Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:

— Ну што — пастаю ды ў інстытут паеду, — пазяхаючы, казаў адзін.

— А я ў тэхнікум, — другі.

— А я — у кансерваторыю, — трэці.

Спачатку Тупік як мог трымаўся. Гладзіў сябе па сэрцы, прасіў: «Косцечка, не валнуйся, не абрашчай уніманія», — ды надта няроўнай была барацьба. Канечне, самае лепшае для яго было б — хутчэй даваць лататы, але ўжо яго галава плыла, і ён не мог дадумацца нават да гэтага, а толькі мітусіўся, як кура на вуліцы перад машынай; да таго ж ужо яму перакрывалі шляхі да адступлення, акружалі, бралі ў аблогу.

— Хутка восень… У школу пара… А ты парфель купіў? — пыталіся як мага больш ласкава.

— Адчапіцеся, здаровыя ды разумныя!

— А пенал?

— О-ох, як вы мне ўжо абрыдлі!

— А ты многа капеек на школьную форму назбіраў?

— Невыносна! — пакутаваў ён. — З вамі трэба жалезныя нервы, а яны ў мяне так баляць!..

У вачах у Тупіка з’яўлялася туга. Яму не хапала паветра. Ад адчаю ён пачынаў кусаць уласную руку — моцна, па-сапраўднаму, да крыві, каб фізічным болем перабіць душэўны. А народ тым часам толькі ўваходзіў у азарт. Публіка абступала яго шчыльней. Ужо зусім не лагодна, а пагрозліва, з прытупваннем, неслася і спераду, і ззаду, і з бакоў: «Ану ў акадэмію!» — «На курсы!» — «У прафесуру!» А ў каго не хапала фантазіі, дык той проста:

— Дзела… дзела… дзела!..

Кожнае слова рэзала Косцю тупым нажом. Нарэшце яму ўдавалася прарваць ачапленне; ён закрываў галаву рукамі і кідаўся ўцякаць. Звінелі значкі на фрэнчы. Ахоплены жахам, Тупік бег па тратуары, уголас роў, грыз да крыві руку, размазваў па шчоках смаркачы, кроў і слёзы, ціснуўся да сцен, шукаў дзвярэй, якой шчыліны, каб праціснуцца, якой падваротні ці прахаднога двара… А ззаду і па другім баку вуліцы, ахопленыя першабытным шалам, за ім гналіся, свісталі, ўлюлюкалі:

— А-та-ту яго!

— Трымай!

— Не давай павярнуць!

— Перакрывай дарогу, гані да школы!

Хто б куды ні йшоў, далучаліся да пагоні. Бегла малое дзіця, спяшалася маладзіца з каляскаю, клыпаў пенсіянер, нават шафёр маршрутнага аўтобуса — і той тармазіў пасярод вуліцы і высоўваўся з кабіны, усім сваім выглядам паказваючы намер выскачыць і таксама прыняць удзел у аблаве. Нарэшце спакутваны, выматаны Тупік не мог больш уцякаць. Ён сядаў на асфальт і пачынаў разувацца. Сцягваў боты, размотваў парцянкі… Пры гэтым плакаў, кусаў руку і стагнаў праз слёзы.

І толькі тады людзі патроху пачыналі супакойвацца. Салодкі шал ападаў, узбуджэнне праходзіла, саступаючы месца шкадаванню і спагадзе.

— Прастудзіцца ж… босы на халодным…

— «Хуткую» каб хто выклікаў…

— Бач, бедны, як яго круціць…

— Шкада небараку…

Тут кожны раптам успамінаў, што і праўда трэба спяшацца. І людзі, апусціўшы долу вочы, разыходзіліся па сваіх справах.

ІІ

Потым Тупік прапаў. Знік гады на тры. Можа, адправілі ў абласны цэнтр на лячэнне, а мо сапраўды замёрз. І горад, і плошча неяк асірацелі без яго, страцілі кавалачак свайго антуражу — нават гранітнаму Леніну ў цэнтры цяпер яшчэ больш адзінока было вось так стаяць дні і ночы напралёт і сціскаць у працягнутай руцэ кепку.

Што да мяне, дык я паступіў на першы курс тэхнікума і цяпер пажынаў плады гарадскога жыцця. А менавіта — уволю мог блукаць гуляць па любімых вуліцах і бульварах. Даўно быў верасень, а ўсё вакол зелянела, як у ліпені, нават пахла летам. У парку кружыліся каруселі, звінеў смех, булькаў фантан, зіхацелі вясёлкавыя іскрыстыя пырскі; па Прыпяці яшчэ бегаў прагулачны цеплаходзік і на яго палубе па-летняму адзетыя людзі елі марожанае і махалі рукамі тым, хто заставаўся на беразе. Аднойчы пад вечар у парку мяне акружыла мясцовая шпана, чалавек пяць майго ўзросту.

«Давай капейкі!»

Пакуль я калупаўся ў кішэнях, а думкі ліхаманкава скакалі: адкуплюся ці не?! ці гэта толькі пачатак?! — пакуль выграбаў з кішэняў усё, што можна, іхні камандзір, падобны на сімпатычнага Цімура з гайдараўскай аповесці, у адной руцэ трымаючы цыгарэту, у другой — яблык, зацягваўся дымам, кусаў яблык і яшчэ паспяваў чытаць мне кароткую інструкцыю на тэму, як паводзіцца ў горадзе: «Калі ідзеш па вуліцы — не бегай вачыма, глядзі прама, не трымай рукі ў кішэнях, тым больш не звіні там капейкамі…»

Раптам ён падавіўся дымам і яблыкам, закашляўся, замоўк і неяк дзіўна, круглымі вачыма на мяне паглядзеў. І ўся яго каманда аслупянела. Яны ўсе глядзелі не на мяне, а некуды праз мяне — нібы я па жаданні якогась добрага чараўніка паступова рабіўся нябачным, раставаў у паветры. Мая працягнутая рука з белымі і жоўтымі капейкамі вісела ў паветры. Я даваў, а яны не бралі. Я нічога не разумеў. Тады я здагадаўся азірнуцца і ўбачыў ззаду Косцю Тупіка. Ён стаяў адразу за мною, трымаючы над галавой чугунную урну, адну з тых класічных, паркавых урнаў вагою ў паўцэнтнера. Урна пагрозліва калывалася, з яе Тупіку на шапку, на плечы сыпалася розная дрэнь, смецце; прыліплы да краю, звісаў з урны доўгі серпантын каўбаснай шкуркі. Рукі ў Тупіка дрыжэлі, як у штангіста, самога яго вадзіла трошкі ў бакі, у такт ціха пазвоньвалі «ўзнагароды» на знаёмым фрэнчы.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)