паўзе ўгару, ступае цяжка. Забіты дух яго вякамі Ўжо чуе страх перад панамі.
Ў прасторнай, чыстай, светлай залі Паны туды-сюды снавалі, Развязна, моцна гаманілі, Цыгары доўгія курылі, А дзе каторы шарганецца, Каля яго прыслужнік трэцца І падае яму адзенне, А сам — пакора і жычэнне; А пан той руку ткне ў кішэню, Яму «дзесёнтку» суне ў жменю; Прыслужнік, ну, чуць не прысядзе, Аж смех бярэ, на гэта глядзя. Але й паны не ўсе тут роўны: Адны з іх круглыя, як броўны, Ідуць спаважна, ўперавалку; Другія выпетрылі ў палку; Адны трымаюць нос высока, Другія ў дол спускаюць вока. Апроч паноў, у гэтай залі І мужыкі ў кутках стаялі, І людзі простага больш звання Таўкліся ў банку ўжо ад рання. Між імі гоман ціха вісне, Туды і дзядзька Антось цісне. Прыйшоў, суседзяў змерыў вокам І да сцяны прыпёрся бокам. — Сядай, мой мілы, мой харошы, Бо за «пастой» не плацяць грошы, — Сказаў сярмяжнік дабрадушна, На лаўку дзядзька сеў паслушна, Ўздыхнуў, падзякаваў суседу. Ўжо пажылому, чуць не дзеду. Пайшлі пытаць адзін другога, Хто ён, адкуль, сяла якога, Губерні, воласці, павету. — Прыехаў я сюды з-за свету, З-пад самых Стоўбцаў — чулі, можа? — Не, не здаралася, нябожа. — А самі скуль вы? — Я з-пад Ліды, З сяла Вялікія Дзяміды (Ён Грышкам Верасам назваўся); Яшчэ са ўчора затрымаўся. Пустая справа, ды і тую Не давядзеш ты да ладу — Гадоў са два яе вяду, Як тут ні ладжу, ні мяркую... Эх, мілы мой ты! за панамі Няма прадыху. Хто з грашамі І мажа збоку, — той і едзе, Так вось і робіцца, суседзе.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)