Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Новая зямля
Новая зямля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новая зямля

Электронная книга - «Новая зямля». Краткое содержание книги:

Новая зямля
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 85
Перейти на страницу:
Шмаргнуўшы носам, адвярнуўся. Але наш дзядзька не шманае: Тытун у люльку накладае; Тытун быў свой, а не куплёны, І драў ён горла, як шалёны, І, як казаў у нас Дзямешка, Па галаве біў, як даўбешка. Тытун быў хвацкі, адмысловы, І не адзін курэц здаровы, Хваціўшы дыму галт знячэўку, Як бы спірытусу кватэрку, І чхаў, і пырхаў з паўгадзіны, І выціраў з вачэй слязіны, Аж пуп яго трашчаў і рваўся (Ён бесарабскім называўся — Тытун той дзядзькаў самавіты). Як чорт, быў дым яго сярдзіты. Наклаўшы люльку, выняў скалку, Адкалупіў ён цыру галку І гасіць крэсівам. Іскрынкі, Як залаценькія пылінкі, З нягромкім трэскам узвіліся, На цыр багата паліліся. Вось дзядзька люльку раздзімае, Цыбук хрыпіць, пішчыць, спявае. Дым усё большымі клубамі Звісае ў дзядзькі над вусамі. І вось як люлька разгарэлась — Курыць даўно яму хацелась, — Набраў ён дыму рот паўнюткі — Цягнуў не меней паўмінуткі — І клуб, як з коміна, пускае. Нясецца дым, насы зрывае, «Зайцам» духі ён забівае; І мух тым дымам даняло: Гудуць жалобна, б'юцца ў шкло. Падняўся кашаль між «зайцамі», І ўсе зашморгалі насамі. — Ой, фэ! не вытрываць! ратуйце! Хоць нашу старасць пашкадуйце! — Крычаць «зайцы» ўсе ў адзін голас І на бародах скубуць волас, А дзядзька пыхкае клубамі І смех хавае пад вусамі. Ды ў гэты момант з карыдора Пачуўся голас кандуктора І грук у дзверы кулакамі. — Эй ты, там, торба з кутасамі! Якога чорта гэта смаліш? Ты мне вагон увесь разваліш! Пакінь курыць, бо і праз дзверы Праходзіць дым сюды без меры... Але і дым: аж з ног скідае! Ну, проста нос табе зрывае! Кантроль, даў Бог, прайшоў удатна. Вайшлі ў вагон, і так прыятна Ў вагоне дзядзьку паказалась! Прад ім раўніна рассцілалась Палёў, засеяных хлябамі; Загоны стройнымі радамі Антосю вочы весялілі І на працягу цэлай мілі Узад пачціва адхадзілі І расступалісь прад машынай, Як кавалеры прад дзяўчынай Ці як прад свёкрам маладзіца. Яна ж, як вольная арліца, Ляціць стралою, грозна дыша І сівым дымам цяжка пыша. І кожны міг каля чыгункі З'яўлялісь новыя малюнкі: Слупы мільгалі верставыя, Дарожкі, сцежачкі крывыя, Што чуць заметна спаміж збожжа Віліся йстужкаю прыгожа; Лясы, гаёчкі вынікалі, І цэрквы вежамі блішчалі Ў жывых вянках бяроз і клёнаў, І пакручастых рэчак гоны, І мігацелі сёлы, дворы, Сады, курганы, касагоры. — Ото разгон і шыр якая! — З сабою дзядзька разважае. — Зірнеш — не згледзіш канца-краю, І гэта ўся зямлі армада Гаспадара-цара аблада! Вялікі ён багач на свеце, Ды толькі бедны яго дзеці: Ядуць хлябок яны з мякінай, «Зайцамі» ездзяць на машыне. Якія дворы, Божа мілы! А ўсюды бедны люд пахілы Кішыць, гаротны, як мурашкі, — І ўздых задушаны ды цяжкі Гатоў з грудзей яго прарвацца, На гоман думак адазвацца. «Эх, дзецца людзям бедным недзе!» І ўспомніў дзядзька, куды едзе І што яму ў той Вільні трэба. Эх, цяжка ты, скарынка хлеба! Пакуль пачуеш кроплю сілы, То банк мо выматае жылы Налогам, гербавым, там, зборам, Не развітаешся ты з горам, І пусціць жыць бадай не голых.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)