Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 150
Перейти на страницу:

— Беларусішэн Мелехав... — пасля доўгага пацалунка прашаптала яна, абтуліла яго шчокі далоньмі i пацалавала сама. Лёгка, узбуджаючы кончыкам языка, ужо аддана, як ягоная.

Падахвочаны, ён уладна развязаў пояс на яе халаце, расхінуў яго i адразу ж ледзь не захліпнуўся ад упершыню ўбачанага так блізка жаночага хараства. Жонка была бедная на цела, амаль ніколі не заставалася нават перад ім без станіка ці начной кашулі, а вось тут ён убачыў гладзенькую высакаватую шыю, кранутую лёгкім загарам, буйнаватыя, акругленыя i ўзнятыя грудзі з вабнымі смочкамі, падцягнуты прыгожы жывот з прыгожым пупком i паўнаватыя вабныя сцёгны маладой i дужай жанчыны. Ён прыпаў да яе грудзей — яна аж выгнулася ці то ад нечаканасці, ці то ад прыемнага козыту, a грудзі яе пачалі адчувальна страмчэць.

— Сэргэй! — мляўка прашаптала.

— Эльза! — радасна i захоплена адказаў шэптам ён, п'янка хмялеючы ад арамату яе маладога i нядаўна аблашчанага вадой i пахкім мылам цела.

Яны зноў заціхлі ў моцным пацалунку; яна аддана закінула яму за шыю рукі i, адчуўшы, як абуджаецца, імкнецца да яе ягоная плоць, ужо сама, нават парыўна прыціснулася адкрытым станам, а пасля паслухмяна, не здымаючы з шыі рук, падалася з ім да ложка. Лежачы на ім, прагна адказвала на ненасытны пацалунак, здаецца, з заміраннем адчувала, як ён пяшчотна гладзіць яе набухлыя ўжо грудзі, мяккі, нібы аксамітны, але i ў той жа час тугі жывот, шорсткую мясцінку пад ім, ахвотна разамкнутыя i прызыўныя сцёгны, а таксама i самае адчувальнае на целе.

Упершыню вось так маючы доступ да такога вабнага i падатнога цела, не могучы стрымаць хвалявання i ўз'юранай страсці, Сяргей спачатку далікатна авалодаў Эльзаю i, адчуваючы, што ўпершыню ягоная плоць знайшла тое, чаго жадала, пасля з імпэтам i ўсё большаю прагаю да ўсё большага пазнання i адчування даў сабе волю. Яна з ахвотаю, з радасцю дала яму ва ўладу сваё дела, здаецца, з радасцю пазнавала яго, ціхенька захаплялася, а пасля, калі ён на ўсю моц прыпаў i затрымцеў, застагнаў, знаходзячы месца свайму твару на яе ўзгарачаных ім грудзях, да болі сціснула яго за шыю i чуйна слухала трапяткою плоццю біццё ягонай глыбока з'яднанай з ёю плоці...

Пасля доўгі час ляжалі моўчкі, толькі, пераадольваючы натуральны сорам i суцешваючы адно аднаго, пяшчоціліся моцным поціскам рук. Першы раз адчуўшы такое імкненне, такую страсную падатнасць жаночага цела, Сяргей хутка пераадолеў сорам, віну, быў удзячны гэтай немцы за пазнаную радасць i ўцеху, а заадно быў рады, што яна не адварочваецца, a імкнецца да яго з ласкаю. Значыць, ён не падмануў яе надзей, не засмуціў.

— Дэр Беэр... — здаецца, вось так падала яна голас, кладучы голаў яму на плячук i лашчачы яго грудзіну.

«Мядзведзь, ці што?»

Ён гадаў, а яна загаварыла-загаварыла паўшэптам. Каб ён усё добра разумеў, дык пачуў бы; «Кажуць, вы, усходнія славяне, мядзведзі. Дужыя, але грубыя. Няпраўда! Ты маеш немалую сілу, але ты прыстойны i далікатны. Ты — прыгожы мужчына. Я адразу, як толькі мы ўбачыліся, упадабала цябе. Разумееш, любы Мелехав?»

— Ix бін шлехт? — адчуўшы, што яна гаворыць штосьці пяшчотнае i ўдзячнае, з жартам запытаў ён.

— Найн, — прыпаднялася, зірнула ласкава i пацалавала яго ў шчаку. — Аін бравэр Буршэ!

«Бравэр» — мабыць; бравы? А што такое «Буршэ»?

— Буршэ?

— Я-я.

— Гут? — усміхнуўся.

— Я-я, — зноў пацалавала. Ужо ў вусны.

— I ты, Эльза, гут. Зэр гут. Я ўпершыню маю жанчыну, апроч жонкі, i ўпершыню пазнаў такую радасць. Ты не проста для мяне жанчына, ты — мая каханая. Па-свойму адзіная. Фарштэен?

Хітнула галавой: так-так, разумею. Пасля паднялася:

— Вас трынкен вір?

«Трынкен» — здаецца» піць. Значыць, хоча ўзяць па кілішку за нашу сустрэчу, за блізкае пазнанне.

— Айнэ кагнак? Кафээ?

Ён паціснуў плячыма.

Яна села, накінула на загарэлыя, сям-там з рыжымі крапінкамі, з белаю палоскаю ад станіка плечы халат, паднялася i пайшла да шафы, а ён, саромеючыся быць не апранутым, шпарка нацягнуў на сябе трыко i сеў. Вяртаючыся ўжо з двума фужэрамі карычневага пітва i з пачкам цукерак пад пахай, яна, з чырвонымі плямінамі на шчоках, з бляскам у вачах, убачыўшы, што ён ужо амаль апрануты, па-змоўніцку хораша ўсміхнулася — на ёй жа халат быў захінуты не шчыльна, хораша агаляў шыю i амаль усе прыгожыя грудзі. Падышла, села яму на калені i падала келіх, дакранулася да ягонага i падала вусны. Лёгка нацалаваўшыся, яны крыху адпілі, пасля яна развязала чырвоны шнурочак на пачку, дастала адтуль цукерку i падала яму. Затым падала яшчэ адну — ён паказаў мігамі, што хопіць, ён не вялікі любіцель салодкага, але яна не адступала, i яны блазнавата зазмагаліся, кожны дабіваючыся свайго, час ад часу прыпадаючы адно да аднаго i цалуючыся халаднаватымі i церпкімі ад каньяку вуснамі. Неўзабаве халата зноў не было на Эльзе, Сяргей зноў зачаравана гладзіў яе стройнае цела, але новы іхні парыў адно да аднаго запыніў міжгародні тэлефонны званок, i званок настойлівы, доўгі.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)