Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Вялікія дарогі [пра мінулае]
Вялікія дарогі [пра мінулае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:

І Галя ізноў ускінула свае блакітныя вочы на Кастуся. Ён усьміхнуўся, узяў яе за руку, стаў перабіраць ейныя мяккія пальцы. Яму яны нагадалі радзіму, дзе ён не адзін раз іх паціскаў на разьвітаньне.

- Ну, я пайду, а то старэйшая сястра будзе мяне шукаць, - засьпяшыла Галя. - Да пабачаньня! Цяпер будзем бачыцца, дзякуй Богу, штодня.

І сапраўды, кажнага вечару Кастусь цяпер хадзіў з Галяю на пагулянку ў горы. Яны часта падымаліся па горным скосе ўверх, даходзілі па леташняй траве да казіных і аленіх вылежаў... Вярталіся, калі на небе была поўня... На дыбачках, каб ня будзіць хворых, Кастусь павольна прабіраўся да свайго ложка, і адразу засынаў сном шчасьлівага чалавека.

Але гэтая раскоша для Кастуся не магла цягнуцца бясконца. Хутка ў шпіталь прыбыў новы лекар. Неяк пасьля агляду ён сказаў Кастусю, што шпіталь ня можа трымаць надалей такога ўяўнага хворага. Прышлося Кастусю перабрацца ў бліжэйшы ад Кольгруба лягер для перамешчаных асобаў. Гэта быў польскі лягер Графэншаў, у якім была невялікая групка й расейскіх уцекачоў. Кастуся сустрэлі непрыязна, чамусьці ўсе рашылі, што ім падкінулі шпіёна, каб за імі сачыў і ў Саветы весткі аб іх перадаваў. Кастусь заўважыў, што ў яго адсутнасьць нехта старанна прагледзеў ягоныя паперы й кнігі. Людзі дзівіліся, што быццам-бы й расейскімі літарамі, але не парасейску там было напісана й надрукавана. Беларускай мовы яны ніколі ня чулі й ня бачылі кніжак на той мове. Вось і рашылі тыя грамацеі, што ўсё гэта нездарма, што гэта нейкая шпіёнская мова, якой карыстаецца гэты навічок.

Аднойчы ў гэты лягер прыехала Галіна разам з УНРАўскай працаўніцай Таісай Ждановіч. І Галіна і Таіса былі ў УНРАўскай форме, якую яны, працаўнікі УНРА, пашылі сабе з цёмна-зялёнай матэрыі. Кастусь сустрэў іх сярод белага дня на лягернай вуліцы й доўга гаварыў зь імі, расказваючы пра лягернае жыцьцё. А ў гэты час праз шчэлкі ў бараках ды з іншых зручных для назіраньня мейсцаў расейскія лягернікі назіралі за кажным рухам гасьцей і паводзінамі Кастуся.

Неўзабаве адзін украінец, малакультурны й недалёкі, пачаў адкрыта выказваць сваю злосьць у адносінах да Кастуся. Ён займаў першы паверх двухпавярхоўных нараў, над ім спаў Кастусь. Украінец адмыслова стараўся курыць гэтак, каб дым ішоў проста Кастусю ў твар. Або пачынаў штурхаць нагамі подсьціл пад ім. Кастусёў ложак хадзіў ходырам. А часам да глыбокае начы ня мог ён заснуць ад бясконцых анекдотаў, рагатаньня, балбатні і пустых размоў.

Адно адводзіў душу Кастусь, калі садзіўся на ровар і ехаў у Кольгруб да Галіны. Вяртаўся позна, калі ўжо ўсе спалі. Але ягоныя паездкі таксама ўспрымаліся лягернікамі, як паездкі для службовых шпіёнскіх мэтаў. Кастусю, вядома, абрыдзела такое жыцьцё ў Графэншаў, і ён угаварыў Галіну пераехаць у Рэгэнзбург. Ён ведаў, што па загаду амэрыканскага прэзыдэнта Трумана на поўдні гэтага гораду цэлы пасёлак быў забраны для лягеру перамешчаных асобаў і ў яго неблагіх кватэрах пасяліліся ўцекачы.

У гэты пасёлак Зыдлюнг і пераехалі Кастусь з Галінай. Там быў шпіталь, дзе патрабаваліся сёстры. Галіну адразу ўзялі на працу й далі кватэру. Так пачалося новае жыцьцё маладых. Неўзабаве згулялі вясельле, сьвятар асьвяціў непарушнасьць сямейных повязяў, нямецкія ўлады зарэгістравалі яшчэ адзін шлюб. Увесь сьвет выдаваўся маладым цяпер у ружовым арэоле радасьці.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)