З людзьмі і сам-насам
- Автор: Брыль Янка
- Год: 2003
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0603-9
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:
* * *
Нібы ў мяне памінкі па Астаф'еве,— перачытваю, як новае чытаю «Затеей» ў кнізе «Падение листа», выдадзенай у 1988 годзе, з маімі тагачаснымі паметкамі на палях. I ў блакнот адхіляюся час ад часу.
Багата ўсяго, i не толькі для рускіх. Багацце слова як сеткай, а то i як невадам цягае з народных глыбіняў. I адбірае з гэтага ўлову лепшае ды найлепшае, як быццам легка, многа гэтаму не правучыўшыся. Колькі ж ён бачыў сваім, пасля франтавога ранения адзіным вокам, колькі сабраў i аддаў на радасць чытачу, не абцяжаранаму лішняй зайздрасцю, якая хоць i ёсць, аднак жа чыстая. I народнасць ад самага нізу, на ўсю глыбіню-шырыню. I вайны ён паспытаў удосталь, радавы сувязіст, «израненный воин», як хтосьці так у дні жалобы гістарычна напісаў.
Над Астаф'евым успамінаецца трэці часопісны кавалак Пташнікавай таленавітай «Ненапісанай аповесці», школьны экзамен па алгебры. I там аўтар ведае яе, як i трэба ведаць тое, пра што пішаш, i Астаф'еў усе свае алгебры ведае так, як быццам з гэтым раскошным веданнем i нарадзіўся. А я прымаю гэта ў абодвух з пашанай. I таежнае, i палявое, i вайсковае, i гарадское, i чым жыў салдат, i чым галодны, босы пасляваенны падлетак — усё натуральна жывое.
Думалася пра дружбу сібірскага самародка з нашым Быкавым, афіцэрам-франтавіком, i з Пышным, франтавіком-радавым, яшчэ ж i сувязістам таксама. А як ён шчыра, хораша напісаў пра слаўнага, незабыўнага Дзіму Кавалёва, па маці рускага, па бацьку беларуса!..
Успамінаю Віктара Пятровіча на тары Чарнечай, каля помніка Кабзару, стомленага i нялёгкім жыццём, i заложнаю працай дома, у сваёй Аўсянцы, i бясконцымі спрэчкамі на цеплаходзе, па вечарах, дый не насуха... Я амаль усю сваю ўвагу аддаваў тады польскаму сябру Фларыяну Няўважнаму, з якім можна было задавальняцца i сціплай чарачкай, i змястоўнай, вясёлай цвярозасцю. I сёння чую распараны познім ды шумным застоллем голас сябра літоўскага, магутнага Вітаса Пяткявічуса,— як ён счапіўся са «старэйшым братам», Астаф'евым, абараняючы роднае імкненне да дзяржаўнай незалежнасці: «А что ты так заботишься о нас, бедных литовцах? Дай нам, позволь умереть с голоду!..» Спрэчку гэтую мы чулі ўдвух з Няўважным, i Фларыян расказваў мне пазней, што Астаф'еў перад гэтым дняпроўскім рэйсам нешта нядаўна быў у Варшаве i не спадабаўся палякам сваёй «маскальскай» імперскасцю. Ca мною ў яго такога не было. Асабліва ў самотнай прахалодзе, калі нас з ім прывезлі на rapy i мы чакалі на лаўцы пад дрэвамі, пакуль знізу не падняўся даўжэзны пешы людскі паток. Нагаварыліся... А на мітынгу былі ў групе міжнародных гасцей, выступалі, i была такая спёка, што Віктара я ўспамінаю з усмешлівым перабольшаннем. Ён у мяне не проста прысеў на зялёным адкосе, у самым падножжы помніка, а нават скінуў свае ўяўныя кірзачы i парцянкі паслаў, распасцёр на халявах, каб падсохлі ад поту. Такая свабодная прастата.
Праз усё яго бачанне, веданне прыроды, працы, бяды i болю прасвечвае, я паўтараюся, не толькі рускае, але i агульналюдское,— любоў да сумленнага жыцця, да людзей цяжкай працы. I колькі ў гэтым непадробнай шчырасці, колькі высокай паэзіі, зразумелай кожнаму i ўсюды!..
I не гумар у яго, а радасць жыцця такая, што i мяне, чытача, час ад часу ўдзячна развясельвае.
...Столькі ў свой час гаварылася пра салжаніцынскі «Матренин двор», які мне, дарэчы, з самага пачатку нагадваў «Живые мощи» Тургенева. А вось чытаю «Парўню», i думаецца, як шчодра ў яго, Астаф'ева, такога высокамастацкага дабра, калі б пачаць хваліць «паштучна».
...Перачытаў Тургенева i Салжаніцына.
I «Живые мощи», i «Матренин двор» — як заклік да цішыні i роздуму, неабходных для сапраўднай літаратуры, каб яна ў такіх умовах рабілася, з самага нізу жыцця выносячы праўду пра яго «на свет цэлы». I грунтоўнасць у апісаннях — ад той свабоды выбару i абавязку праўды, паўнаты жыцця.
Тры аўтары, далучыўшы i Астаф'ева.
Радавіты прыгоннік, барын-паляўнічы; настаўнік матэматыкі пасля вырастания ў інтэлігентнай сям'і, афіцэрскага фронту, турмы i ссылкі; вясковы сірата, не ў роднай хаце, a ў дзіцячым доме, юнак, які сваё літаратарства аплаціў ваеннай гарапашнасцю, ранениям^ пасляваенным ліхалеццем, амаль самавук у параўнанні з памешчыкам, адукаваным па-еўрапейску, i з савецкім педагогам, у якога, праўда, не было даваеннага шастання па замежных сталіцах, свабоднага ведання некалькіх моў, a ўсё ж гэта не тое, што двухгадовыя літаратурныя курсы ў Маскве...