Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:

Высокі, тоўсты, вельмі дужы, як і ўсе яны, каму фізічнае здароўе даецца ў кампенсацыю за псіхічны дэфект, з ярка-чырвонымі, як у снегіра, шчокамі на мардатым твары — але калі хто па няведанні рабіў яму камплімент: «Які ты, Косця, сёння румяны!» — у адказ замест падзякі атрымліваў плявок і крык:

— Гэта толькі вы здаровыя ды румяныя! А ў мяне даўленне баліць!

Плошчу абступалі прамтаварныя і прадуктовыя крамы, непадалёку былі два кінатэатры, вялікі базар і парк з атракцыёнамі, а таксама аўтобусны вакзал. Плошча была цэнтрам местачковага жыцця. Усе дарогі сцякаліся сюды. Куды б хто ні йшоў, абмінуць яе не мог, як і не мог не пабачыць на ёй Тупіка — нязменнага, як помнік Леніну, з той розніцай, што апошні заўсёды стаяў, а Косця заўсёды быў у руху — ён хадзіў і шукаў пад нагамі капейкі. Цэлымі днямі ў любое надвор’е ён не стамляўся наразаць кругі каля вакзальных і атракцыённых кас, швэндаўся на гаманкім базары, заходзіў у кінатэатры, крамы ці проста тупаў узад-уперад па тратуары — вочы долу, бы грыбнік у лесе. Казалі (канечне, ад зайздасці, бо хто мог падлічыць?), што асабліва ў святы яму набягае ў дзень як муляру на будоўлі.

Апрануты ў ваенны фрэнч, з-пад якога выглядвала вышытая беларускім арнаментам сарочка; штаны былі такія прасторныя, што ў іх маглі ўлезці тры нармальныя чалавекі, і кароткія, як брыджы — калашыны пачыналіся там, дзе канчаліся шкарпэткі — высока падцягнутыя, з тугімі гумкамі, што ўрэзваліся ў белыя, поўныя лыткі. Лацканы фрэнча з двух бакоў, ад каўняра да нізу, адвісалі пад цяжарам розных значкоў — столькі многа ён іх начапляў, у асноўным армейскія, выдатнік «ГТО», «Ударнік камуністычнай працы», разрады па розных відах спорту, акцябронскія, піянерскія, камсамольскія — карацей, вешаў на сябе ўсё, што блішчыць. На кожнае 9 мая Тупік займаў месца сярод ветэранаў у святочнай калоне, расквечанай сцяжкамі, галінкамі з зялёным лісцем і белымі кветкамі, рознакаляровымі паветранымі шарыкамі, — і так і йшоў пад гукі пераможнага марша, — сур’ёзны, важны, з гонарам нёс ношу чужога подзвігу, а калі калона ўступала на плошчу і параўноўвалася з трыбунаю, і людзі пачыналі пляскаць у ладкі і крычаць «ура!», ён надзімаў шчокі і глядзеў прама перад сабой. Гэты «ардэнаносны» фрэнч ён не здымаў ніколі. Хіба што ў самую непагадзь накідваў зверху целагрэйку, і тая была расхлістана, без шаліка, каб здалёк відаць былі «ўзнагароды». Ды яшчэ ў залежнасці ад сезону мяняў абутак: хатнія тапкі на кірзавыя боты. І абавязкова галаўны ўбор — лыжная шапачка, нават у цёплую пару года. На заўвагу: «Хіба табе, Косця, не душна?», — ён на ўсю плошчу заяўляў:

— Абы вам, здаровым ды вучоным, не было душна! Мне мая галава даражэй за вашыя!

Не было ніводнай зімы, каб ён не паміраў. Як толькі стукалі маразы і снегу навальвала столькі, што ён рабіўся шчыльным і ляжаў паабапал прабітых дарог вышынёю ў чалавечы рост, так разыходзілася па горадзе і ваколіцах сумная вестка: «Чулі, Косця Тупік памёр… Замёрз, небарак, у пад’ездзе… Матка не пусціла ў кватэру… Пахавалі добра, з музыкай…» Аднак наставала вясна, і ўваскрослы, як фенікс, падлечаны ў псіханеўралагічным дыспансеры Косця бадзёра тупаў у гастраном з сеткай з парожнімі малочнымі бутэлькамі, — перасякаў плошчу, як ні ў чым не бывала, махаючы сеткаю, а напрактыкаваныя вочы так і шнырылі па тратуары, ці не блісне дзе капейка.

— Я спакойны! Я спакойны! — голасна папярэджваў ён.

Але было ў яго самае слабае месца. Чамусьці ён панічна баяўся, не мог пераносіць «вучоных» слоў, такіх, як кніга, школа, падручнік, заняткі, урокі, сшытак, папера, дошка, крэйда… Яны проста выводзілі яго з сябе. Відаць, пасля таго няшчаснага выпадку — падзення з воза — у галаве ў яго нешта пераклініла, і ён пачаў суадносіць сваю хваробу не з уласна падзеннем, не з тым, што моцна стукнуўся патыліцай аб глебу, а з кнігамі, якія ён так некалі любіў, а цяпер менавіта ў іх бачыў корань зла, іх лічыў прычынай сваёй бяды, а таксама і ўсё, што з кнігамі звязана, — напрыклад, цярпець не мог чужой дзелавітасці. Дастаткова было любому абалдую проста так, ад няма чаго рабіць наблізіцца да яго, дэманстратыўна зірнуць на гадзіннік, з уздыхам прамовіць: «Дзела, Косця!.. Праблемы!.. Спазняюся!», — як Тупік пачынаў непакоіцца, азірацца, перабіраць пальцамі свае значкі… Падцягваліся яшчэ цікаўныя, ахвочыя да бясплатнага канцэрта; а калі ўжо збяруцца да кучы людзі, аб’яднаныя агульнай мэтай, іх нічога не спыніць — давядуць справу да канца, асабліва ў такім жыццёва важным мерапрыемстве, як цкаванне бліжняга свайго.

Садысты даймалі яго паступова, расцягваючы асалоду, памаленьку вярэдзілі, калупалі яго рану, то даючы ёй трошкі зацягнуцца, то зноў шчодра бухаючы на яе порцыі солі.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)