Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Вялікія дарогі [пра мінулае]
Вялікія дарогі [пра мінулае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 77
Перейти на страницу:

Назаўтра пачалі шукаць купца на мэблю. Перавезьлі кнігі ў краму тога беларуса, што прытуліў Кастуся тады на сонечным Сухдоле. Вяртаючыся дахаты, Кастусь сустрэў маці на рагу вулкі. Ужо па твары ён здагадаўся, што здарылася нешта благое.

- Прыходзілі з паліцыі, шукалі цябе, сказалі прыйсьці туды, як толькі вернешся, - сказала маці. - Цяпер могуць паслаць у канцлягер. Можа табе лепш і не заходзіць у хату. Магчыма, хто-небудзь высочвае, калі ты вернешся.

- Нічога, даражэнькая, да хаты я не пайду, - супакоіў яе Кастусь. - Лепш адразу скіруюся да Жарскага. Ён тут жыве. У яго пераначую. Можа ён і дапаможа перавезьці рэчы на вакзал.

Назаўтра ўраньні рэчы ўжо былі здадзены ў багаж, а маці чакала яго на вакзале. Хутка цягнік павёз Кастуся на захад да аўстрыйскага горада Брэгэнц. Сэрца яго калацілася, пакуль былі ў межах пратэктарату. Але як толькі выехалі з чэскай на нямецкую зямлю, уздыхнуў з палёгкай. «Дзякуй Богу, - думаў Кастусь, - цяпер я ўжо законны ўцякач, няма да чаго асабліва чапляцца. Ды ўжо ня доўга чакаць, Райх развальваецца, хутка будзе канец усёй гэтай валынцы».

Горад Брэгэнц, бадай што некрануты вайной, ляжаў у горнай расколіне каля Бадэнскага возера ў заходня-паўночным кутку Аўстрыі й звабліваў да сябе тысячы ўцекачоў з усяе Нямеччыны. На вакзале сядзелі жанчыны, дзеці ды крыху менш мужчынаў. Усе нечага чакалі. Час ад часу была праверка: паліцэйскія вынюхвалі, ці не ўцякаць у Швайцарыю сюды прыехаў хто-небудзь. Нікога з прыезджых уцякачоў-чужынцаў тут не прапісвалі. Усім раілі ехаць на поўнач, у Нямеччыну, гэтак сама, як раілі ў Празе. Праседзеўшы колькі дзён на вакзале, Кастусь з маці ўзялі ад уцякацкага камітэту пасьведку на выезд у Нямеччыну.

Неўзабаве яны апынуліся ў вёсцы Бюль на Альпзээ, што ляжыць у найбольш высунутай на паўднёвы захад Альпійскай шчыліны. Тут яны й аселі чакаць канца вайны й сваёй невядомай будучыні.

21. ПРАКЛЁН ЗБАЛЕЛАЙ ДУШЫ

Увосень 1944 года берлінскія беларусы атрымалі незвычайны ліст, напісаны на шэрай пакунковай паперы й адрасаваны ў Беларускі Камітэт. Ліст доўга быў у дарозе, трапляў, пэўна, у выпадковыя рукі... Нарэшце яго атрымаў паэта Ўладзімір Гудніцкі, які служыў ва ўласаўскіх фармаваньнях.

Пісаўся ліст у Славаччыне, ахопленай у той час паўстаньнем. Савецкая армія памагла славацкім партызанам зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, правяла нават для падтрымкі ў верасьні-кастрычніку так званую Карпацка-Дуклінскую апэрацыю. У паўстаньні ўдзельнічалі таксама савецкія партызаны. Тым не меней у другой палове кастрычніка немцам удалося захапіць апорныя пункты паўстанцаў.

У тыя дні па пыльных дарогах Славаччыны валачыліся два падарожнікі. Яны кіраваліся на Захад. Удзень, змораныя да поўнае страты сілы, яны спалі, забіўшыся дзе-небудзь пад плотам ці ў капе на полі. Скрозь трывожны сон яны часам чулі гарматныя стрэлы ды разрывы гранатаў. А ўвечары прачыналіся й ішлі далей.

Адзін з падарожных быў беларускі паэт Дземех Астаповіч. У аднастайнасьці начных дарог ён часта ўспамінаў сваё бесклапотнае дзяцінства, сваю вёску Калесьнікі на Смаленшчыне, родную хату... Дземеху здавалася, што ён нібы бачыць маці, бачыць як яна аж надта рухава завіхаецца каля печкі. Гэта яна, мабыць смажыць яешню, улюбёную сынаву страву... А то вось яна расказвае суседзям, што ня бачыла старэйшага сына Дземеха з таго часу, як быў на вакацыях, яшчэ ўзімку на Каляды. А цяпер ён ужо скончыў Мсьціслаўскі пэдагагічны тэхнікум і едзе ў Менск на пошукі новага шчасьця. Гэта там, у тэхнікуме, - тлумачыць маці, - пачаў ён пісаць вершы па-беларуску. Зь іх смаленскай вёскі ўсе звычайна падаваліся ў Маскву, пісалі парасейску, як вучылі ў школе. Ды й Дземехаў бацька, Емяльян, настаўнічае ўжо за трыццаць гадоў, выкладае па-расейску. Праўда, згаджаецца маці, людзі тут гавораць ня гэтак, як вучаць у школе. Вось і сам Емяльян у хаце размаўляе па-свойму, як усе тут. А Дземех, дык нібыта зусім забыўся тую мову, якой навучаўся ў сельскай сямігодцы. Паўсюль, адно па-беларуску гаворыць. Ведама, на вёсцы ўсе так размаўляюць. Але-ж ён сын настаўніка, скончыў сямігодку, а цяпер мае ўжо дыплём настаўніцкага тэхнікуму...

Прыгадваліся Дземеху Астаповічу й працяглыя гаворкі з бацькам Емельянам у тыя дні, калі ён вярнуўся з Мсьціслаўя. «Гэта, вядома, добра, што ты закончыў пэдтэхнікум, - разважаў бацька. - Але-ж на гэтым у наш час спыняцца ня трэба. Папрацуй пару гадоў, а затым ідзі ва ўнівэрсытэт. Я табе раю; трымай курс на Маскву. З маскоўскім дыплёмам усе дарогі будуць адчыненыя». - «А я, дарагі тата, выбраў сабе другую дарогу, - адказаў тады Дземех. - І яе ўхваліў наш пясьняр Якуб Колас. Памятаеш, як у 1928 годзе я атрымаў ад яго кнігу з надпісам? Гэта фактычна была найлепшая рэцэньзія на мае першыя творы. Сам Колас выказаў тады ўпэўненасьць, што я стану вядомым паэтам. Дык хіба мне цурацца такога прадказаньня?» Бацька згаджаўся з сынам, часам прасіў яго пачытаць новыя вершы. Дземех помніў, як узрадаваўся бацька-настаўнік, калі пачуў сынавы радкі пра пабудову школьнага будынку:

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)