Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 238
Перейти на страницу:

Скажы ты, i як ён заўважыць: гэтая «штучка» — маленькая доўгая плямка паміж радкамі слоў.

— А я, таварыш майстар, не заўважыў,— зусім вінавата гаворыць Міхась.

— Нічога, паробіш хоць з палавіну майго — заўважыш…

Іван Сымонавіч паварочвае ручку матора ўлева, i вялікая машына паслухмяна спыняе працу. Пакуль ён, запаліўшы над высунутым талерам лямпачку, шукае i выраўноўвае ў ирабельным матэрыяле тую «штучку», якая робіць зусім непатрэбную ў кнізе плямку, Міхась сочыць за працай яго вялікіх запэцканых рук.

— Таварыш майстар…

— Ну?

— Ці можна мне ўзяць адзін такі ліст дахаты? Чытаць.

— А ты любіш чытаць? — пытаецца майстар, не адрываючы позірку ад работы.

Яму, відаць, зусім неўпрыцям, што гэтым пытаннем ён закрануў найбольш жывое месца ў душы свайго памочніка.

— Ого! — радасна кажа Міхась. — Я чытаю, таварыш майстар, вельмі многа. Бо вось вам — зірніце сюды.

Іван Сымонавіч перастае стукаць i глядзіць на Міхася.

— Працуем мы, таварыш майстар, восем гадзін. Застаецца — шаснаццаць, — гаворыць Міхась. На слове «восем» ён загінае адзін налец, а на «шаснаццаць» — два. — Шаснаццаць гадзін я свабодны. Ну, дык вось i чытаеш.

Іван Сымонавіч умее заўважаць, I цяпер ён адразу заўважае, што галоўнае тут — не «шаснаццаць гадзін»…

— Табе б, малец, вучыцца, — кажа ён, пазіраючы ў вочы Бабашкі.

— А я i найду, — усцешана адказвае Міхась. — У вячэрнюю школу для дарослых.

Пакуль майстар, выпрастаўшыся, папраўляе заключку, Міхась вырашае нарэшце снытацца ў яго пра сваё найбольш важнае.

— Дзядзька, — кажа ён, першы раз сёння выходзячы са службовага тону, — скажыце мне, а гэтае вось слова… ну, прозвішча мае на лісце, яно i ў кнізе застанецца?

Майстар i тут адразу здагадваецца, у чым справа.

— Вядома, застанецца, — кажа ён. — На тое мы яго i паставілі, каб засталося.

Гаворачы гэта, Іван Сымонавіч неяк дзіўна ўсміхаецца. Але Міхась не заўважае гэтага…

Некалькі дзён пасля гэтага галоўны рэдактар выдавецтва, падпісваючы да выпуску ў свет першы, так званы «сігнальны», экземпляр новага выдання аповесці Якуба Коласа «Дрыгва», зрабіў тэхнічнаму рэдактару заўвагу.

— Наогул, уражанне даволі прыемнае, — гаварыў ён, гартаючы кнігу. — Чаму, аднак, паважаны Лазар Міронавіч, мы з вамі ніяк не можам поўнасцю пазбавіцца недахопаў? Хоць два, хоць адзін, хоць маленькі,— a ўсё ж такі павінна нешта быць. Вось i тут: няма чаго іншага, дык хоць абрэзку сапсавалі. Ну, чаш гэта варта, зірніце.

Ён павярнуў разгорнутую кніжку бокам. На полі, даволі-такі далека ад краю, стаяла зусім непатрэбнае ў кнізе слова — «Лазунок».

— I тут вось, i тут, — гартаў старонкі галоўны рэдактар.

Убачыўшы яшчэ разоў некалькі тое лішняе слова, тэхрэдактар нарэшце згадзіўся, што гэта — хоць i нязначны, але таксама недахоп.

Згадзіцца з гэтым ніяк не змог бы толькі той, чыім прозвішчам было гэта «лішняе ў кнізе» слова. Дзе там лішняе! Міхась ледзь дачакаўся таго дня, калі ў кіёску з'явілася «Дрыгва» — першая кніга, у стварэнні якой ён прымаў иепасрэдны ўдзел.

I вось яна нарэшце ў яго руках!

Іван Сымонавіч не ашукаў: на палях кнігі ажно вунь колькі разоў паўтараецца Міхасёва прозвішча. Пусціш старонкі з-пад пальца — дык толькі i мільгае: Лазунок, Лазунок, Лазунок… Шкада толькі, што сям-там яно прыхвачана нажом, як быццам распілавана наўздоўж. Ну, ды гэта — драбніца! Бываюць i горшыя недахопы.

Бабашка доўга стаіць каля кіёска, бясконца гартае кнігу, i ўсмешка не сходзіць з яго вачэй.

1947

ЛІПА І КЛЁНІК

Галі

1

Зялёны домік дарожнага майстра стаіць каля самай шашы.

Праязджаючы тут на машыне, на хаду можна заўважыць толькі зялёныя сцены, зялёны плоцік, белыя ліштвы вялікіх акон і стракаты чарапічны дах. Потым абапал дарогі зноў пабягуць дрэўцы прысадаў, тэлеграфныя слупы і за слупамі то поле, то лес…

Не заўсёды заўважыш з машыны, што ў гэтым прыгожым, адзінокім доміку жыве Ліпа, дзяўчынка, якой нядаўна пайшоў пяты год.

Спачатку, калі яна прыехала ў гэты домік, Ліпе было вельмі цікава стаяць пры дарозе, махаць рукамі на кожную машыну і на кожную з іх нацкоўваць свайго неразлучнага сябра — старога калматага сабаку Дзіка.

Аднойчы Ліпа нават не вытрымала: паплявала ў маленькія жмені таксама заўзята, як гэта робяць хлопчыкі, разагналася і пабегла па другі бок шырокай-шырокай і гладзенькай, як стол, асфальтавай паласы. Яна не дабегла і да палавіны шашы, як раптам з-за горкі — адзін і другі раз — сярдзіта загудзеў сігнал машыны. Маленькія босыя ножкі занылі ад страху. Ліпа затупацела на месцы, а потым заплакала: «Мама!» Машына спынілася, і шафёр, адчыніўшы дзверцы кабіны, хацеў нешта крыкнуць. Але Дзік накінуўся на яго з такім злосным, абураным брэхам, што дзядзя шафёр сам спалохаўся, залез назад у машыну і паехаў далей.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)