Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:

— Я… спакойны! — праз сілу папярэдзіў ён, а бялкі вачэй у яго былі чырвоныя ад намагання, і з куточка рота сачылася сліна.

Шпана нехаця адступіла. Адзін з бяспечнай адлегласці крыкнуў: «У школу!», а не спрацавала — Косця быў якраз падлечаны. Ён бохнуў на месца урну і пачаў атрасацца.

Цяжка сказаць, з кім мне было страшней: з рабаўнікамі ці з выратавальнікам… Я ўжо яму працягнуў руку з капейкамі. Вочы ў Косці пацяплелі. Было відаць, як яму хочацца згрэбсці ўсё адразу. Але стрымаўся, вывудзіў тоўстымі пальцамі толькі 20 капеек.

— Мне што — я спакойны, — дабрадушна сказаў ён на развітанне, паціснуўшы тоўстым плячом.

Яшчэ праз тры гады ўжо мне надарыўся выпадак аддзячыць. Неяк ранняй вясной я стаяў у парку каля фантана, нежывога яшчэ, і раптам убачыў, а галоўнае, пачуў, як два раз’ятраныя валацугі гоняць па пустой алеі Тупіка. На ім была бальнічная піжама раскветкі вагоннага матраса. Хутчэй за ўсё ён выйшаў з аддзялення падыхаць свежым паветрам і — трэба ж! — натыкнуўся на прыгоду.

— У школу!.. маць-маць! — крычалі валацугі вантробнымі галасамі, ад якіх стыла ў жылах кроў.

Тупік уцякаў па алеі, па газонах, дзёрся праз падстрыжаныя дэкаратыўныя кусцікі ростам яму па калена, прысядаў у іх, каб схавацца, — вялікі, няўклюдны, потым зноў падхопліваўся і бег — напалоханы, адурэлы, хапаўся за сэрца, глытаў паветра… З пакусанай рукі цякла кроў, твар быў чырвоны і мокры ад слёз.

— О-ох!.. Людзечкі!.. Што ж гэта робіцца ў белым свеце?!.

А валацугі даганялі яго і па чарзе, з разгону, як у футбольны мяч, білі ў шырокі падатлівы зад.

— За парту! Вучыцца!

Бывае, вялікі загнаны звер кідаецца да малога і знаходзіць ратунак. Я быў сведкам, як пашкамутаны сабакамі кот ірвануўся да маленькай курыцы, а тая адважна распушыла крылы і захінула яго. Тупік проста забег мне за спіну і прысеў, затаіўся. Са звычайнымі людзьмі валацугі не надта любяць звязвацца, а я быў звычайны чалавек. Яны патапталіся, пабурчэлі і пайшлі. Уратаваны Косця падняўся, ён плакаў і лізаў руку.

— Ад розуму… вялікага! — усхліпваючы, крыкнуў ён.

— Ды які там розум…

Толькі калі я даў яму 20 капеек, ён пакрысе супакоіўся і асцярожна пайшоў назад у бальніцу. То была наша апошняя сустрэча. Так атрымалася, што пасля я цэлых 20 гадоў ні разу не быў у сваім горадзе.

ІІІ

І вось нарэшце я зноў тут.

Як і 20 гадоў назад, вельмі цудоўная стаяла восень — ранні верасень. Лісце з дрэў яшчэ не падала, але паўсюль было чамусьці вельмі многа дворнікаў, мужчын і жанчын, і зусім маладых дзяўчатак; у сваіх аранжавых камізэльках яны шчыравалі дзяркачамі, як на касьбе, — толькі і чулася: шорг-шорг-шорг.

Дарожку, па якой я крочыў у цэнтр, як алею, абступалі каштаны. Некаторыя цвілі па другім разе, дзе-нідзе з іх тырчэлі хворыя свечачкі, а з саміх дрэў што-раз падалі і разбіваліся аб асфальт калючыя плады — нагінайся, падымай бясплатны сувенір ад восені!.. Дарожка ішла ўздоўж ракі. Унізе ляжала набярэжная, а яшчэ ніжэй цякла сабе вечная Прыпяць. Колькі ж вады ў ёй за гэты час сплыло!..

На плошчы я абышоў вакол помніка Леніну, завярнуў у ціхі дворык, сеў на лаўцы пад каштанам. У дворыку нікога не было. Стаяла толькі трансфарматарная будка, ды два жалезныя слупы з нацягнутай паміж імі вяроўкаю, на якой сохлі навалачкі, плюшавы заяц і дзіцячыя паўзункі. І раптам так сумна зрабілася ад таго, што жыццё амаль прайшло, а тое, што засталося, не жыццё, а суцэльнае змаганне, якое столькі забірае сіл, што іх ужо не хапае на радасць ад самога жыцця… У гэты момант дзверы крайняга пад’езда расчыніліся і, як ні ў чым не бывала, уласнай персонай выйшаў з сеткаю ў руцэ Косця Тупік.

Я ўскочыў з лаўкі і працёр вочы. Ну, ён! У белым пінжаку, з-пад якога выглядвае вышыванка. Чорныя штаны спераду налазяць на насы сандаляў, а заднікі свецяцца голымі пятамі. Ён! Такі ж чырвонашчокі, мардаты — яны ж не змяняюцца знешне, а як бы застываюць у раз-назаўсёды набытай форме. Толькі яшчэ больш паправіўся: жывот адвісае з-пад рэмэня, і «маланка» ў крэсле не сыходзіцца. На галаве ў яго была сіняя бейсболка казырком назад.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)